Навіны на тэму: выбары-2012
02.08.2012 Вылучэнне камуністаў: 40 ад “Справядлівага свету”, 30 – ад КПБ
Менавіта пра такія лічбы заяўляюць у кіраўніцтве партыяў, якія асацыююць сябе з камуністычнымі каштоўнасцямі. Апроч вылучэння кандыдадаў, палітыкі заяўляюць пра гатоўнасць накіраваць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
02.08.2012 У Магілёве зноў зборшчыка подпісаў не пусцілі ў інтэрнат
Намеснік дырэктар па ідэалогіі завода “Зеніт” Мікалай Міхаленя загадаў не пускаць зборшчыкаў подпісаў у інтэрнаты прадпрыемства. Пра гэта паведаміла камендантка інтэрната, што знаходзіцца па вуліцы Кедравай, 11, якая адмовілася прапусціць туды Аляксея Паўлоўскага, сябра ініцыятыўнай групы вылучэнца ў дэпутаты Леаніда Падбярэцкага.
01.08.2012 Збор подпісаў пад бел-чырвона-белым сцягам (відэа)
27 ліпеня сябра Партыі БНФ Леанід Аўтухоў арганізаваў збор подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Над намётам, які ён паставіў у цэнтры Гарадка (Віцебская вобл.), цягам трох гадзінаў лунаў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг....
01.08.2012 Ян Дзяржаўцаў пра суды над віцебскімі актывістамі (відэа)
Апошнім часам суды Віцебску сталі выносіць надзвычай жорсткія пакаранні актывістам грамадзянскай супольнасці. Па меркаванні палітыка Яна Дзяржаўцава, гэта непасрэдна звязана з выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў.
01.08.2012 Мікалай Лазавік не ведае пра вылучэнне кандыдатаў ад “Белай Русі”?
Сакратар ЦВК выказаў незадаволенасць наконт справаздачы БДІПЧ АБСЕ. У дакуменце акцэнтуецца ўвага на тым, што “Белая Русь” мае намер вылучыць сваіх кандыдатаў практычна на ўсіх выбарчых акругах. Па меркаванні Лазавіка, гэта немагчыма. Тым часам прадстаўнікі “Белай Русі” ўжо пачалі збор подпісаў за сваіх прыхільнікаў.
01.08.2012 Магілёў: Cельская выбарчая камісія не ведае межаў сваёй акругі
Назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Васіль Ліпскі кажа, што старшыня Сельскай акруговай выбарчай камісіі №88 сп. Яленскі і сакратар камісіі спн. Валянцюк не здолелі на мапе паказаць межы сваёй выбарчай акругі, спаслаўшыся на тое, што самі дакладна не ведаюць і яшчэ не да канца разабраліся.
01.08.2012 У Брэсце актыўнічае БСДП (Г)
Сярод ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у Брэсце для збору подпісаў, найбольшую актыўнасць праяўляюць актывісты, якія ладзяць пікеты за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых лідараў БСДП (Грамада) - Ганны Канюс і Ігара Маслоўскага.
01.08.2012 Смаргонь і Астравец: Патэнцыйныя кандыдаты актыўнасці не праяўляюць
На Смаргонскай выбарчай акрузе №59, у склад якой уваходзяць Смаргонскі і Астравецкі раёны, нарэшце акрэсліліся патэнцыйныя кандыдаты. За дэпутацкі мандат тут збіраюцца змагацца Валерый Кокаш, генеральны дырэктар прадпрыемства “Гроднааблдарбуд” і Мікалай Уласевіч, астравецкі грамадскі актывіст, прадстаўнік АГП.
31.07.2012 Экспертнае заключэнне аб нерэгістрацыі ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Аляксея Міхалевіча
Рашэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання аб адмове ў рэгістрацыі груп грамадзян (ініцыятыўных груп) па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Статкевіча М.В. у сувязі з тым, што ён адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і Міхалевіча А.А. у сувязі з тым, што ён не пражывае пастаянна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, лічым супярэчлівымі выбарчаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
31.07.2012 Бабруйск: Лідэр свабоднага прафсаюза скардзіцца ў пракуратуру
Міхаіл Кавалькоў, лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на Баруйскім заводзе ТДіА, падае скаргу пракурору Першамайскага раёна на дзеянні адміністрацыі завода, якая ігнаруе пастановы двух судоў.
31.07.2012 Светлагорск: месца стэнду пра выбары знайшлося за сметнікам
Па горадзе расставілі стэнды, якія інфармуюць аб выбарах у Палату прадстаўнікоў. Адзін з іх усталявалі каля “Гандлёвага цэнтру”. Але месца для стэнду, як і санітарнае становішча ля крамы, пакідаюць жадаць лепшага.
31.07.2012 Рэчыца: подпісы за кандыдата ад улады збіраюць, але дзе – невядома
У Рэчыцы за дэмакратычнага кандыдата Антона Няфёдава збіраюць подпісы метадам “ад дзвярэй да дзвярэй”. Як збіраюць подпісы за кандыдата ад улады, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Рэчыцкі метызны завод” Адама Вашкова – невядома.
31.07.2012 Пінск: выбарчая кампанія “мёртвая”
“Пінскі веснік” і “Палеская праўда” перасталі друкаваць нават паведамленні БЕЛТА і хвалебныя “оды” праўладным кандыдатам. Пікетаў пакуль не выстаўляла ніводная з пяці зарэгістраваных на Піншчыне ініцыятыўных групаў. На вуліцах горада няма ніякай інфармацыі пра выбары.
31.07.2012 Слонімскі чыноўнік пра Івана Шэгу: “Усё роўна нікуды не пусцяць”
Адзін з супрацоўнікаў Слонімскага райвыканкаму “падказаў” актывістам ініцыятыўнай групы апазіцыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты, што калі Іван Шэга надумае вылучацца ад партыі, то няхай нават нос не суне.
31.07.2012 Міхаіла Пашкевіча спрабавалі абвінаваціць у датэрміновай агітацыі
Прадстаўнікі акруговай выбарчай камісіі падставай для складання акту аб парушэнні выбарчага заканадаўства палічылі інфармацыю з біяграфіяй актывіста на пікетах, а таксама расцягнуты сцяг грамадскай кампаніі “Гавары праўду!”










