Навіны на тэму: выбары-2012

Смаргонцам да гэтага часу невядома, ці вылучаецца хто-небудзь па іх акрузе

29.07.2012 Смаргонцам да гэтага часу невядома, ці вылучаецца хто-небудзь па іх акрузе

Ці датычацца парламенцкія выбары жыхароў Смаргоні – дагэтуль незразумела, калі меркаваць па мясцовых СМІ. Афіцыйныя “Смаргонскае радыё” і газета “Светлы шлях”, адзінае мясцовае друкаванае выданне, –– займаюць пазіцыю “мая хата збоку”.

Рагачоў: міліцыя затрымала мінакоў, якія перашкаджалі пікетчыкам “Гавары праўду!”

29.07.2012 Рагачоў: міліцыя затрымала мінакоў, якія перашкаджалі пікетчыкам “Гавары праўду!”

У суботу ў Рагачове адбыўся першы пікет па збору подпісаў за прадстаўніка кампаніі “Гавары праўду” Дзяніса Дашкевіча. Не абышлося і без эксцэсаў: міліцыя затрымала некалькіх мужчын, якія спрабавалі справакаваць сябраў ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата.

Дзяржаўныя СМІ Віцебшчыны асвятляюць выбары з недакладнасцямі

29.07.2012 Дзяржаўныя СМІ Віцебшчыны асвятляюць выбары з недакладнасцямі

Таксама яны працуюць выключна на станоўчы імідж патэнцыйных "кандыдатаў ад улады". Такія заўвагі робіць назіральнік ад БХК Анатоль Родзік, прааналізаваўшы шэраг публікацый у абласных газетах "Народнае слова" і "Віцебскі рабочы".

29.07.2012 Салігорскія чыноўнікі ігнаруюць патрабаванні Выбарчага кодэксу

Праваабаронца Леанід Мархотка дагэтуль не атрымаў ад Салігорскага выканкаму адказ на свой зварот ад 16 ліпеня з патрабаваннем унесці змены ў рашэнне “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў”.

У Мазыры да гэтага часу працягвацца блытаніна з выбарчымі ўчасткамі

29.07.2012 У Мазыры да гэтага часу працягвацца блытаніна з выбарчымі ўчасткамі

Кіраўнік Мазырскага аддзялення ГА "Рух "За Свабоду" Рыгор Крывіцкі, які ўзначальвае ініцыятыўную групу Нікадзіма Варановіча, накіраваў заяву ў ЦВК з просьбай даць дакладную нумарацыю выбарчых ўчасткаў і больш дэталёвае апісанне межаў акруг №42 і №43 у горадзе Мазыры.

Барысаў: Члены акруговай камісіі - хлусяць

29.07.2012 Барысаў: Члены акруговай камісіі - хлусяць

Праваабаронцу Алегу Мацкевічу прыйшоў электронны адказ з ЦВК з нагоды яго скаргі на неправамоцную колькасць членаў на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай выбарчай акругі № 62. Алег Мацкевіч: "Я раблю 2 высновы. Першая. У складзе акруговай камісіі няма сапраўдных прафесіяналаў".

Магілёўскія фронтаўцы абралі дэлегатаў на з’езд па вылучэнні кандыдатаў

29.07.2012 Магілёўскія фронтаўцы абралі дэлегатаў на з’езд па вылучэнні кандыдатаў

У Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола” 28 ліпеня адбыўся сход па вылучэнні дэлегатаў на перадвыбарчы з’езд Партыі БНФ, які адбудзецца 4 жніўня і вылучыць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Зборшчыцу подпісаў не пусцілі ў інтэрнат (відэа)

28.07.2012 Зборшчыцу подпісаў не пусцілі ў інтэрнат (відэа)

Валянціну Шчэтнікаву, якая ўваходзіць у ініцыятыўныя групы меркаваных кандыдатаў у дэпутаты Рыгора Антановіча і Уладзіміра Пунчанкі (па Магілёўскай - Цэнтральнай выбарчай акрузе №85) не пусцілі ў інтэрнат для збору подпісаў.

У Бабруйску зборшчыцу подпісаў за незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты не пускаюць у інтэрнаты

27.07.2012 У Бабруйску зборшчыцу подпісаў за незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты не пускаюць у інтэрнаты

Валянціну Глухаву, сябра ініцыятыўнай групы Аксаны Самуйлавай, незалежнага прэтэндэнта па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе № 79, не пусцілі збіраць подпісы ў інтэрнаты па вуліцы Ульянаўскай.

Бярозаўскія актывісты не задаволены адказам ЦВК

27.07.2012 Бярозаўскія актывісты не задаволены адказам ЦВК

Грамадскія актывісты з Бярозы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна атрымалі адказ з Цэнтрвыбаркаму на сваю прапанову змяніць у выбарчым заканадаўстве пункт, датычны працэдуры абскарджвання неўключэння ў камісіі вылучэнцаў ад грамадзянаў.

У Бабруйску зноў запрацуе “гарачая лінія” па выбарах

27.07.2012 У Бабруйску зноў запрацуе “гарачая лінія” па выбарах

Паводле афіцыйнага паведамлення, патэлефанаваўшы на ўказаныя нумары тэлефонаў, жыхары горада змогуць “выказаць сваё меркаванне па грамадска важных пытаннях”. Як высветлілі мясцовыя праваабаронцы падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, на "гарачай лініі" працавалі спецыялісты аддзелаў ідэалогіі.

У Бабруйску пачаўся сезон пасквіляў?

27.07.2012 У Бабруйску пачаўся сезон пасквіляў?

Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” надрукавала артыкул пад назвай “Большое счастье господина Борзова”, у якім “перамывае косткі” аднаму з мясцовых грамадскіх актывістаў, які, аднак, не бярэ ўдзелу ў выбарах-2012. Падчас мінулай парламенцкай кампаніі гэтае выданне адзначылася злоснымі пасквілямі ў бок усіх дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты.

НІСЭПД: Электарат стаў меньш давяраць праўладным кандыдатам

27.07.2012 НІСЭПД: Электарат стаў меньш давяраць праўладным кандыдатам

Апытанне НІСЭПД паказвае, што ў 2008 годзе за прыхільнікаў Лукашэнкі гатовыя былі галасаваць 43,5% рэспандэнтаў, сёлета – 27,6%. Узрасла падтрымка апазіцыйных кандыдатаў – 19,6% у 2008 і 28,2% цяпер. Варыянт “за іншага кандыдата” абрала 21,9% у 2008 і 27,4% у 2012.

Баранавічы: Падчас збору подпісаў – віншаванні з Днём Незалежнасці

27.07.2012 Баранавічы: Падчас збору подпісаў – віншаванні з Днём Незалежнасці

У Баранавічах 27 ліпеня з’явіўся другі пікет па збору подпісаў насупраць гандлёвага цэнтру “Вясёлка”, які арганізаваў прэтэндэнт у дэпутаты Рыгор Грык. Яго ініцыятыўная група была зарэгістравана 20 ліпеня па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6.

Слонім: Адміністратар рынка спрабавала спыніць пікет па зборы подпісаў

27.07.2012 Слонім: Адміністратар рынка спрабавала спыніць пікет па зборы подпісаў

Сёння, 27 ліпеня, у Слоніме каля ўваходу на рынак “Косаўскі” быў наладжаны пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ. Але адміністратар рынка спадарыня Скок, калі ўбачыла пікет, пачала выказваць сваё незадавальненне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства