Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
24.01.2012 “Вясна” ні на хвіліну не спыніць сваю працу!
Нягледзячы на сённяшняе вызначэнне Менскага гарадскога суда, Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягне сваю працу ў поўным аб’ёме і пакуль яшчэ ў тым жа памяшканні, у якім знаходзіўся дагэтуль.
24.01.2012 Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены
24 студзеня Менгарсуд разгледзіў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд пакінулі бязь зьмены, а касацыйную скаргу – без задавальненьня.
24.01.2012 Сям’ю Бяляцкага выкінуць на вуліцу
Чаму ўлады не пайшлі на тое, каб выпусьціць Алеся Бяляцкага з-за кратаў? Якія наступствы будзе мець тое, што вырак яму пакінулі бязь зьменаў?
24.01.2012 Праваабаронцы: Ёсьць усе падставы адмяніць прысуд Бяляцкаму
Юрыдычная служба незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» прэзэнтавала справаздачу па крымінальнай справе і судзе над праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
23.01.2012 Разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага адбудзецца 24 студзеня
Касацыйная скарга Алеся Бяляцкага на прысуд суда Першамайскага раёна будзе разглядацца калегіяй суддзяў вышэйстаячай інстанцыі 24 студзеня. Пачатак – а 10-ай гадзіне. Менскі гарадскі суд знаходзіцца па адрасе: вул. Дуніна-Марцінкевіча, д. 1/3 (ст. м. "Спартыўная").
20.01.2012 Алесь БЯЛЯЦКI: «Камуністы і не думалі здавацца»
“Народная Воля” ўжо друкавала лісты Алеся са следчага ізалятара, у якіх ён згадвае найбольш важныя моманты ў сваім жыцці. Сёння прапануем вам працяг гэтых успамінаў — расказ пра першага палітвязня і першую палітычную галадоўку ў новай Беларусі.
18.01.2012 Наталля Пінчук дзякуе ўсім за салідарнасць
18 студзеня жонка Алеся Бяляцкага перавяла на рахунак Упраўлення юстыцыі Менгарвыканкама для суда Першамайскага раёна 757 мільёнаў 526 тысяч 717 рублёў - прысуджаную суму ўрону, нібыта нанесенага ім дзяржаве. Наталля Пінчук дзякуе кожнаму з 765 чалавек, якія такім чынам падтрымалі праваабаронцу.
18.01.2012 Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказваюць падзяку грамадзянам за салідарнасць з праваабаронцам Алесем Бяляцкім
Мы, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, выказваем словы глыбокай падзякі грамадзянам Беларусі, якія адгукнуліся на наш заклік праявіць салідарнасць са зняволеным старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім і дапамагчы сабраць сродкі, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму судом як “выплата шкоды, нанесенай злачынствам”.
18.01.2012 Мінгарвыканкам забараніў больш за 60 пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага
У далейшым 14 з атрыманых адмоваў на правядзенне пікетаў былі абскарджаны ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска. 12 студзеня скаргі былі разгледжаны суддзёй Рудніцкай А.Б. у адкрытым судовым паседжанні, 13 студзеня ў задавальненні скаргаў было адмоўлена.
17.01.2012 Пракурор Бяляцкага стаў адным з кіраўнікоў Следчага камітэта
Дзяржаўны абвінаваўца па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага Валерый Сайкоўскі стаў адным з кіраўнікоў упраўлення Следчага камітэта па Мінску.
16.01.2012 Алесь Бяляцкі: “Я лічу Вацлава Гавэла сваім духоўным настаўнікам”
“Як зьнікаюць вялікія зоркі і сьвет ад іх ідзе яшчэ доўгія гады, асьвятляючы цемру, так і ліст Вацлава Гавэла да мяне зьявіўся такім жывым промнем ужо пасьля ягонай сьмерці… Гэты ліст зараз самае каштоўнае, што ёсьць са мною тут”, - піша праваабаронца з-за кратаў.
16.01.2012 У Еўрапарламенце абмеркавалі сітуацыю з Алесем Бяляцкім
Дэлегацыя Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) прымала ўдзел у паседжанні камітэта па замежных справах Еўрапарламента, дзе праходзіла дыскусія па сітуацыі ў Беларусі .
11.01.2012 Зварот прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з нагоды пачатку збору сродкаў для праваабаронцы Алеся Бяляцкага
Грошы ў любым памеры могуць быць пералічаныя на рахунак, адкрыты на імя жонкі Алеся Бяляцкага: Філіял №529 “Белсвязь” ААТ “АСБ Беларусбанк”, код банка 720, аддзяленне 112. № банкаўскага ўкладу: 01053568 (да запатрабавання) від плацяжа: ахвяраванне (альбо дабраахвотны плацеж) Атрымальнік плацяжа: Пінчук Наталля Сяргееўна.
10.01.2012 Жыхары Бярозы змаглі пазнаёміцца з “Апошнім словам праваабаронцы Алеся Бяляцкага на судзе”
Стваральнікі “Бярозавага веніка” такім чынам вырашылі зрабіць больш публічнай інфармацыю пра дзейнасць Праваабарончага цэнтру “Вясна” і рэпрэсіўныя дзеянні ўлады, якая супрацьдзейнічае намаганням па абароне грамадзян, правы якіх парушаюцца.
06.01.2012 Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага, пра якія не распавядае БТ і не пішуць у “Советской Белоруссии”
Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, якія распачалі шалёную кампанію дыфамацыі супраць вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, вельмі любяць распавядаць пра ягоную маёмасць. У сувязі з гэтым мы, калегі Алеся Бяляцкага, вырашылі агучыць рэальныя факты, якія замоўчваюцца ці скажаюцца штатнымі прапагандыстамі ў мэтах дыскрэдытацыі зняволенага праваабаронцы.










