Навіны на тэму: выбары-2012
13.08.2012 Аршанскі суд адмовіў у скаргах на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі
Суд Аршанскага раёна і горада Орша адмовіў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" у скарзе на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых камісій па горадзе Орша. Судовае паседжанне праходзіла пад старшынствам Наталлі Архіпавай, на ім прысутнічала памочнік пракурора Вікторыя Корсак.
13.08.2012 Бабруйск: Маладыя сябры АГП падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі
Рэгістрацыя Андрэя Казлова па Першамайскай выбарчай акрузе № 79 прайшла хутка, і без лішніх пытанняў. А з Матвеем Хатары, які прынёс дакументы ў Ленінскую выбарчую акругу № 78, вырашыў паразмаўляць нязменны кіраўнік гэтай камісіі, бабруйскі лідэр "Белай Русі" Уладзімір Вяткін.
13.08.2012 Брэст: партыйцы падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі
У прыватнасці, крыху больш за тысячу подпісаў было падазена ў выбарчыя камісіі Брэсцкай-Заходняй акругі №1 і Брэсцкай-Цэнтральнай акругі №2 адпаведна за вылучэнне старшыні гарадской суполкі Беларускай сацыял–дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганны Канюс і кіраўніка абласной арганізацыі гэтай партыі Ігара Маслоўскага.
13.08.2012 Пінскі раён: рашэнні па месцах сустрэч з выбаршчыкамі і размяшчэння перадвыбарчых матэрыялаў – даволі ліберальныя
Пінскі райвыканкам прыняў рашэнні № 739 і № 740, якімі вызначыў месцы для правядзення перадвыбарчай агітацыі: арганізацыі сустрэч кандыдатаў і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, а таксама месцы для размяшчэння перадвыбарчых матэрыялаў.
13.08.2012 Жлобін: сябрам “Справядлівага свету” пагражаюць звальненнем за вылучэнне ва УВК
Нягледзячы на тое, што ніводны з дванаццаці прэтэндэнтаў “Справядлівага свету” не трапіў у камісіі, да іх з боку працадаўцаў узніклі прэтэнзіі. З райвыканкама на прадпрыемсты паведамілі прозвішчы тых, хто спрабаваў трапіць у камісіі.
13.08.2012 Зэльва: Першы пікет па зборы подпісаў (фота)
У нядзелю, 12 жніўня, у цэнтры Зэльвы каля мясцовага райвыканкама з’явіўся першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ.
12.08.2012 Мінск: зборшчыкі подпісаў ад «Гавары праўду!» і «За свабоду» правялі пікет у падтрымку Статкевіча (фота)
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» і Руху «За свабоду» 12 жніўня правялі ў Мінску сумесны пікет, прысвечаны Дню нараджэння экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў турме.
12.08.2012 Слуцк: Ярмошына даслала адказ на запыт назіральніка БХК
У лісце Цэнтрвыбаркама тлумачыцца, што акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі выконваюць свае функцыі на грамадскіх пачатках. Выбарчым кодэксам прадугледжаны толькі тэрміны разгляду скаргаў названымі камісіямі.
12.08.2012 Cлуцк: На пікет па зборы подпісаў галоўны ідэолаг раёна выклікала міліцыю
Пікет, арганізаваны 11 жніўня каля ўнівермага «Слуцк» у падтрымку актывіста «Гавары праўду!» Аляксандра Солапа, выклікаў нечаканую рэакцыю прадстаўніка адміністрацыі крамы і намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалогіі.
12.08.2012 Мінск: Нападаўшыя на зборшчыка подпісаў за Мілінкевіча не жывуць у гэтай акрузе
Падчас бойкі зборшчыку подпісаў рассеклі галаву, ён страціў шмат крыві, бо ўсе падпісныя лісты былі заліты крывёй. На «хуткай» Марчанку павезлі ў 3-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму наклалі швы на пабітую галаву.
12.08.2012 Шклоў: Рыгор Кастусёў – першы
Рыгор Кастусёў 11 жніўня падаў дакументы ў акруговую камісію Шклоўскай выбарчай акругі № 90 для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Як ён кажа, члены акруговай камісіі паведамілі яму, што ён стаў першым прэтэндэнтам у кандыдаты, які здаў дакументы на рэгістрацыю.
11.08.2012 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій
У складзе сфарміраваных УВК абсалютную перавагу маюць прадстаўнікі лаяльных да ўлады грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. У агульнай колькасці членаў УВК доля прадстаўнікоў апазіцыйных партый сёння складае каля 0,1 % (61 чалавек з 68945), яны прадстаўленыя менш чым у 1% камісій.
11.08.2012 У Гомелі на зборшчыкаў подпісаў напаў выбаршчык
Увечары 10 жніўня канфліктам скончыўся збор подпісаў за Ігара Случака. Прэтэндэнт у кандыдаты выклікаў міліцыю і напісаў заяву з просьбай прыцягнуць хулігана да адказнасці. Па словах актывіста, выбаршчык быў раззлаваны не менавіта на яго, а на выбарчую кампанію ў цэлым, крычаў, што ўсё гэта «падман і лахатрон».
11.08.2012 Бяроза: сябры Партыі БНФ абскарджваюць неўключэнне ва ўчастковыя камісіі
Партыя БНФ была адзінаю палітычнаю партыяй, якая вылучыла сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, але прадстаўнікоў “іншых рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў” уключылі ў іх склад, а прадстаўнікоў партыі -- не.
11.08.2012 Магілёў: вахцёрка інтэрнату кіруецца “чорным спісам”
У Магілёўскім інтэрнаце па вуліцы Крупскай 178 – фэйскантроль. У вахцёркі знаходзіцца спіс з асобаў, якім забаронены ўваход у інтэрнат. Сярод тых, хто ў гэтым спісе – праваабаронца Барыс Бухель, актывіст РЭП Аляксей Паўлоўскі.










