Навіны на тэму: выбары-2012
14.08.2012 Сяргей Вазняк просіць ЦВК перагледзець падыход пры вызначэнні месцаў для перадвыбарчай агітацыі
«Бо для агітацыі забароненыя ўсе дваровыя тэрыторыі - гэта проста абсурд! Калі кандыдат падыдзе і пачне агітацыю сярод бабуль, якія сядзяць ля пад'езда, міліцыянт павінен іх разагнаць», - тлумачыць прадстаўнік «Справядлівага свету».
14.08.2012 Кіраўскі райвыканкам вызначыўся з месцамі для агітацыі
Адміністрацыя Кіраўскага раёна паведаміла пра месцы, якія будуць адводзіць кандыдатам у дэпутаты для правядзення масавых мерапрыемстваў, сустрэч з выбаршчыкамі і размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
14.08.2012 Полацк: сямёра патэнцыйных кандыдатаў
Прызнаны праўладны кандыдат Наталля Гуйвік перадала на праверку ў акруговую камісію больш за 3,5 тысяч подпісаў, а для падстрахоўкі вылучылася ад трох працоўных калектываў - ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца», УП «Полацквадаканал» і прадпрыемствы УКП «Полацк-гандаль».
14.08.2012 Старшыня Слонімскага райвыканкама “паабяцаў” дэмакратычныя выбары
“Калі хто з вас жадае стаць дэпутатам, калі ласка, мы ўсіх прымем. У нас адбудуцца дэмакратычныя выбары …”, — звярнуўся спадар Паўлюкевіч да прысутных на адным з апошніх паседжанняў кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і мясцовых ідыёлагаў. Але ўжо сёння зразумела, што дэпутатам стане Ала Сопікава, дырэктар СШ № 9 г. Слоніма.
14.08.2012 Магілёўшчына: у параўнанні з 2008-м годам прэтэндэнтаў у кандыдаты паболела
Па звестках акруговых выбарчых камісій, у Магілёўскай вобласці вылучана 56 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта на пяць чалавек болей, чым было падчас парламенцкай кампаніі ў 2008 годзе. Такая інфармацыя была агучана па Магілёўскім тэлебачанні.
14.08.2012 Гарадзеншчына: ад ПБНФ 7 кандыдатаў, ад “Справядлівага свету”- 6
У Гарадзенскай вобласці Партыя БНФ імкнецца зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты шляхам партыйнага вылучэння 7 сваіх прадстаўнікоў. Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” па вобласці падала дакументы на рэгістрацыю 6 сваіх прадстаўнікоў.
14.08.2012 Мінск: прэтэндэнт у кандыдаты Кацярына Сакалоўская атрымала два папярэджанні
Кацярыне Сакалоўскай, якая вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты ў сталічнай Матусевіцкай выбарчай акрузе № 103, вынесена другое папярэджанне ад акруговай камісіі.
14.08.2012 Гарадоцкім апазіцыянерам не ўдалося аспрэчыць вынікі фармаванне ўчастковых камісій
Раённы суд адхіліў скаргі Віцебскай Рады Партыі БНФ і абласнога камітэту БСДП(Грамада), дзе патрабавалася адмяніць рашэнне Гарадоцкага райвыканкаму наконт стварэння ўчастковых выбарчых камісій.
14.08.2012 Пінск: улады вырашылі схаваць агітплакаты ад выбаршчыкаў
Каб убачыць фотаздымкі кандыдатаў у дэпутаты ды пазнаёміцца з іх праграмамі, выбаршчыкам давядзецца адмыслова пахадзіць па будынках прадпрыемстваў і установаў у пошуках інфармацыйных стэндаў. Дазволеных для размяшчэння агітпрадукцыі рэкламных тумбаў у горадзе, дзе пражывае прыблізна 130 тысяч чалавек, налічваецца каля дзесятка.
14.08.2012 Баранавічы: спісы прэтэндэнтаў у дэпутаты папоўніліся прадстаўнікамі ЛДПБ
У дзвюх Баранавіцкіх выбарчых акругах спісы прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты папоўніліся прадстаўнікамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі: на выбары ідуць Мікалай Арцямчук і Барыс Гасан.
14.08.2012 У Гомельскай вобласці толькі два дэпутаты-палатачнікі зноў балатуюцца ў парламент
Па афіцыйнай інфармацыі, у 17 акруговых камісій Гомельскай вобласці пададзена 68 заяў на вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Прычым зноў балатавацца ў парламент будуць толькі двое дэпутатаў-палатачнікаў.
14.08.2012 Назіранне за праверкай подпісаў "не заснавана на законе"
Пра гэта паведамляе ў сваім пісьмовым адказе магілёўскаму праваабаронцу Аляксею Колчыну старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. У сваім лісце Лідзія Ярмошына адзначыла, што назіранне за працэдурай праверкі подпісаў выбаршчыкаў «не можа быць забяспечана, паколькі не заснавана на законе».
14.08.2012 Ідэолаг Светлагорскага аўтапарка “правёў гутарку” з удзельнікам збору подпісаў
У Светлагорску ідэолаг аўтобуснага парку № 5 Антон Сатараў выклікаў да сябе работніка аўтапарка, які ўваходзіць у ініцыятыўную групу па вылучэнню кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргея Дайнекі – кіраўніка Светлагорскай раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”.
14.08.2012 Старшыня Пінскай арганізацыі ПБНФ звярнуўся ў пракуратуру
Аляксандар Рамановіч палічыў, што выказыванні ў каментарах на адным з мясцовых сайтаў нанеслі шкоду ягонаму гонару і годнасці. Спадар Рамановіч спрабуе такім чынам спыніць хвалю “чорнага піяру”, які распачалі супраць яго невядомыя асобы адразу пасля таго, як ён заявіў пра свой удзел у выбарах.
14.08.2012 Прэтэндэнтцы ад «Гавары праўду» Валянціне Каляка вынесена папярэджанне
Разглядалася пытанне аб вынясенні чарговага папярэджання Валянціне Каляка на падставе падачы ў АВК на гэты раз цэлых двух заяваў ад жыхарак вёскі Куляшоўка (Драчкаўскі сельсавет Смалявіцкага раёну) Жаны Усавай і Аляксандры Астапчук.










