Навіны на тэму: выбары-2012
31.07.2012 Гомель: ад пацыентаў патрабуюць падпісвацца за галоўурача кардыялагічнага дыспансера
Подпісы за патэнцыйнага кандыдата ад улады па Гомельскай-Прамысловай акрузе, якім з'яўляецца галоўны ўрач кардыялагічнага дыспансера Ганна Лапаціна, па кватэрах збіраюць таксама настаўнікі мясцовых школ, якія скардзяцца, што іх да гэтага прымусілі.
31.07.2012 Як стаць назіральнікам за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі?
Стаць назіральнікам на беларускіх парламенцкіх выбарах вельмі проста. Паводле закона, любы грамадзянін Беларусі, якому ўжо ёсць 18 гадоў, мае права ўдзельнічаць у кантролі за выбарамі. Назіраць можна ў любой кропцы краіны ў незалежнасці ад месца рэгістрацыі.
31.07.2012 Бабруйск: Першы пікет у падтрымку Аксаны Самуйлавай (фота)
Магіляўчанка Аксана Самуйлава, якая 30 ліпеня ў Бабруйску ўдзельнічала ў двух пікетах па зборы подпісаў за сваё вылучэнне ў дэпутаты парламента, адзначае, што бабруйчане з невялікай цікаўнасцю ставяцца да самога факту правядзення выбараў, але агрэсіі таксама не выказваюць.
31.07.2012 Як жыхароў Лепельшчыны рыхтуюць да выбараў
У Лепельскай выбарчай акрузе №23 зарэгістравана ўсяго адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў – за вылучэнне старшыні мясцовага райвыканкаму Пятра Шыкшняна. І вось ужо другі тыдзень раённая газета "Голас Лепельшчыны" піша пра дасягненні раёну за апошнія чатыры гады.
31.07.2012 Магілёў: назіральніца абскарджвае нядопуск на першае паседжэнне акруговай камісіі
Магілёўская назіральніца Наталля Самахвалава, сябра “Беларускага Хельсінкскага камітэта”, абскарджвае ў Цэнтрвыбаркам свой нядопуск на першае паседжэнне акруговай камісіі.
31.07.2012 Старшыня камісіі Пружанскай акругі са спазненнем чытае пастановы Цэнтрвыбаркама
Назіральніку ў акруговай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9 Анатолю Сахарушу патэлефанаваў старшыня камісіі і паведаміў, што яго зарэгістравалі назіральнікам гэтай камісіі памылкова.
31.07.2012 У Светлагорску подпісы збіраюць на футболе і ў аддзелах кадраў
Ініцыятыўныя групы вядуць збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адны збіраюць подпісы на вуліцах і па кватэрах, іншыя – праз аддзелы кадраў. Пацвердзілася “жаночая разнарадка” для ўладнага прэтэндэнта.
30.07.2012 “Ляпы” клімавіцкіх чыноўнікаў
З рашэння аб стварэнні участкаў для галасавання, змешчаным на сайце Клімавіцкага райвыканкама пад рубрыкай “Выбары-2012”, бачна, што дакумент папросту спісаны з аналагічнага рашэння мінулай парламенцкай кампаніі, падпісанага В. Грышанавым, які сёння ўжо не займае пасады старшыні райвыканкама.
30.07.2012 Талачынскі раён: досвед мінулых гадоў чыноўнікаў не вучыць
Як высветлілася, пераносы выбарчых участкаў звязаныя з тым, што раней названыя месцы апынуліся не гатовымі да прыёму вялікай колькасці выбаршчыкаў. Адны памяшканні малыя па памеры, іншыя размешчаны ў старых, спарахнелых будынках. Цікава, што гісторыя якраз паўтарае выбары ў мясцовыя Саветы 2010 года.
30.07.2012 Чашніцкі райвыканкам выправіўся пасля заўвагі назіральнікаў
На днях «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамілі пра памылкі, дапушчаныя пры фармаванні выбарчых участкаў у г.п. Новалукомль Чашніцкага раёна. У прыватнасці, размова ішла пра тое, што адзін і той жа дом, № 32 па вуліцы Энергетыкаў, уключаны адразу ў два выбарчых ўчастка.
30.07.2012 Рубінаў: “Назіральнікі могуць дэзарганізаваць працу камісіі”
Старшыня Савета Рэспублікі прапануе змяніць умовы для вылучэння назіральнікаў – павялічыць парог для вылучэння з 10 чалавек да 100 і акрэдытоўваць не пазней за апошні дзень перад галасаваннем.
30.07.2012 Бабруйск: зборшчыца подпісаў падала скаргі на дзеянні чыноўнікаў
Бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Глухава 30 ліпеня падала скаргі ў акруговую камісію Першамайскага раёна, пракуратуру Першамайскага раёна і Цэнтральную выбарчую камісію, дзе выказвае нязгоду з тым, што мясцовыя ўлады чыняць зборшчыкам подпісаў перашкоды.
30.07.2012 Слуцк: раёнка пра выбары маўчыць, на сайце незалежнай газеты разгараюцца дыскусіі
Навіны на тэму выбараў на сайце рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер» збіраюць рэкордную колькасць каментароў. Случчакоў закранула за жывое выказванне прадпрымальніка Аляксандра Солапа пра тое, што ён ідзе ў дэпутаты не для таго, каб рамантаваць дарогі або ўкручваць лямпачкі ў пад'ездах.
30.07.2012 Пінск: міжраённы камітэт дзяржкантролю - першы
На ўваходзе ў будынак менавіта гэтай дзяржаўнай структуры з’явіўся першы ў горадзе плакат, які інфармуе пра прызначаныя на 23 верасня выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода 5-га склікання.
30.07.2012 У Пінску будзе кандыдат ад Партыі БНФ
Такое рашэнне было агучана на сходзе Пінскай арганізацыі Партыі БНФ: яе старшыня Аляксандр Рамановіч вырашыў балатавацца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе № 14.










