Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

02.12.2011 Працэс Алеся Бяляцкага ў дзяржСМІ: асудзілі да суду

Недзяржаўныя прэса і электронныя медыя пільна адсочвалі працэс Алеся Бяляцкага — гэта і анлайн-рэпартажы з залі суда, і каментары ад міжнародных арганізацый, літоўскага і польскага бакоў, якія аказаліся наўпрост звязанымі са справай праваабаронцы, і асвятленне міжнароднай кампаніі салідарнасці з Бяляцкім…

Яўген Вапа: Ганьба ўладам. Гонар нацыі!

02.12.2011 Яўген Вапа: Ганьба ўладам. Гонар нацыі!

Завяршыўся суд над Алесем Бяляцкім. Прыгаварылі яго да канфіскаты маёмасці і 4,5 года пазбаўлен­ня волі ў турме з абвостраным рэжымам толькі за-тое, што сам Алесь і кіраваны ім Праваабарончы цэнтр „Вясна” кінуў выклік антыдэмакратычнай і антызаконнай сістэме Аляксандра Лукашэнкі.

Алеся Бяляцкага перавялі ў Жодзінскую турму №8

02.12.2011 Алеся Бяляцкага перавялі ў Жодзінскую турму №8

Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якога нібыта за нясплату падаткаў 24 лістапада асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 1 сьнежня перавялі з Мінскага сьледчага ізалятара на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзінскай турме. Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Наталля, якая сёньня наведала Валадарку, каб напісаць заяву на перадачу рэчаў.

Грузінскія праваабаронцы патрабавалі ад Лукашэнкі вызвалення Алеся Бяляцкага (фота, відэа)

02.12.2011 Грузінскія праваабаронцы патрабавалі ад Лукашэнкі вызвалення Алеся Бяляцкага (фота, відэа)

1 снежня ў Тбілісі сябры “Цэнтру правоў чалавека” (HRIDC), які ўваходзіць у Міжнародную Федэрацыю за правы чалавека, далучыліся да глабальнай акцыі. Грузінскія праваабаронцы патрабавалі вызвалення віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага, гледзячы ў твар Лукашэнку.

Польскія праваабаронцы пратэстуюць супраць жорсткага прысуду Алесю Бяляцкаму (заява)

01.12.2011 Польскія праваабаронцы пратэстуюць супраць жорсткага прысуду Алесю Бяляцкаму (заява)

Рабочая група па справах Беларусі пры Групе «Замежжа» зрабіла заяву ў сувязі з вынясеннем прысуду Алесю Бяляцкаму.

Аргентынскія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

01.12.2011 Аргентынскія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

Дэлегацыя Камітэта прававога дзеяння - сяброўскай арганізацыі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) у Аргенціне - правяла акцыю перад амбасадай Беларусі ў Буэнас-Айрэсе.

Прысуд Алесю Бяляцкаму абскарджаны ў Менскім гарадскім судзе

01.12.2011 Прысуд Алесю Бяляцкаму абскарджаны ў Менскім гарадскім судзе

Касацыйная скарга на прысуд суда Першамайскага раёна Менска праваабаронцу Алесю Бяляцкаму накіраваная 29 лістапада ў Менскі гарадскі суд. Скарга пададзена адвакатам Бяляцкага Дзмітрыем Лаеўскім.

Рашэнне Аршанскага ГАУС аб адмове ў ахове пікету ў абарону Алеся Бяляцкага абскарджана

01.12.2011 Рашэнне Аршанскага ГАУС аб адмове ў ахове пікету ў абарону Алеся Бяляцкага абскарджана

Праваабаронцы Васіль Леўчанкаў і Васіль Бераснеў накіравалі скаргі ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Пракуратуру Віцебскай вобласці. Яны заяўляюць аб парушэнні свайго права на свабоду пікетавання, гарантаванага артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, мясцовая міліцыя матывавала адмову занятасцю супрацоўнікаў у ахове моладзевых дыскатэк.

Рэдактар дзятлаўскай “раёнкі”: Публікаваць матэрыял пра Бяляцкага мне ніхто не загадваў

30.11.2011 Рэдактар дзятлаўскай “раёнкі”: Публікаваць матэрыял пра Бяляцкага мне ніхто не загадваў

Алег Кудзінаў, рэдактар дзятлаўскай “Перамогі”, сцвярджае, што рашэнне апублікаваць шырока вядома пасквіль пра Бяляцкага прыняў асабіста, ніхто яму гэтага не загадваў.

Слонімскі райвыканкам не ведае сваіх жа рашэнняў?

30.11.2011 Слонімскі райвыканкам не ведае сваіх жа рашэнняў?

Слонімскі райвыканкам не дазволіў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага па той прычыне, што не ведае месцаў, вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта вынікае з адказу старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча на заяўку на пікет, пададзеную Іванам Шэгам.

30.11.2011 ААН заклапочаная прысудам Бяляцкаму

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала расчараваньне прысудам Алесю Бяляцкаму і заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных апанэнтаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх правоў.

Відэа з маніфестацыі за вызваленне Алеся Бяляцкага ля амбасады Беларусі ў Парыжы

30.11.2011 Відэа з маніфестацыі за вызваленне Алеся Бяляцкага ля амбасады Беларусі ў Парыжы

Сябры FIDH сабраліся ля Амбасады Рэспублікі Беларусь, каб асудзіць прысуд беларускаму праваабаронцу, які з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі, Алесю Бяляцкаму. Амбасадар Беларусі ў Францыі адмовіўся прыняць дэлегацыю FIDH.

Абразлівыя артыкулы пра Алеся Бяляцкага працягваюць разгульваць па “раёнках”

29.11.2011 Абразлівыя артыкулы пра Алеся Бяляцкага працягваюць разгульваць па “раёнках”

Артыкул за подпісам Дзяніса Паляванава, але ўжо з назовам «Тайны политбизнеса» замест «Как «правозащитник» Беляцкий устроил себе красивую жизнь», надрукавалі раённыя газеты Віцебшчыны - “Пастаўскі край” і “Веснік Глыбоччыны”.

Партрэты Алеся Бяляцкага на менскіх вуліцах

29.11.2011 Партрэты Алеся Бяляцкага на менскіх вуліцах

Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі акцыю па развешванні партрэтаў Алеся Бяляцкага ў публічных месцах Мінска.

Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)

29.11.2011 Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)

28 лістапада ў Мехіка, падчас прэзентацыі гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, калегі Алеся Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства