Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
11.08.2011 Human Rights Watch накіравала пракурору Мінска петыцыю па справе Алеся Бяляцкага
10 жніўня Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch сумесна з іншымі арганізацыямі накіравала пракурору горада Мінска Мікалаю Куліку петыцыю з патрабаваньнем спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні Алеся Бяляцкага.
11.08.2011 У Сэйме Літвы ініцыюецца расьсьледаваньне аб выдачы рахункаў Бяляцкага
Камітэт нацыянальнай бясьпекі і абароны Сэйму плянуе пачаць расьсьледаваньне аб садзеяньні Беларусі з боку Міністэрства юстыцыі Літвы, што дапамагло затрымаць праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Увосень парлямэнтары будуць высьвятляць як вінаватых у гэтым інцыдэнце, так і яго прычыны.
11.08.2011 "Мемарыял" у абарону Алеся Бяляцкага
Заява Антыдыскрымінацыйнага цэнтру «Мемарыял» у абарону Алеся Бяляцкага, кіраўніка беларускага Праваабарончага цэнтра «Вясна», арыштаванага 4 жніўня 2011 г. г у Мінску.
11.08.2011 Беларускі ПЭН-цэнтар выступіў у абарону Алеся Бяляцкага
У звароце, які 10 жніўня распаўсюдзіла рада Беларускага ПЭН-цэнтру, гаворыцца: "Алесь Бяляцкі — выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў літаратурнай суполкі "Тутэйшыя", сябар Беларускага ПЭН-Цэнтру.
10.08.2011 Нарвежскі Хельсінкскі камітэт заклікае міжнародную супольнасць кансалідавацца дзеля вызвалення Алеся Бяляцкага
"Ціск на Аляксандра Лукашэнку павінен быць павялічаны з дапамогай санкцый. Еўрапейскі Саюз павінен разгледзець пытанне пра павелічэнне колькасці кампаній, з якімі павінен быць абмежаваны гандаль", - заяўляе Нарвежскі Хельсінкскі камітэт з нагоды крымінальнага пераследу Алеся Бяляцкага.
10.08.2011 Нобелеўская лаўрэатка Шырын Эбадзі падпісала паручальніцтва за Алеся Бяляцкага
10 жніўня вядомая іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі 2003-га году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, распачатай Міжнароднай Федэрацыяй за правы чалавека (FIDH) сумесна з ПЦ “Вясна”.
10.08.2011 Сэнатар Маккейн патрабуе вызваліць Бяляцкага
Уплывовы амэрыканскі сэнатар, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў Джон Маккейн запатрабаваў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага ды іншых вязьняў сумленьня. Ён таксама заклікаў павялічыць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
10.08.2011 АГП заклікае кансалідавацца з праваабаронцамі
Кіруючы орган апазіцыйнага аб’яднання заклікае палітычную супольнасць краіны да кансалідацыі з праваабаронцамі з патрабаваннем вызвалення Бяляцкага з-пад варты. На думку лідара АГП Анатоля Лябедзькі, задачу-мінімум беларускія улады зараз ставяць як дэзарганізацыю працы цэнтру "Вясна" і наагул усяго праваабарончага руху, аднак гэтаму можа перашкодзіць шырокі розгалас адносна затрымання Алеся Бяляцкага.
09.08.2011 Літоўскія дэпутаты прапануюць аператыўна расследаваць інцыдэнт з рахункамі беларускіх праваабаронцаў
Літоўскія дэпутаты прапануюць стварыць міжведамасную рабочую групу для расследавання інцыдэнта з рахункамі беларускіх праваабаронцаў. Такая прапнова ўтрымліваецца ў рэзалюцыі, прынятай 9 жніўня ў Вільнюсе на пазачарговым пасяджэнні камітэта па міжнародных адносінах.
09.08.2011 Дакладчык ПАСЕ заклікае гарантаваць недатыкальнасць Алесю Бяляцкаму
Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па Беларусі Андрэс Херкель заклікаў беларускія ўлады гарантаваць фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць кіраўніку закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму і спыніць усе формы прыгнёту праваабаронцаў.
09.08.2011 Людзі ахвотна выказваюць салідарнасць з Алесем Бяляцкім
Ужо першы дзень збору паручальніцтваў за кіраўніка ПЦ “Вясна”, які пяты дзень знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары, вызначыўся дастатковай актыўнасцю. Вельмі кранальна тое, што цягам дня 9 жніўня ў офіс арганізацыі завіталі не толькі вядомыя грамадскія дзеячы, калегі-праваабаронцы, журналісты, ахвяры рэпрэсіяў, якія калісьці звярталіся ў “Вясну” па дапамогу, але і тыя людзі, якія проста са СМІ даведаліся пра пераслед вядомага праваабаронцы.
09.08.2011 Frontline: Арышт Алеся Бяляцкага звязаны з яго законнай праваабарончай дзейнасцю
Frontline занепакоены фізічным і псіхалагічным станам Алеся Бяляцкага, пакуль ён застаецца ў зняволенні, а таксама бяспекай іншых сябраў «Вясны».
09.08.2011 CIVICUS: Утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага - палітычна матываванае і незаконнае
“Мы маем шматлікія падставы меркаваць, што любыя абвінавачванні ў цяперашні час супраць Бяляцкага непасрэдна скіраваныя на падаўленне яго актыўнай падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі, - сказаў Уіл Ласкі, каардынатар CIVICUS у Еўразіі. - CIVICUS лічыць, што яго ўтрыманне пад вартай з’яўляецца палітычна матываваным і незаконным. Арышт Алеся Бяляцкага з’яўляецца яшчэ адным прыкладам пераследу і запалохвання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”.
08.08.2011 Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!
Пад вартай праваабаронца будзе ўтрымлівацца як мінімум да вечара нядзелі, 14 жніўня. Час у СІЗА цягнецца вельмі марудна і ператвараецца ў выпрабаванне невядомасцю. Перад тым, як адправіцца на Валадарку, ён перадаў уім прывітанне і заклікаў усіх нас трымацца годна і бадзёра. Сябры, падтрымаем і мы Алеся добрым словам у гэтыя выпрабавальныя дні!
08.08.2011 Сетка дамоў правоў чалавека заступілася за Алеся Бяляцкага
Пад зваротам да беларускіх уладаў падпісаліся больш за 30 праваабарончых арганізацыяў, што ўваходзяць у Сетку дамоў правоў чалавека.










