Навіны на тэму: выбары-2012
09.08.2012 “Бабруйскае жыццё” працягвае піярыць кандыдатку ад улады
У апошнім нумары выдання выйшаў артыкул “Трудовые коллективы выдвигают кандидатов”. Але ў ім распавядаецца толькі пра аднаго з іх – дзеючую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алену Шамаль, якая зараз ідзе на выбары па Сельскай акрузе. Пра іншых жа прэтэндэнтаў газета гарвыканкама не піша ні слова.
09.08.2012 Магілёў: Назіральнік абскардзіць дзеянні старшыні акруговай камісіі №87
Праваабаронца Барыс Бухель падаваў у акруговую камісію №87, пры якой ён зарэгістраваны назіральнікам, заяву з просьбай дазволіць яму назіраць за працэсам праверкі дакументаў, пададзеных прэтэндэнтамі ў дэпутаты, у любы момант на любым этапе выбарчай кампаніі. Старшыня камісіі Аляксандр Кажэмякін у пісьмовым адказе паведаміў, што гэта не прадугледжана часткай 4 артыкула 13 Выбарчага кодэкса.
08.08.2012 Як назіральнік Сяргей Гоўша стаў “дробным хуліганам” (фота, аўдыё)
Назіральнік з Баранавіч Сяргей Гоўша папрасіў старшыню акруговай выбарчай камісіі азнаёміць яго з пратаколам пасяджэння камісіі. А ў выніку назіральніка абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Распачалася кампанія па дыскрэдытацыі незалежнага назіральніка.
08.08.2012 Барысаў: суддзя Пасюк ўзбагаціла казну на пяць мільёнаў (відэа)
Суддзя Барысаўскага раённага суду Ірына Пасюк вынесла рашэнне аб накладанні штрафу ў памеры двух мільёнаў рублёў для Васільева і трох мільёнаў рублёў для Марголіна. Пры гэтым першапачатковы пратакол аб арганізацыі несанкцыянаванай масавай акцыі быў перароблены ў парушэнне правілаў правядзення пікетавання (!).
08.08.2012 Брэст: афіцыйнае выданне назвала высновы назіральнікаў АБСЕ “прадказальна памылковымі”
Апошняя публікацыя выбарчай тэматыкі ў брэсцкай газеце “Заря” пад назвай ”Сцэнкі вакол ацэнкі” прысвечаная справаздачы ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ, высновы якой аўтар артыкула Яўген Літвіновіч назваў “прадказальна памылковымі”.
08.08.2012 Орша: большасць прадстаўнікоў апазіцыі апынуліся за бортам
У Оршы з 10 прадстаўнікоў АГП ва ўчастковыя камісіі ўключаны толькі двое, з 16 ад «Справядлівага свету» - сямёра, з чатырох сябраў БХД, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, у камісіі не трапіў ніхто.
08.08.2012 Гародня: Пракуратура стала на бок акруговай камісіі
Намесніца пракурора Гарадзенскай вобласці Святлана Рахман не ўгледзела парушэнняў заканадаўства ў фактах разыходжання афіцыйных лічбаў па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, якія ў сваёй скарзе ўказваў назіральнік ад БХК Раман Юргель.
08.08.2012 У Бабруйску ў выбаркамы ўключаюць напавер?
У спісе сябраў камісіі участка №27 Сельскай выбарчай акругі, апублікаваным у гарвыканкамаўскай газеце, у інфармацыі пра Маргарыту Бяляеву (месца працы не пішуць) указана, што вылучалася ў камісію шляхам падачы заявы ад грамадзянаў і ў дужках пазначана таямнічае “донесет”.
08.08.2012 Лепельскі райвыканкам правёў працу над памылкамі
Лепельскія чыноўнікі вымушаны рэагаваць на заўвагі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары". Апошняя з іх тычылася рашэння № 700 аб стварэнні участкаў для галасавання. На недапрацоўку чыноўнікаў звярнуў увагу назіральнік ад БХК Ігар Казмерчак, які з гэтай нагоды звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам за тлумачэннямі.
08.08.2012 Участковыя камісіі на Гарадоччыне – без прадстаўнікоў апазіцыі
На парламенцкія выбары ідзе страшыня мясцовай суполкі партыі БНФ Леанід Аўтухоў. Аднак прадстаўніка гэтай партыі ва ўчастковую камісію Савецкага выбарчага ўчастка не ўзялі. Адмовілі і сябру БСДП (Грамада), які хацеў трапіць у камісію Гагарынскага выбарчага ўчастка.
08.08.2012 Мінск: Прадстаўнікоў Мілінкевіча не прапусцілі ў выбарчыя камісіі па 109-й акрузе
Адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска часткова агучыла інфармацыю аб складзе участковых выбарчых камісій па Уручскай акрузе № 109, дзе ў кандыдаты вылучаецца лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
08.08.2012 Бялынічы: у складзе УВК – знаёмыя ўсе твары
Большасць літаральна ва ўсіх участковых выбарчых камісіях у Бялыніцкім раёне складаюць супрацоўнікі разнастайных бюджэтных арганізацый - устаноў адукацыі, культуры, медыцынскага абслугоўвання насельніцтва і т.п.
08.08.2012 Мінск: у апошні момант назіральнікаў вырашылі дапусціць на паседжанне па ўтварэнні УВК
Яшчэ ўчора чыноўнікі Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска катэгарчына адмаўлялі назіральнікам у прысутнасці на паседжанні па ўтварэнні УВК, але сёння іх без праблем зарэгістравалі і дазволілі назіраць за працэсам.
08.08.2012 Федэрацыя прафсаюзаў актыўна ідзе на выбары, абвяргаючы заявы Лазавіка
Сакратар Цэнтрвыбаркаму выказаў незадаволенасць наконт справаздачы БДІПЧ АБСЕ, ў якой адзначаецца масавы ўдзел у выбарах прадстаўнікоў праўладных арганізацыяў. Па меркаванні Лазавіка, гэта немагчыма. У ФПБ ёсць свой адказ для чыноўніка.
08.08.2012 Ліда: ва ўчастковыя камісіі ўключаны два апазіцыянеры
На сайце Лідскага райвыканкама апублікавана Рашэнне № 772 аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій, датаванае 7 жніўня. Ва УВК Лідскай выбарчай акругі № 54 уключаны 467 чалавек, з іх - двое ад партыі «Справядлівы свет».










