Навіны на тэму: выбары-2012
03.08.2012 Слонім: Ініцыятыўная група Івана Шэгі атрымала папярэджанне
2 жніўня сябра Партыі БНФ і прэтэндэнт у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў, слонімскі доктар Іван Шэга атрымаў пісьмовае папярэджанне ад акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58.
03.08.2012 ЦВК так і не адказала, чыя ініцыятыўная група зарэгістравана ў Ваўкавыску
Праваабаронца з Беларускага Хельсінскага Камітэту гарадзенец Раман Юргель атрымаў адказ на сваю скаргу ў ЦВК. Скарга датычылася неадпаведнасці лічбы колькасці ініцыятыўных групаў па збору подпісаў, што былі зарэгістраваны на Гарадзеншчыне.
03.08.2012 У Гомелі прайшоў першы пікет прэтэндэнта ад «Гавары праўду!»
2 жніўня каля універмага «Гомель» у цэнтры горада прайшоў першы пікет па збору подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата ад кампаніі «Гавары праўду!» Міхаіла Бязносенкі.
03.08.2012 Падаткавікоў у працоўны час накіравалі падпісацца за дырэктара ЦУМа
Старшыня падатковай інспекцыі Маскоўскага раёна горада Брэста Лілія Сіняк парэкамендавала супрацоўнікам адлучыцца ад працы і пакінуць подпісы за Віктара Валюшыцкага.
02.08.2012 Салігорскі выканкам кіруецца на выбарах Законам "Аб абароне"
Праваабаронца Леанід Мархотка атрымаў адказ на свой запыт у Салігорскі выканкам аб унясенні зменаў ў рашэнне “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў”. Як высветлілася, чыноўнікі пры вызначэнні спісу месцаў кіраваліся не Выбарчым Кодэксам, а Зконам Рэспублікі Беларусь “Аб абароне”.
02.08.2012 Аляксей Міхальчанка: “Я ў палітыцы ўжо больш за пяць год”
Прапагандыст з АНТ рыхтуе глебу для дэпутацтва. У сваім блогу ён заявіў, што ў парламенце можа займацца не толькі пытаннямі медыяў: "Мая пасада - палітычны аглядальнік, гэта значыць я ў палітыцы ўжо фактычна больш за пяць год. Для мяне гэта цалкам натуральны пераход".
02.08.2012 У Магілёве з’явіліся першыя пікеты за дэмакратычных вылучэнцаў
Іх ладзяць актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” у падтрымку прэтэндэнтаў на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Леаніда Падбярэцкага і Аксаны Закрэўскай. Пікеты за іншых патэнцыйных кандыдатаў на сённяшні дзень у Магілёве не выстаўляліся.
02.08.2012 У Віцебску пададзены сем заявак на пікеты за байкот выбараў
Аднак сябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў мае сумневы, што іх дазволяць правесці. Бо, паводле пісьмовага адказу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, гэтыя пікеты можна праводзіць толькі з дазволу раённых адміністрацый і ў адмыслова вызначаных гарвыканкамам месцах.
02.08.2012 Сайт Пінскага гарвыканкама рэкламуе пікеты праўладнага кандыдата
Цікава, чаму сайт гарвыканкама раптам звярнуў ўвагу менавіта на гэту падзею ў кантэксце ўсёй бягучай выбарчай кампаніі. З-за таго, што гэта быў першы такі пікет у Пінску ці справа ў тым, што спадарыня Мандроўская з’яўляецца дзеючым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу?
02.08.2012 Баранавічы: за праўладнага кандыдата вахцёры інтэрнатаў збіраюць подпісы падчас працы
Рыгор Грык, які вылучаецца ў дэпутаты па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6, нечакана для сябе выявіў падпісны ліст за свайго апанента Аляксандра Сцяцко ў кнізе рэгістрацыі наведванняў на вахце аднаго з інтэрнатаў, дзе ён збіраў подпісы.
02.08.2012 Леанід Аўтухоў скардзіцца ў ЦВК на акруговую камісію
Старшыня Гарадоцкай раённай суполкі парты БНФ, які збірае подпісы за сваё вылучэнне ў Віцебскай-Сельскай акрузе №21, напісаў скаргу ў ЦВК на тое, што акруговая камісія адмовілася паказаць яму спіс ініцыятыўнай групы Уладзіміра Шыцько. Паводле звестак Леаніда Аўтухова, у вёсках на тэрыторыі акругі подпісы за яго вылучэнне збіраюць зусім не сябры ініцыятыўных груп.
02.08.2012 Баранавічы: Большасць чытачоў “Intex-press” негатыўна ставяцца да парламенцкіх выбараў
“Што для Вас чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ?”. Сярод адказаў гэтай апытанкі большасць чытацкіх галасоў на сайце недзяржаўнага выдання атрымаў такі: “Спектакль”, ролі ў якім ужо раздадзеныя”.
02.08.2012 Брэст: Скарга на праўладнага прэтэндэнта ў акруговы выбаркам
У камісію Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 пададзена скарга, у якой пералічаны факты парушэння выбарчага заканадаўства з боку аднаго з патэнцыяльных праўладных кандыдатаў - галоўнага лекара Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай дапамогі Валянціна Мілашэўскага.
02.08.2012 Дэпутаты Гомельскага аблсавету ідуць на павышэнне
Гомельскія начальнікі розных узроўняў, адбыўшы тэрміны ці палову тэрміну ў абласным савеце дэпутатаў, вылучаюцца ў парламентарыі: Галіна Філіповіч, Галіна Лапаціна, Адам Вашкоў.
02.08.2012 Салігорск: апазіцыя вылучаецца ва ўчастковыя камісіі
Сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у складзе ўчкамаў рэгіёну - прадстаўнікі партыі левых “Справядлівы свет”, партыйцы Беларускага народнага фронту ды грамадскія актывісты, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў.










