Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
01.11.2011 Саша Кулаева: «Алесь заўсёды быў там, дзе патрэбна была салідарнасьць»
Алесь Бяляцкі вядомы не толькі як стваральнік беларускага праваабарончага цэнтра “Вясна” -- яго добра ведаюць як праваабаронцу ў многіх краінах свету. Магчыма, не ўсім у Беларусі вядома, што Алесь двойчы абіраўся на пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Парыжы. Што менавіта дзякуючы нашаму земляку ў гэтай арганізацыі быў створаны новы напрамак працы.
01.11.2011 Факт-ліст па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага
Судовы працэс распачнецца 2 лістапада а 10-й гадзіне. Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна Менска (суддзя Сяргей Бандарэнка), аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна (праспект газеты "Праўда", 27).
01.11.2011 Замежных праваабаронцаў не жадаюць бачыць на працэсе Алеся Бяляцкага
Беларускія амбасады адмаўляюць у візах прадстаўнікам міжнародных грамадскіх і праваабарончых арганізацый, які выказалі жаданьне патрапіць на суд па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
01.11.2011 "Human rights watch" заклікае зьняць абвінавачаньні зь Бяляцкага
Улады Беларусі павінны зьняць абвінавачаньні з кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага і неадкладна вызваліць яго, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя "Human rights watch".
28.10.2011 Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада: Абсерваторыя асуджае гэты арганізаваны ўладамі судовы працэс
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) - распаўсюдзіла заяву з нагоды пачатку судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага, у якой асуджае гэты адвольны акт судовага пераследу.
28.10.2011 Пракуратура Мінска накіравала скаргу праваабаронцаў у суд, які будзе разглядаць справу Алеся Бяляцкага
Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства сталічнай пракуратуры Уладзімір Сайкоўскі накіраваў скаргу гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі да суддзі Першамайскага раёна Мінска Сяргея Бандарэнка, які 2 лістапада пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Алеся Бяляцкага.
28.10.2011 Баранавічы: акцыя ў падтрымку палітзняволеных
Напярэдадні суда над кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім у Баранавічах 28 кастрычніка адбылася інфармацыйная акцыя ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі.
28.10.2011 За права правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага зноў давядзецца судзіцца
На 10 лістапада прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе. Праваабаронца спрабуе абскардзіць пастанову Чыгуначнага райсуду аб правамоцнасці адмовы ў правядзенні пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
28.10.2011 Пракуратура зноў дэманструе бездапаможнасць
Канчаткова пераканацца ў тым, што ў горадзе Орша немагчыма правядзенне ніякага масавага мерапрыемства дэмакратычнай грамадскасцю, дазваляе чарговы адказ пракуратуры праваабаронцам.
28.10.2011 Алесю Бяляцкаму не даюць сустрэцца з жонкай
У пачатку наступнага тыдня пачнецца судовы працэс па справе правабаронца Алеся Бяляцкага.
27.10.2011 Фотафакт. Крэсла Алеся Бяляцкага на прэс-канферэнцыі ў Нью-Йорку
Падчас прэс-канферэнцыі, прысьвечанай прэзентацыі гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў , якая прайшла 24 кастрычніка ў Нью-Йорку, арганізатары размясьцілі ў прэзідыюме пустое крэсла, якое сімвалізавала прысутнасьць на мерапрыемстве Алеся Бяляцкага.
26.10.2011 Праваабаронца Целяпун VS суддзя Загароўская: ці быць пікету?
Уладзімір Целяпун 19 кастрычніка падаў у Мазырскі раённый суд скаргу на адмову Мазырскага райвыканкама ў правядзенні масавага мерапрыемства - пікетавання ў абарону віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволенных у Беларусі. Скаргу будзе разглядаць намесніца старшыні суда Валянціна Загароўская, якая ўжо мае досвед разгляду скаргаў праваабаронцы.
24.10.2011 Пастанову суда абскардзіць стала немагчыма
Гісторыя з выдачай Віктару Сазонаву пастановы суда Ленінскага раёну Гародні пра тое, што яго аштрафавалі, дайшла да свайго завяршэння. Праваабаронца не мог дамагчыся атрымання копіі пастановы суда, а калі яна была даслана, то мінуў тэрмін абскарджання.
20.10.2011 Дацкая газета Politiken уганаравала “Вясну” прэміяй свабоды
Камітэт Прэміі Politiken Freedom Prize уганараваў Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэміяй за 2011 год за выбітны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Пра гэта стала вядома з ліста, які даслалі сябры камітэту прэміі на імя старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага.
20.10.2011 Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада
На сераду 2 лістапада прызначаны судовы працэс па справае Алеся Бяляцкага. Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна Менска (суддзя Сяргей Бандарэнка), аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна (праспект газеты "Праўда", 27). Пачатак – а 10-ай гадзіне.










