Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Гнеў і абурэнне: Віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

24.11.2011 Гнеў і абурэнне: Віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

«Мы асуджаем гэта рашэнне беларускага суду як незаконнае і палітычна матываванае. Больш за тое, самі слуханні ў чарговы раз даказалі, што гэты судовы працэс быў прамой замовай кіруючага рэжыму: агучаны ліст КДБ, які паслужыў падставай для судовага пераследу, прамы таму доказ», - заявіла Суэр Белхасен, прэзідэнт FIDH.

"Грамадзянская супольнасць Беларусі атрымала сёння моцны ўдар"

24.11.2011 "Грамадзянская супольнасць Беларусі атрымала сёння моцны ўдар"

"Прысуд абсалютна непрымальны. Правячы сённяшні рэжым падарваў павагу правоў чалавека ў краіне яшчэ больш. Гэта з'яўляецца відавочным папярэджаннем для ўсёй грамадзянскай супольнасці, у якім Алесь Бяляцкі з'яўляецца цэнтральнай фігурай. Прысуд напрамую звязаны з дзейнасцю Алеся Бяляцкага і ПЦ "Вясна" ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".

24.11.2011 Чэхія заклікае РБ спыніць рэпрэсіі

«Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі шакаванае рашэньнем суду пакараць Алеся Бяляцкага, старшыню беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» чатырма з паловай гадамі зьняволеньня.

24.11.2011 Дэпутаты бундэстага: працэс і прысуд над Бяляцкім - пагроза для ўсяго беларускага грамадства

Сумесную заяву з нагоды прысуду Алесю Бяляцкаму 24 лістапада зрабілі віцэ-спікер бундэстага Катрын Герынг-Экардт і дэпутат Марылуізэ Бэк ад імя фракцыі партыі «Саюз90/Зялёныя». «Прысуд вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму – фарс з юрыдычнага пункту гледжання і трагедыя - з чалавечага», - гаворыцца ў заяве.

24.11.2011 Рада Еўропы: Бяляцкі павінен быць вызвалены без усялякіх умоваў

Рада Еўропы асуджае прысуд, вынесены Алесю Бяляцкаму. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара арганізацыі Турб'ерна Ягланда.

24.11.2011 Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам Бяляцкаму

Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам суда па справе беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Бернар Валеро.

24.11.2011 Эштан і Фюле: Беларусь папоўніла сьпіс палітвязьняў

Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан, сказала нашаму радыё ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму.

24.11.2011 Упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Нямеччыны патрабуе вызваленьня Бяляцкага

Упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Нямеччыны Маркус Ленінг патрабуе вызваленьня беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

“Перліна” беларускай праваабарончай супольнасці асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі

24.11.2011 “Перліна” беларускай праваабарончай супольнасці асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі

“Гэты прысуд з'яўляецца ганьбай для Еўропы, і мы ўсе павінны аб’яднацца ў нашым асуджэнні рэжыму Беларусі, - заявіў генеральны сакратар НХК Б’ёрн Энгесланд. - Еўрапейскія лідэры, у тым ліку нарвежскі ўрад, павінны запатрабаваць неадкладнага вызвалення Бяляцкага”.

24.11.2011 Дзейны старшыня АБСЭ заклікаў вызваліць Бяляцкага ды іншых палітвязьняў

Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), літоўскі міністар замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў глыбокую трывогу з нагоды выраку беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.

24.11.2011 Ежы Бузэк: Вызваліце Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў!

«Я асуджаю прысуд 4,5 гадоў зьняволеньня Алесю Бяляцкаму. Эўрапарлямэнт моцна занепакоены несправядлівым перасьледам і зьняволеньнем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазьбяганьне выплаты падаткаў,» – заявіў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.

Апошняе слова Алеся Бяляцкага на судзе 23 лістапада 2011 года (тэкст выступу)

24.11.2011 Апошняе слова Алеся Бяляцкага на судзе 23 лістапада 2011 года (тэкст выступу)

“Я згодны з кожным словам адваката. Лічу, што тыя аргументы, якія ён прывёў, маюць дастатковае юрыдычнае абгрунтаванне і дастаткова падставаў для сур’ёзных адносінаў да іх. У той жа ж час я знаходжуся ў дастаткова складанай сітуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку да канца мае палітычны падтэкст...

Выступ адваката ў спрэчках на працэсе па справе Алеся Бяляцкага 23 лістапада

24.11.2011 Выступ адваката ў спрэчках на працэсе па справе Алеся Бяляцкага 23 лістапада

Высокі Суд! Перш, чым перайсці непасрэдна да прадмета прайшоўшага судовага разбіральніцтва, я б хацеў звярнуць увагу Высокага суда і нагадаць яшчэ раз, хто сёння знаходзіцца перад Высокім судом у статусе абвінавачанага.

Заява сяброў Праваабрончага цэнтру “Вясна” з нагоды прысуду Алесю Бяляцкаму

24.11.2011 Заява сяброў Праваабрончага цэнтру “Вясна” з нагоды прысуду Алесю Бяляцкаму

Мы, сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ацэньваем прысуд як расправу над нашым калегам, помсту за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасць, а таксама як імкненне знішчыць нашу арганізацыю і запалохаць увесь праваабарончы рух Беларусі.

 Прысуд Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

24.11.2011 Прысуд Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства