Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
08.08.2011 Libereco - Partnership for Human Rights: “Мы ўсе за Алеся”
Праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights ініцыявала акцыю ў падтрымку Аляся Бяляцкага на інтэрнет-старонцы ў Facebook. Там змешчаны зварот да прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення вядомага праваабаронцы.
08.08.2011 Дыпламаты выказваюць знак падтрымкі “Вясне”
З нагоды арышту віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага праваабарончы цэнтр “Вясна” 5 жніўня наведалі часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Майкл Скэнлан і першы сакратар амбасады Крыс Паніка. 8 жніўня адбыўся візіт на офіс “Вясны” амбасадара Вялікабрытаніі Розмары Томас.
08.08.2011 Пра пераслед праваабаронцаў у Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі парушэннямі
Заява Міжнароднай назіральнай місіі № 9
08.08.2011 Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага
"Відавочна, што арышт палітычна матываваны. Гэта, без сумневу, пакаранне за праваабарончую дзейнасць Бяляцкага і цэнтра “Вясна”, а таксама спроба запалохаць праваабарончы рух у Беларусі", - адзначае кіраўнік Östgruppen Марцін Угла.
05.08.2011 Валянцін Стэфановіч: “Гэтае непаразуменне будзе дорага каштаваць “Вясне”
“Я ведаю, як шмат Літва робіць для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Я расцэньваю гэтую сітуацыю як пэўнае непаразуменне, але гэтае непаразуменне будзе дорага нам каштаваць”, - адзначыў, каментуючы дзеянні Міністэрства юстыцыі Літвы, Валянцін Стэфановіч падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Вільні з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага.










