Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Сёння Валянцін Стэфановіч у Францыі сустракаецца з прадстаўнікамі МЗС і журналістамі

16.09.2011 Сёння Валянцін Стэфановіч у Францыі сустракаецца з прадстаўнікамі МЗС і журналістамі

16 верасня ў Парыжы Валянцін Стэфановіч прыме ўдзел у шэрагу сустрэчаў з прадстаўнікамі МЗС Францыі, а таксама шэрагу французскіх СМІ. Пасля праваабаронца выступіць перад студэнтамі вышэйшай школы палітычных навук. Сённяшнія мерапрыемствы з’яўляюцца працягам сустрэчаў намесніка старшыні ПЦ “Вясна” і сябраў Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) з прадстаўнікамі ЕС і ПАСЕ дзеля вызвалення кіраўніка “Вясны” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Еўрапарламент заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў

16.09.2011 Еўрапарламент заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў

15 верасня Еўрапарламент у Страсбургу прыняў рэзалюцыю, у якой еўрадэпутаты запатрабавалі неадкладна і без папярэдніх умоваў вызваліць Бяляцкага і зняць выстаўленыя супраць яго абвінавачанні.Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць усе формы пераследу Бяляцкага, сяброў цэнтру "Вясна" і ўсіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Рэзалюцыя па Бяляцкім і сітуацыі ў Беларусі была прынятая аднадушна.

Афішы Салідарнасці ў Менску

15.09.2011 Афішы Салідарнасці ў Менску

Раніцай 15-га верасня на цэнтральных вуліцах гораду на афішных тумбах з’явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра арышт правабаронцы Алеся Бяляцкага і заклікам далучыцца да яго абароны.

Amnesty International: Беларусь павінна вызваліць Алеся Бяляцкага

14.09.2011 Amnesty International: Беларусь павінна вызваліць Алеся Бяляцкага

Уплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла заяву з патрабаваннем да беларускіх уладаў вызваліць вядомага праваабаронцу, дасудовае зняволенне якога лічыцца палітычна матываваным.

“Сьвечка праўды Алеся Бяляцкага” – на YouTube

13.09.2011 “Сьвечка праўды Алеся Бяляцкага” – на YouTube

“Сьвечка праўды Алеся Бяляцкага” – відэасюжэт пад такой назвай зьмешчаны сёньня на відэапартале YouTube. Сябры, калегі і вядомыя людзі Беларусі спрабуюць вызначыць ролю і месца вядомага беларускага праваабаронцы ў нашым грамадстве і выказваюць сваю пазіцыю наконт ягонага перасьледу і зьняволеньня.

13.09.2011 «Група Замежжа» заклапочаная адказам польскай генпракуратуры

Рабочая група ў складзе недзяржаўных арганізацый згуртаваных у «Групе Замежжа» атрымала адказ з Генеральнай Пракуратуры на свой запыт у спараве магчымай выдачы Польшчай Беларусі дадзеных пра іншых, акрамя Алеся Бяляцкага, беларускіх апазіцыянэраў.

Сітуацыю з Алесем Бяляцкім абмяркуюць падчас дэбатаў па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН

12.09.2011 Сітуацыю з Алесем Бяляцкім абмяркуюць падчас дэбатаў па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН

Савет па правах чалавека ААН правядзе дэбаты па Беларусі. Гэта адбудзецца на 18-ай сесіі ААН у Жэневе, якая адкрылася сёння і завершыцца 30 верасня. Падчас дэбатаў будзе абмяркоўвацца пытанне старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, якое прадставіць віцэ-старшыня цэнтра Валянцін Стэфановіч.

12.09.2011 Паручальніцтвы салігорскіх грамадзкіх актывістаў за Алеся Бяляцкага не задаволілі

Абсалютна аднолькавыя адказы без пазначэньня імёнаў і прозьвішчаў атрымальніка знайшлі ў сваіх паштовых скрынях салігорскія грамадзкія актывісты, якія накіроўвалі некалькі тыдняў таму свае паручальніцтвы за зьняволеннага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Акцыя “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” - у Бярозе

12.09.2011 Акцыя “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” - у Бярозе

Бярозаўскія праваабаронцы 11 верасня правялі акцыю ў падтрымку арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага. Улёткі з заклікам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” раздаваліся ў найбольш шматлюдным месцы - на вялікім гарадскім рынку.

“Як напісана ў Бібліі, запаліўшы свечку, не хаваюць яе ў шуфляду…”

12.09.2011 “Як напісана ў Бібліі, запаліўшы свечку, не хаваюць яе ў шуфляду…”

Водгукі сяброў і калегаў пра арыштаванага кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага апублікавала беларуская інфармацыйна-аналітычная інтэрнет-газета Euramost.org.

Жыхары Брэста атрымалі ўлёткі «Свабоду Алесю Бяляцкаму!»

09.09.2011 Жыхары Брэста атрымалі ўлёткі «Свабоду Алесю Бяляцкаму!»

«Свабоду праваабаронцу Алесю Бяляцкаму!» – з такім заклікам брэсцкія праваабаронцы Уладзімір Малей і Юры Жыдовіч раздалі ўлёткі з інфармацыяй пра дзейнасць Алеся Бяляцкага і абвінавачванні ў яго адрас з боку беларускай улады.

Мазырскаму праваабаронцу не даюць правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

09.09.2011 Мазырскаму праваабаронцу не даюць правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

Праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун 6 верасня атрымаў адмову на свой паўторны зварот у райвыканкам аб дазволе на правядзенне пікета у падтрымку Алеся Бяляцкага.

08.09.2011 Аршанская міліцыя адмовілася ахоўваць пікет у падтрымку Бяляцкага

Праваабаронцы Васіль Леўчанкаў і Васіль Берасьнеў плянавалі правесьці пікет 16 верасьня, але ім не ўдалося заключыць дамову зь міліцыяй, каб тая ахоўвала парадак падчас імпрэзы.

08.09.2011 Гомельскія праваабаронцы скардзяцца ў пракуратуру, што Бяляцкага адмовіліся выпусьціць пад заруку

Праваабаронцы Гомеля 8 верасьня накіравалі скаргу ў Менскую гарадзкую пракуратуру. Яны дамагаюцца скасаваньня пастановы ўправы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ў Менску й Менскай вобласьці, паводле якой нібыта нельга задаволіць хадайніцтвы на вызваленьне Алеся Бяляцкага з-пад варты пад асабістую заруку.

Фантастычнае ноу-хау Баранавіцкага гарвыканкама

07.09.2011 Фантастычнае ноу-хау Баранавіцкага гарвыканкама

Баранавіцкі гарвыканкам другі раз забараніў правядзення пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Гэта стала вядома з пісьма за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз.Касцюкевіча, якое атрымаў 06.09.2011 года баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства