Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
07.09.2011 Томас Хамарберг: улады спрабуюць спыніць аказанне дапамогі з боку “Вясны”
Камісар па правах чалавека Рады Еўропы Томас Хамарберг размясціў у еўрапейскай палітычнай газеце New Europe свой артыкул, прысвечаны арышту Алеся Бяляцкага. Дыпламат адзначае, што беларускія ўлады спрабуюць спыніць аказанне “Вясной” дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.
07.09.2011 Заява ISC/CD аб затрыманні Алеся Бяляцкага
Міжнародны няўрадавы Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый (ISC/CD) асудзіў арышт вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. ISC/CD патрабуе неадкладна вызваліць старшыню Праваабарончага цэнтру "Вясна" і ўсіх беларускіх палітвязняў.
07.09.2011 Паручальнікам за Алеся Бяляцкага прыходзяць стандартныя адпіскі
Тацьцяна Севярынец, маці палітвязьня Паўла Севярынца, атрымала адмову на сваё хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Такія ж адмовы атрымліваюць дзесяткі іншых грамадзянаў, якія падпісалі паручальніцтва за арыштаванага праваабаронцу.
06.09.2011 Па справе Алеся Бяляцкага дапытаная праваабаронца Тацьцяна Рэвяка
6 верасьня ва ўпраўленні Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэту дзяржкантролю ў якасьці сьведкі па справе Алеся Бяляцкага была дапытаная праваабаронца Тацьцяна Рэвяка. Допыт доўжыўся каля 40 хвілінаў.
06.09.2011 Мэр Парыжу занепакоены арыштам Алеся Бяляцкага
Мэр Парыжу Бертран Дэланоэ адрэагаваў на арышт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы Чалавека (FIDH) і прэзідэнта беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" адмысловай заявай.
06.09.2011 Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ля беларускіх амбасадаў
5 верасня ў розных гарадах Еўропы прайшлі акцыі салідарнасці з арыштаваным старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Акцыі праводзіліся каля амбасадаў Беларусі ў Стакгольме, Маскве, Кіеве, Вільні, Ерэване і іншых гарадах.
06.09.2011 Міжнароднае таварыства “Мемарыял” патрабуе вызваліць Алеся Бяляцкага
Міжнароднае таварыства “Мемарыял” выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных у Беларусі.
06.09.2011 Віцебскі флэш-моб у падтрымку Алеся Бяляцкага
Віцебскія грамадзкія і палітычныя актывісты, праваабаронцы і журналісты адгукнуліся на заклік ПЦ “Вясна” “Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!”. Цягам некалькіх дзён яны напісалі каля трыццаці лістоў на паштоўках. Паштоўкі даслалі на адрас менскага СІЗА № 1, што на вул. Валадарскага.
05.09.2011 Алесь Бяляцкі: Жыву, бунтую, хто зразумее?
Заўважана, што з узростам у чалавека сапраўдных сяброў не становіцца болей, хутчэй наадварот. Аднак здараецца, што лёс сутыкае людзей, якія на доўгія гады робяцца сябрамі і аднадумцамі. Алесь Бяляцкі уварваўся ў маё жыцьцё ў 1979 годзе...
05.09.2011 У Вільні маліліся за вызваленьне Алеся Бяляцкага
4 верасня ў Касцёле Святога Францыска Асізскага ў Вільні прайшла служба за вызваленне Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў.
05.09.2011 Без альтэрнатыўнай інфармацыі…
Тэма арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўжо доўгі час не пакідае старонкі сусветнай прэсы. Напачатку газеты друкавалі няўпэўненыя прабачэнні літоўскіх чыноўнікаў, якія называлі выдачу рахунка на праваабарончую дзейнасць, які быў зарэгістраваны на імя Алеся Бяляцкага, незразумелай недарэчнасцю.
05.09.2011 Акцыі супраць арышту Бяляцкага ў Армэніі, Кіргізіі, Расеі і Ўкраіне
4 верасьня споўніўся месяц з моманту затрыманьня ў Менску кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.
02.09.2011 Створаны сайт у падтрымку Алеся Бяляцкага
Створаны сайт у падтрымку зьняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Ініцыятарам сталася праваабарончая супольнасьць “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”.
02.09.2011 Адвакат перадаў у ДФР 816 паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага
Сёньня адвакат Алеся Бяляцкага перадаў ва ўпраўленне Дэпартаменту фінансавых раследванняў Камітэту дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці 816 хадайніцтваў аб зьмене меры стрыманьня арыштаванаму праваабаронцу. Працэдура збору паручальніцтваў прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
02.09.2011 Адзіны з жывых аўтараў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека паручаецца за Алеся Бяляцкага
Хадайніцтва аб вызваленьні з-пад варты старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага падпісаў адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыя правоў чалавека Стэфан Эссэль.










