Навіны на тэму: выбары-2012
27.07.2012 Аляксандр Каляда: пікеты па збору подпісаў не маюць эфекту
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама лічыць, што арганізаваныя пікеты для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, не будуць плённымі: “Гэта, хутчэй, дадатковая магчымасць піяру, якая напэўна будзе выкарыстоўвацца менавіта з гэтай мэтай".
27.07.2012 Салігорск: Пра выбары альбо добра, альбо нічога
Салігорскія праваабаронцы прааналізавалі інфармацыйныя матэрыялы мясцовых СМІ за апошні месяц і прыйшлі да высновы, што колькасць і якасць матэрыялаў выбарчай тэматыкі прама прапарцыйна залежнасці гэтых СМІ ад уладаў.
27.07.2012 Слонімскія дэмакраты плануюць вылучыць сваіх прадстаўнікоў ва ўсе ўчастковыя камісіі
Па словах кіраўнікоў слонімскіх суполак партый БНФ, БХД, АГП, “Справядлівы свет” — у камісіі на слонімскія выбарчыя ўчасткі плануецца вылучыць 49 чалавек: ад партыі БНФ — 20, ад БХД — 15, ад “Справядлівага свету” — 9 і ад АГП — 5. Але хто з іх і колькі туды трапяць — пакажа час.
27.07.2012 У Пінску не бачна выбарчай актыўнасці
Нягледзячы на тое, што па двух пінскіх выбарчым акругах зарэгістраваліся пяць ініцыятыўных груп пазбору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты ПП НС, пакуль іх актыўнай дзейнасці не бачна. Прынамсі, ніхто з іх не выстаўляў пікеты па збору подпісаў.
27.07.2012 У Барысаве просяць адмяніць вылучэнне ў кандыдаты Гумінскага
Праваабаронца Ігар Леднік адправіў калектыву ААТ «Экран» зварот з просьбай адмяніць рашэнне аб вылучэнні кандыдатам у дэпутаты парламента па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 Віктара Гумінскага.
27.07.2012 Полацк: Цэнтрвыбаркам адмяніў рашэнне акруговай камісіі
Цэнтрвыбаркам задаволіў скаргу палачаніна Сяргея Рабцава, чыю ініцыятыўную групу не зарэгістравала Полацкая акруговая выбарчая камісія. Такім чынам, у перадвыбарчай гонцы ў Полацку ўдзельнічаюць 6 ініцыятыўных груп.
26.07.2012 Барысаў: раёнка апублікавала «кампрамат» на патэнцыйнага кандыдата
Газета Барысаўскага райвыканкама «Адзiнства» (рэдактар Вера Пратасевіч) апублікавала матэрыял, у якім ставіцца пад сумнеў законапаслухмянасць рэдактара незалежнай газеты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса, які зарэгістраваў ініцыятыўную групу.
26.07.2012 Удзельнік выбарчай кампаніі звярнуўся да прыхільнікаў байкоту з "канкрэтнай прапановай"
Прапанова такая: каб зладзіць паказальную кампанію байкоту на Віцебшчыне, у Докшыцкай выбарчай акрузе №22. Там для такой кампаніі склаліся аптымальныя ўмовы, лічыць актывіст кампаніі "Гавары праўду", старшыня Глыбоцкай раённай суполкі Патыі БНФ Яраслаў Берніковіч.
26.07.2012 Івацэвіцкія камунальшчыкі не падпісаліся за вылучэнне свайго былога начальніка
Рабочыя філіяла Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Райводазабор” адмовіліся ставіць подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты былога начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзейснага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Кавалевіча, якога так нахвальваў "Івацэвіцкі веснік".
26.07.2012 Сябра акруговай камісіі ад "Справядлівага свету" выключаць з яе складу?
Прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Уладзімір Баршчэўскі быў уключаны ў склад акруговай камісіі па Аршанскай Дняпроўскай выбарчай акрузе № 27. Нягледзячы на тое, што ўжо адбылося 5 паседжанняў камісіі, ні ў адным з іх Уладзімір Адамавіч удзелу не прыняў.
26.07.2012 Акруговая камісія накіравала заяву Петрушэнкі ў пракуратуру
26 ліпеня камісія Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27 разгледзела заяву Мікалая Петрушэнкі, актывіста «Нашага дома» і «Справядлівага свету», аб ануляванні рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы.
26.07.2012 Колькасць участкаў для галасавання скарачаецца ва ўсіх абласцях
Для правядзення парламенцкіх выбараў у гэтым годзе створана 6349 участкаў для галасавання, што на 178 менш, чым падчас папярэдняй парламенцкай выбарчай кампаніі. Паводле інфармацыі ЦВК, скарачэнне колькасці участкаў назіраецца па ўсіх абласцях, за выключэннем Мінска, дзе ў гэтым годзе з'явілася 19 новых участкаў.
26.07.2012 Раман Юргель выказаў недавер камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі
Гарадзенскі праваабаронца з БХК Раман Юргель падаў заявы ў Цэнтральную Выбарчую Камісію і ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Ён просіць правесці праверку па факце парушэння выбарчага заканадаўства і выявіць сапраўдны стан рэчаў, прыводзячы наступныя факты.
26.07.2012 ЦВК не прымае дакументы па пошце, каб не рэгістраваць «кандыдатаў-фантомаў»
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі 26 ліпеня патлумачыла, чаму выбарчая камісія не зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Івана Амельчанка.
26.07.2012 “Свае” калектывы вылучаюць “сваіх” кандыдатаў
Раённая газета «Голас Веткаўшчыны» паведаміла, што калектыў Веткаўскай раённай бальніцы вылучыў “свайго” кандыдата на выбары ў парламент па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 - старшыню Рэчыцкага райвыканкама Пятра Шостака. А раней рэчыцкага старшыню вылучыў калектыў камунальнікаў з Чачэрску, што таксама адносіцца да гэтай выбарчай акругі.










