Навіны на тэму: выбары-2012
04.08.2012 З 938 сяброў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса засталося 323
Актывісты Бярозаўшчыны Тамара Шчапёткіна і Анатоль Сахаруша, якія ўваходзілі ў ініцыятыўную групу экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс, атрымалі ад яго лісты ўдзячнасці.
04.08.2012 Вылучэнне прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковыя камісіі: рэгіянальны зрэз (дадаецца)
Паводле Каляндарнага плану арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі павінна адбыцца да 5 жніўня.
03.08.2012 У Расонах канфіскавана іміджавая прадукцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Аперацыю здзейснілі супрацоўнікі падраздзялення “Тайфун” ДАІ Віцебскай вобласці.
03.08.2012 Баранавічы: Назіральніка абвінавачваюць у дробным хуліганстве
Сяргей Гоўша папрасіў сяброў акруговай камісіі азнаёміць яго з пратаколам паседжання камісіі. Вынікам стала заява старшыні АВК у міліцыю, што назіральнік брыдкасловіў. Складанню адміністрацыйнага пратакола не перашкодзіла нават тое, што праваабаронца прадставіў у міліцыі дыктафонны запіс размовы.
03.08.2012 “Трудовая слава” пачала раскрутку свайго кандыдата
У апошнім нумары газеты на першай старонцы змешчаны артыкул “Достойный кандидат”. У артыкуле расказваецца, што 26 ліпеня адбылася канферэнцыя працоўнага калектыву “Магілёўхімвалакно” па вылучэнні кандыдата ў Палату прадстаўнікоў.
03.08.2012 Акруговая камісія ў Оршы не мае бланкаў дакументаў, неабходных для вылучэння кандыдатам
Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Канстанцін Анташкевіч не змог атрымаць у акруговай камісіі бланкі дэкларацыі аб даходах і маёмасці, анкеты, а таксама заявы аб згодзе балатавацца кандыдатам у дэпутаты.
03.08.2012 Аршанскія ўлады адмовілі ў дазволе на пікет у падтрымку Бяляцкага
Яшчэ адной нядобрай традыцыяй стала парушэнне тэрмінаў адказу Аршанскім гарвыканкамам. Нягледзячы на тое, што заяўка на пікетаванне была пададзеная яшчэ 10 ліпеня, чыноўнікі даслалі адказ толькі 2 жніўня, за 2 дні да мерапрыемства, хоць па законе заяўнікі павінны атрымаць адказ за 5 дзён.
03.08.2012 Спісы ініцыятыўных груп – інфармацыя "не для ўсіх"
Старшыня Гарадоцкай раённай суполкі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў адказ з ЦВК, чаму акруговая камісія не дае яму магчымасці пазнаёміцца са спісам ініцыятыўнай групы дырэктара Лужаснянскай кадэцкай вучэльні Уладзіміра Шыцько, з якім удвух яны збіраюцца вылучыцца па Віцебскай-Сельскай акрузе № 21.
03.08.2012 Драгічын: Факту парушэння камісія не прызнала, але папярэджане вынесла
У акруговай выбарчай камісіі Днепрабугскай выбарчай акругі № 10 разгледжана скарга назіральніка Валянціна Лазарэнкава, у якой ён прасіў разабрацца з фактам датэрміновай агітацыі за магчымага кандыдата -- начальніка Іванаўскай ЖКГ Юрыя Дарагакупца падчас святкавання дня горада ў Драгічыне 15 ліпеня.
03.08.2012 У Пінску пайшла інфармацыйная хваля на карысць праўладных вылучэнцаў
Па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 на другі тэрмін балатуецца дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская. Пасля некаторага зацішша пінскія СМІ ізноў пачалі прыцягваць увагу да гэтай асобы.
03.08.2012 Раённая вертыкаль не вельмі жадае інфармаваць пра выбары
На сайце Слонімскага райвыканкама мясцовых матэрыялаў, звязаных з выбарамі, няма. На сайце Дзятлаўскага райвыканкама наогул мясцовая інфармацыя пра Дзятлаўскую выбарчую акругу № 55 адсутнічае, толькі агульнавядомая. Сайт Зэльвескага райвыканкама — самы бедны на інфармацыю пра выбары.
03.08.2012 Мінск: у Сухарава стэнды вылучэнцаў у дэпутаты хаваюць у супермаркеце
Самым актыўным прэтэндэнтам у дэпутаты па Заходняй выбарчай акрузе № 102 пакуль з'яўляецца супрацоўнік ААТ «БПС-Ашчадбанк» Людміла Кубракова - пікеты ў падтрымку яе вылучэння стаяць у некалькіх кропках акругі.
03.08.2012 Мінаблвыканкам: розныя ўмовы для зборшчыкаў подпісаў -- гэта нармальна
Галоўнае упраўленне ідэалагічнай працы Мінскага абласнога камітэту лічыць абсалютна законным той факт, што на Салігорскай сельскай выбарчай акрузе створаны розныя ўмовы для зборшчыкаў подпісаў.
03.08.2012 Слуцк: Прэтэндэнт у дэпутаты са скандалам зняўся з перадвыбарчай гонкі
Анатоль Юрэвіч, які публічна назваўся прадстаўніком кампаніі «Гавары праўду!», заявіў, што здымаецца з выбарчай кампаніі, таму што не можа сабраць подпісы.
03.08.2012 Слуцк: Акруговая камісія «паслала» назіральніка па законе аб зваротах грамадзян
Назіральнік БХК Віталь Амяльковіч просіць старшыню ЦВК растлумачыць, ці распаўсюджваецца дзеянне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» на дзейнасць выбарчых камісій.










