Навіны на тэму: выбары-2012

Слуцк: Кіраўнік ініцыятыўнай групы Інэсы Кляшчук хавае ад прэсы колькасць сабраных подпісаў

06.08.2012 Слуцк: Кіраўнік ініцыятыўнай групы Інэсы Кляшчук хавае ад прэсы колькасць сабраных подпісаў

5 жніўня кіраўнік штаба Солапа Юлія Балакір правяла пікет каля ўнівермага «Слуцк». Да збору подпісаў у сваю падтрымку падключыўся Аляксандр Солап і ... плюшавы медзведзяня - як сімвал салідарнасці з арыштаваным журналістам Антонам Сурапіным.

Мінск: Аляксандр Фядута збіраў подпісы за вылучэнне Пашкевіча (фотарэпартаж)

06.08.2012 Мінск: Аляксандр Фядута збіраў подпісы за вылучэнне Пашкевіча (фотарэпартаж)

Пікет праводзіўся ініцыятыўнай групай па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты актывіста «Гавары праўду!» Міхаіла Пашкевіча. Побач з пікетам у падтрымку Пашкевіча ў Серабранцы праходзіў збор подпісаў за вылучэнне дзеючага дэпутата парламента Валянціны Лявоненка.

У Магілёўскай вобласці – 8 кандыдатаў ад Партыі БНФ

06.08.2012 У Магілёўскай вобласці – 8 кандыдатаў ад Партыі БНФ

Усе магілёўскія вылучэнцы пагадзіліся выканаць партыйнае рашэнне аб адначасовым зняцці кандыдатаў ад партыі БНФ, калі яно будзе прынятае на другой частцы з’езда, якая пройдзе 15 верасня.

Барысаў: акружкам інфармацыю аб пасяджэннях у інтэрнэце размяшчаць адмаўляецца

06.08.2012 Барысаў: акружкам інфармацыю аб пасяджэннях у інтэрнэце размяшчаць адмаўляецца

Сваю просьбу Алег Мацкевіч аргументаваў п.1.5 "Практычнага дапаможніка для акруговых камісій", які абавязвае інфармаваць акруговыя камісіі аб даце, часе і месцы правядзення паседжанняў у тым ліку і з дапамогай сайтаў выканкамаў (па дамове з імі) у Інтэрнэце.

Прабег на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім

06.08.2012 Прабег на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім

4 жніўня ў Брэсце адбыўся лёгкаатлетычны прабег аматара марафонскага бегу -- праваабаронцы Уладзіміра Малея, які быў апрануты ў чорную майку з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. У руках Малей трымаў здымак свайго зняволенага калегі.

“Слонімскі веснік”: вылучаюцца двое, але здымкі – толькі аднаго кандыдата

06.08.2012 “Слонімскі веснік”: вылучаюцца двое, але здымкі – толькі аднаго кандыдата

Паўстае пытанне: калі ж Слонімская акруговая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы па збору подпісаў, дык чаму ж нельга надрукаваць адзін здымак, дзе збіраюцца подпісаны за Сопікаву і другі здымак — за Шэгу?

Генеральны дырэктар «Гомсельмаш» ідзе ў дэпутаты

06.08.2012 Генеральны дырэктар «Гомсельмаш» ідзе ў дэпутаты

Генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» Валерый Жмайлік плануе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Сяльмашаўскай акрузе №32. На прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе генеральны дырэктар быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

Адміністрацыі раёнаў Гомеля адмовіліся прыняць заявы на ўключэнне ва ўчастковыя камісіі ад апазіцыянераў

06.08.2012 Адміністрацыі раёнаў Гомеля адмовіліся прыняць заявы на ўключэнне ва ўчастковыя камісіі ад апазіцыянераў

4 жніўня гомельскія апазіцыянеры, якія пажадалі ўдзельнічаць у выбарах як сябры ўчастковых камісій, сутыкнуліся з нечаканай перашкодай: адміністрацыі раёнаў адмовіліся прыняць у іх заявы на той падставе, што сёння ў іх выходны.

Вялейка: з начальнікам галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ супернічаюць чацвёра прэтэндэнтаў

06.08.2012 Вялейка: з начальнікам галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ супернічаюць чацвёра прэтэндэнтаў

Нягледзячы на тое, што мясцовыя афіцыйныя выданні ўпарта маўчаць наконт асобаў, якія плануюць прадстаўляць Вялейшчыну ў парламенце, гэтыя звесткі былі “рассакрэчаны” недзяржаўнымі СМІ.

Барысаў: Сёння адбудзецца суд над Марголіным і Васільевым

06.08.2012 Барысаў: Сёння адбудзецца суд над Марголіным і Васільевым

Пры правядзенні пікету па зборы подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ПП НС намеснік старшыні АГП Льва Марголіна міліцыяй былі затрыманыя і дастаўленыя ў Барысаўскі РАУС сам Марголін і сябра яго ініцыятыўнай групы Міхаіл Васільеў.

Дырэктар слонімскай школы “падстрахавалася” працоўным калектывам зэльвенскай бальніцы

04.08.2012 Дырэктар слонімскай школы “падстрахавалася” працоўным калектывам зэльвенскай бальніцы

Прэтэндэнт у кандыдаты Ала Сопікава па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу, «падстрахавалася» на выпадак няўдалага збору подпісаў.

Жлобін: Пікеты – як паказчык альтэрнатывы

04.08.2012 Жлобін: Пікеты – як паказчык альтэрнатывы

Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Валеры Рыбчанка, які ўжо паспеў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, плануе вылучацца і па партыйных спісах.

Мазыр: ЦВК навяла парадак з нумарацыяй участкаў у Мазыры

04.08.2012 Мазыр: ЦВК навяла парадак з нумарацыяй участкаў у Мазыры

Просьба Рыгора Крывіцкага, кіраўніка Мазырскага аддзялення ГА "Рух "За Свабоду", які ўзначальвае ініцыятыўную групу Нікадзіма Варановіча да Лідзіі Ярмошынай даць дакладную нумарацыю выбарчых участкаў па гэтай акрузе – задаволена.

Бабруйск: Валянціну Глухаву апыталі ў пракуратуры

04.08.2012 Бабруйск: Валянціну Глухаву апыталі ў пракуратуры

Валянціну Глухаву, сябра ініцыятыўнай групы Аксаны Самуйлавай, выклікалі 3 жніўня ў пракуратуру. З ёй размаўляў памочнік пракурора 2-га класа Ігар Кураленка, які ўдакладняў асобныя пытанні па скарзе.

Прадстаўніка АГП з першага разу не зарэгістравалі кандыдатам

04.08.2012 Прадстаўніка АГП з першага разу не зарэгістравалі кандыдатам

У прадстаўніка АГП Уладзіміра Малярчука пры першай яго спробе падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у камісіі Вілейскай выбарчай акругі патрабавалі замест копіі пасведчання сябра партыі прынесці арыгінал.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства