Навіны на тэму: выбары-2012

Бабруйск: Ленінская акруга – “высокаканкурэнтная”

26.07.2012 Бабруйск: Ленінская акруга – “высокаканкурэнтная”

У мясцовых СМІ нарэшце з’явілася інфармацыя па зарэгістраваных ініцыятыўных групах у Ленінскай выбарчай акрузе № 78: тут будуць збіраць подпісы ў падтрымку двух незалежных і трох праўладных прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла ў парламенце.

ЦВК: даверанасць Міхалевіча пратэрмінаваная, подпіс Статкевіча пад сумневам

26.07.2012 ЦВК: даверанасць Міхалевіча пратэрмінаваная, подпіс Статкевіча пад сумневам

На прэс-канферэнцыі 26 ліпеня кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла аб незаконнасці вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты палітвязня Мікалая Статкевіча і палітуцекача Алеся Міхалевіча.

ЦВК: зарэгістравана 19 ініцыятыўных груп ад членаў дзеючага парламента

26.07.2012 ЦВК: зарэгістравана 19 ініцыятыўных груп ад членаў дзеючага парламента

Як адзначыла Лідзія Ярмошына, дадзеныя наконт колькасці дэпутатаў, што балатуюцца на новы тэрмін, яшчэ не канчатковыя, паколькі некаторыя кандыдаты будуць вылучацца працоўнымі калектывамі.

У Бялынічах пра выбары не інфармуюць

26.07.2012 У Бялынічах пра выбары не інфармуюць

Няма ніякіх інфармацыйных банэраў і аб’яў пра тое, што 23 верасня ў краіне пройдуць выбары ў парламент, на гарадскіх інфармацыйных стэндах, дошках аб’яў на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, у крамах і гандлёвых кропках.

Шклоўская раёнка нарэшце ўспомніла пра выбары, прайшоўшыся па апанентах дзеючай улады

26.07.2012 Шклоўская раёнка нарэшце ўспомніла пра выбары, прайшоўшыся па апанентах дзеючай улады

Між тым, неабходна нагадаць, што курыруе выхад газеты ў раёне намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама па ідэалогіі Аляксандр Давыдовіч, які адначасова з’яўляецца старшынёй акруговай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90.

У Магілёве не пусцілі ў інтэрнат зборшчыцу подпісаў Валянціну Шчэтнікаву

26.07.2012 У Магілёве не пусцілі ў інтэрнат зборшчыцу подпісаў Валянціну Шчэтнікаву

Камендантка інтэрната па вул. Касманаўтаў, 45, які належыць “Аблдарбуду”, не пусціла актывістку Партыі БНФ у інтэрнат: маўляў, па нашай акрузе ідзе пракурор – нам сказалі збіраць подпісы толькі ў ягоную падтрымку. Валянціна папрасіла, каб камендантка патэлефанавала вышэйстаячаму начальству.

Цэнтрвыбаркам не бачыць абсурднасці, а бачыць правільнасць і лагічнасць

26.07.2012 Цэнтрвыбаркам не бачыць абсурднасці, а бачыць правільнасць і лагічнасць

Барыс Бухель звяртаўся у Цэнтрвыбаркам з просьбай патлумачыць яму адсутнасць магчымасці ў Выбарчым кодэксе пункта аб тым, што прадстаўнікі мясцовых грамадскіх арганізацый, а таксама мясцовых структур палітычных партый не могуць вылучаць ад сваіх структур прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій.

Баранавічы: першы пікет – з перашкодамі

26.07.2012 Баранавічы: першы пікет – з перашкодамі

У Баранавічах на Цэнтральным кірмашы горада (вуліца Чарнышэўскага, 11) з’явіўся першы пікет па збору подпісаў – за Мікалая Чарнавуса. Як толькі прадпрымальнік арганізаваў пікет, то да яго адразу падыйшлі дырэктар Віталь Рахмеджанаў і юрыст Баранавіцкага каапрынку.

Прэтэндэнт у кандыдаты па Горацкай выбарчай акрузе сыходзіць з перадвыбарчай гонкі

26.07.2012 Прэтэндэнт у кандыдаты па Горацкай выбарчай акрузе сыходзіць з перадвыбарчай гонкі

Андрэй Бажко, пэтэндэнт у кандыдаты па Горацкай выбарчай акрузе № 82, адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Чаму ён прыняў гэтае рашэнне і што паслужыла чыннікам для гэтага, Андрэй Бажко адмаўляецца каментаваць.

Мазыр: першы пікет па збору подпісаў – за прадстаўніка Руху “За свабоду” (фота)

25.07.2012 Мазыр: першы пікет па збору подпісаў – за прадстаўніка Руху “За свабоду” (фота)

У Мазыры каля кірмаша “Прывоз” з’явіўся першы пікет па збору подпісаў -- за Нікадзіма Варановіча. Пікет – гэта ўжо не першая прыкмета таго, што пачаліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. На вуліцах горада з’явіліся расцяжкі, бігборды, якія нагадваюць гаражанам пра значную падзею.

Жлобін: подпісы за старшыню райвыканкама збіралі ў забароненым месцы

25.07.2012 Жлобін: подпісы за старшыню райвыканкама збіралі ў забароненым месцы

У Жлобіне збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты старшыні райвыканкама Леаніда Апанасюка адбываўся ў непасрэднай блізкасці ад прыпынка грамадскага транспарту, што, згодна з рашэннем Жлобінскага райвыканкама, забаронена.

Колькасць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп павялічылася

25.07.2012 Колькасць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп павялічылася

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што сёлета было адмоўлена 85 групам – гэта 19%. На папярэдніх выбарах паказальнікі былі лепшымі – 5% адмоваў у 2008 годзе і 11% адмоваў у 2004. Па словах Ярмошынай, адмовы датычыцца 15 патэнцыйных кандыдатаў, частка якіх вылучалася адразу па некалькіх акругах.

Юрый Меляшкевіч : “Людзі не давяраюць падліку галасоў”

25.07.2012 Юрый Меляшкевіч : “Людзі не давяраюць падліку галасоў”

Каардынатар па Мінску “Руху “За свабоду” Юрый Меляшкевіч распавёў пра збор подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча. Па ягоных словах, выбаршчыкі не ведаюць сваіх дзейсных дэпутатаў. “Людзі разумеюць, што падчас выбараў адбываюцца фальсіфікацыі, яны не давяраюць падліку галасоў".

Генадзь Пальчык распачаў перадвыбарчую кампанію задоўга да выбараў

25.07.2012 Генадзь Пальчык распачаў перадвыбарчую кампанію задоўга да выбараў

Першая сустрэча з патэнцыйнымі прыхільнікамі адбылася яшчэ ў траўні. А на мінулым тыдні па Ясеніскай акрузе была зарэгістравана ягоная ініцыятыўная група. Яе колькасць уражвае – 214 супрацоўнікаў сферы адукацыі.

На Гомельшчыне адмоўлена ў рэгістрацыі шасці ініцыятыўным групам

25.07.2012 На Гомельшчыне адмоўлена ў рэгістрацыі шасці ініцыятыўным групам

Прычынамі адмовы шасці ініцыятыўным групам у рэгістрацыі называецца тое, што патэнцыйныя кандыдаты не самі падавалі дакументы: у адным выпадку дакументы на рэгістрацыю былі накіраваны на пошце, ці дакументы былі пададзены асобамі, не ўпаўнаважанымі дзейнічаць ад імя патэнцыйнага кандыдата.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства