Навіны на тэму: выбары-2012
30.07.2012 Праўладны кандыдат Пётр Шостак падстрахаваўся
Старшыня Рэчыцкага райвыканкама Пётр Шостак вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 некалькімі спосабамі - і шляхам збору подпісаў, і некалькімі працоўнымі калектывамі.
30.07.2012 Нароўля: дзяржаўныя прайсы для кандыдатаў у дэпутаты
Нараўлянская раённая газета “Прыпяцкая праўда” і раённае радыё агучылі кошты на газетную плошчу і радыёэфір для кандыдатаў у дэпутаты падчас агітацыйнай кампаніі.
30.07.2012 Мінгарвыканкам апублікаваў спіс участкаў для галасавання ў сталіцы
Мінгарвыканкам апублікаваў спіс участкаў для галасавання на парламенцкіх выбарах 2012 года. У гэтым годзе ў Мінску створана на 19 участкаў больш у параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі.
30.07.2012 Слуцк: У дзяржарганізацыях забараняюць ставіць подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата
На шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый, як, напрыклад, «Слуцкмежрайгаз» і Слуцкая цэнтральная раённая бальніца, работнікам забараняюць аддаваць подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў. Акрамя таго, за прэтэндэнта ў кандыдаты ад улады Інэсу Кляшчук падпісваюць з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.
30.07.2012 За праўладнага кандыдата ў Шклоўскай выбарчай акрузе подпісы збіраюць па загадзе
Адна з сябраў ініцыятыўнай групы намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандра Агеева прызналася, што ёй загадалі на працы сабраць у падтрымку свайго вылучэнца не менш за 150 подпісаў, у іншым выпадку ў яе могуць узнікнуць праблемы.
30.07.2012 Справаздача па выніках назірання: 23 - 29 ліпеня
ЦВК патлумачыла парадак правядзення агітацыі за байкот выбараў: яна прызнаецца юрыдычна дазволенай, аднак для арганізацыі пікетаў у адпаведнасці з Законам «Аб масавых мерапрыемствах» неабходна атрымаць дазвол. Практыка прымянення згаданага закона паказвае, што такім чынам рэалізаваць права грамадзянаў на агітацыю за байкот выбараў фактычна немагчыма.
30.07.2012 Ярмошына: “Ажыццяўляюцца спробы поўнамаштабнага байкоту”
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзія Ярмошына скардзіцца, што выбаршчыкам раскідваюць улёткі з залікам да байкоту парламенцкіх выбараў.
30.07.2012 Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі АГП пазмагаецца за мандат з мэрам Рэчыцы
Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў будзе вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе, у склад якой уваходзіць частка Жлобінскага раёна.
30.07.2012 У Салігорску заклікаюць да байкоту выбараў
Агітацыйныя матэрыялы з заклікам байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў актыўна распаўсюджваюцца ў Салігорску. “Наш шлях байкот! Рыхтуем новыя выбары без Лукашэнкі!” - звяртаюцца да жыхароў шахцёрскай сталіцы аўтары ўлётак. Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, байкот выбараў падтрымлівае цэлы шэраг палітычных структураў рэгіёна.
30.07.2012 Баранавічы: тэлепраграмы пра сумленные і справядлівыя выбары не будзе
Ініцыятар калектыўнага звароту грамадзянаў Віктар Сырыца 29 ліпеня атрымаў адказ ад кіраўніцтва дзяржаўнай тэлекампаніі “Інтэкс” за подпісам дырэктара Анатоля Караля. У адказе паведамляецца, што тэлекампанія “Інтэкс” не бачыць неабходнасці стварэння спецыяльнага праекту “За сумленные і справядлівыя выбары”.
30.07.2012 Маладэчна: галоўнае месца для пікетаў пакуль пустуе
Нягледзячы на тое, што па Маладэчанскай выбарчай акрузе №72 ужо мусяць працаваць ініцыятыўныя групы двух прэтэндэнтаў у кандыдаты, гэта пакуль незаўважна. Шматлюдныя месцы, прыдатныя для пікетаў, да гэтага часу не выкарыстоўваліся і, па назіраннях, яшчэ мала хто з маладэчанцаў ведае верагодных кандыдатаў.
30.07.2012 Ліда: ніводнага пікета па зборы подпісаў
У Лідзе пакуль не было наладжана ніводнага пікета па зборы подпісаў ні ад групы генсакратара аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Сяргея Скрабца, ні ад групы сябра беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Яніны Гузоўскай. Тым часам подпісы за праўладнага кандыдата - загадчыка хірургічнага аддзялення Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Валерыя Гушчу - збіраюцца ў калектывах арганізацый і прадпрыемстваў.
30.07.2012 На салігорскіх акругах з’явіцца рэальная альтэрнатыва
На Салігоршчыне два сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі будуць вылучаныя па партыйных спісах на парламенцкія выбары ў якасці кандыдатаў. Пра гэта стала вядома пасля першай сесіі пазачарговага З’езду АГП. Такім чынам на абедзьвюх Салігорскіх выбарчых акругах з’явіцца рэальная альтэрнатыва праўладным кандыдатам.
29.07.2012 Баранавічы: Працоўныя калектывы актывізавалі вылучэнне кандыдатаў
Працоўны калектыў Баранавіцкага камбіната харчовых прадуктаў вылучыў галоўнага ўрача гарадской паліклінікі № 1 Аляксандра Сцяцко кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6. Раней ён быў вылучаны калектывам завода жалезабетонных канструкцый і баваўнянага аб’яднання.
29.07.2012 Збор подпісаў у рэгіёнах
Гарадок: Леанід Аўтухоў збіраў подпісы пад бел-чырвона-белым сцягам. Слонім: Пікеты за праўладнага і альтэрнатыўнага прэтэндэнтаў -- побач. Мазыр: За прэтэндэнта ад “Справядлівага свету” сабрана 40% подпісаў.










