Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
15.08.2011 МЗС Чэхіі распаўсюдзіла завяву адносна арышту Алеся Бяляцкага
МЗС Чэхіі “выказвае глыбокую занепакоенасць з прычыны арышту старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага”.
15.08.2011 Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шчыра дзякуе ўсім, хто даслаў лісты Алесю Бяляцкаму, які знаходзіцца зараз у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску! . Тэрмін утрымання праваабаронцы пад вартай працягнуты прынаймней на 2 месяцы. Мы заклікаем усіх не пакідаць Алеся Бяляцка ў адзіноце за каменнымі сценамі.
15.08.2011 Рэспубліканскі інстытут з Грузіі асудзіў арышт Алеся Бяляцкага
Прадстаўнікі грузінскага Рэспубліканскага інстытуту выступілі з заявай, у якой асудзілі арышт старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”Алеся Бяляцкага. "Мы заклікаем усіх людзей добрай волі ўзняць свой голас у абарону Адеся Бяляцкага, а ўрады дэмакратычных дзяржаў - распачаць неадкладныя і дзейсныя крокі для яго вызвалення і забеспячэння гарантый яго бяспекі",- адзначаецца ў заяве.
14.08.2011 Біяграфія Алеся Бяляцкага
Аляксандр (Алесь) Віктаравіч Бяляцкі нарадзіўся 25 верасня 1962 года ў мястэчку Вяртсіля Сартавальскага раёна Карэліі, куды ягоныя бацькі выехалі з Беларусі на заробкі. У 1964 годзе бацька Віктар Усцінавіч і маці Ніна Аляксандраўна вярнуліся ў Беларусь. Месцам жыхарства сям’я абрала малады горад Светлагорск.
12.08.2011 Тацяна Равяка: Бяляцкага абараняе добры адвакат
Паплечніца правабаронцы Алеся Бяляцкага каментуе прад'яўленае яму абвінавачанне ва ўтойванні падаткаў.
12.08.2011 Алесю Бяляцкаму прад’явілі абвінавачаньне
12 жніўня ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - “утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры”, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачаньне.
12.08.2011 Прэзідэнт FIDH звярнулася да літоўскага прэм’ер-міністра з адкрытым лістом
Прэзідэнт Міжнароднай федерацыі за правы чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн звярнулася да прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубіліса з адкрытым лістом з нагоды арышта старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.
12.08.2011 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў настойвае на вызваленні Алеся Бяляцкага
9 жніўня Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем аб вызваленні старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.
12.08.2011 Марэк Мігальскі: рашэнне польскага чыноўніка падрывае ідэю салідарнасці
Дэпутат Еўрапарламенту і намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі правёў у Катавіцах прэсавую канферэнцыю з нагоды арышта правабаронцы Алеся Бяляцкага. “Рашэнне польскага чыноўніка падрывае ідэю салідарнасці, падрывае нашу нацыянальную марку”, - сказаў еўрадэпутат.
12.08.2011 Пікеты ў абарону Алеся Бяляцкага заяўлены ў 17 гарадах Беларусі
Праваабаронцы і грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі падалі ў мясцовыя выканкамы заяўкі на пікеты з мэтай інфармавання грамадскасці пра крымінальны пераслед старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага. Большасць пікетаў запланавана на 22-ое жніўня.
12.08.2011 Палякі абураныя справай Бяляцкага
Занепакоенасць фактам выдачы польскай генпракуратурай дадзеных пра банкаўскі рахункі Алеся Бяляцкага ў Польшчы выказала Працоўная група пры аб'яднанні «Замежжа», што рэпрэзентуе польскія пазаўрадавыя арганізацыі, заангажаваныя у супрацоўніцтва з Беларуссю.
12.08.2011 Amnesty International прызнала Алеся Бяляцкага вязнем сумлення
"Беларусь мае права караць за ўтойванне падаткаў як за злачынства. Але абвінавачванні, прад'яўленыя Алесю Бяляцкаму, палітычна матываваныя. Ён - вязень сумлення, затрыманы за ажыццяўленне праваабарончай працы, і ён павінен быць неадкладна вызвалены", - адзначыла эксперт Amnesty International па Беларусі Хэза Макгіл ў заяве арганізацыі ад 11 жніўня.
12.08.2011 Грамадскасць Польшчы інфармуюць пра сітуацыю з выдачай банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага
Дэпутат Еўрапарламенту і сябра-намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі праводзіць сёньня ў Катовіцах прэсавую канферэнцыю, прысьвечаную арышту правабаронцы Алеся Бяляцкаму і прадстаўленню Генпракуратурай Польшчы інфармацыі Беларусі аб банкаўскіх рахунках старшыні ПЦ "Вясна".
11.08.2011 На арышт Алеся Бяляцкага
"Улады знаходзяцца ў прадчуванні “гарачай” восені, зімы, а, магчыма, і вясны 2012 г. Знішчэнне структуры, якая аказвае рэальную дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіў, у дадзенай сітуацыі прыярытэт для спецслужбаў. У “Вясне”, якая так доўга муляла ім вочы, беларускія улады ўгледзелі сур’ёзную пагрозу. Прычым настолькі сур’ёзную, што, нават разумеючы і ведаючы пра вялікі негатыўны розгалас і магчымыя не менш негатыўныя наступствы, вырашылі-такі ізаляваць Бяляцкага. Трэба адзначыць, што ўлады даўно і грунтоўна рыхтаваліся для гэтай “спецаперацыі”", - піша Валянцін Стэфановіч.
11.08.2011 Амбасадар Нямеччыны пабываў з візітам у “Вясне”
11 жніўня Крыстаф Вайль, Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі, наведаў офіс “Вясны”. Спадар Вайль выказаў словы падтрымкі сям’і, родным Алеся Бяляцкага і калегам з праваабарончага цэнтру.










