Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
15.06.2012 Бяляцкі ў калёніі атрымаў трэцяе спагнаньне
Адміністрацыя перавяла палітвязьня ў разрад «злосных парушальнікаў», паставіўшы пад сумнеў магчымасьць выкарыстаньня ў адносінах да яго амністыі, якая рыхтуецца на 3 ліпеня.
14.06.2012 Алесь Бяляцкі: “Здаецца, што спагнаньні, якія я атрымаў у калоніі – не апошнія”
Зьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2 у сваіх лістах сябрам і знаёмым даволі рэдка паведамляе пра ўмовы ўтрыманьня, альбо на ціск з боку адміністрацыі. Між тым сітуацыя з праваабаронцам досыць складаная і чакаць скарачэньня тэрміну зняволеньня яму пакуль не выпадае.
14.06.2012 Front Line Defenders: Падтрымай Бяляцкага на Еўра-2012 (Фота)
Да Чэмпіянату Еўропы па футболе Front Line Defenders выпусціла майкі з выявай 11 змагароў за правы чалавека з розных краін, у тым ліку, Алеся Бяляцкага і Алега Волчака з Беларусі. У камандзе рэпрэсаваных праваабаронцаў прадстаўлены таксама актывісты з Азербайджана, Казахстана, Украіны, Ізраіля, Турцыі, Кіпра і іншых дзяржаў.
13.06.2012 Трыбуна FIDH: Для Алеся Бяляцкага вясна прымушае сябе чакаць ...
Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасэн апублікавала на старонках французскага часопіса Altermondes (№ 30, чэрвень 2012 г.) свой погляд на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі: "Сімвалам гэтых рэпрэсій з'яўляецца арышт Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна".
12.06.2012 Валянцін Стэфановіч: "У Францыі адчуваецца істотны інтарэс да справы Алеся Бяляцкага"
На мінулым тыдні намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч наведаў з рабочым візітам Парыж. У гэтым горадзе размешчаны офіс Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), віцэ-прэзідэнтам якой з'яўляецца вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.
12.06.2012 Суд ня вызваліў Алеся Бяляцкага ад пошліны за касацыю
Калегія Менскага гарадзкога суду вырашыла, што Алесь Бяляцкі мусіць сплаціць 3,5 мільёна дзяржаўнай пошліны за разгляд касацыйнай скаргі на прысуд. З-за нявызначанасьці гэтага пытаньня адкладаўся разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага на прысуд.
08.06.2012 Алесю Бяляцкаму адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі
Старшыня Мінскага гарадскога суда адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі, пададзенай Алесем Бяляцкім і ягоным адвакатам на прысуд Першамайскага раёну Мінска і вызначэнне калегіі Мінскага гарадскога суда. Гэта стала вядома з ліста зняволенага праваабаронцы жонцы.
07.06.2012 З Алесем Бяляцкім сустрэўся прадстаўнік назіральнай камісіі па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі
Учора, 5 чэрвеня, сябра праўлення “Магілёўскага праваабарончага цэнтру” Віктар Сідарэнка наведаў Бабруйскую папраўчую калонію №2 дзе сустрэўся з асуджаным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Нагодай для сустрэчы была скарга праваабаронцы Насты Лойкі з нагоды таго, што да Алеся Бяляцкага не даходзіла паштовая карэспандэнцыя. Для праверкі гэтай інфармацыі ўпраўленне юстыцыі дало дазвол камісіі спраўдзіць гэтую інфармацыю.
06.06.2012 Віктар Сідарэнка распавядае пра наведванне Алеся Бяляцкага ў калоніі (відэа)
Магчымасць наведаць бабруйскую калонію і асуджанага праваабаронцу з’явілася ў Віктара Сідарэнкі ў сувязі з тым, што ён з’яўляецца старшынём грамадскай назіральнай камісіі пры Галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі ў Магілёўскай вобласці.
31.05.2012 “Мэсыдж” швецкага праваабаронцы беларускай амбасадзе ў Стакгольме (фота)
Сёння кіраўнік швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла, якому амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе, прыйшоў туды, каб забраць свой пашпарт. Перад сустрэчай з супрацоўнікамі амбасады Марцін Угла апрануў майку з выявай зняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.
24.05.2012 Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабавалі ў Санкт-Пецярбургу. Фотарэпартаж
24 траўня на адной з пешаходных вуліц Піцера разгарнуўся пікет з лозунгамі "Свободу Алесю Беляцкому!", "Нет политическим репрессиям!", беларускамоўнымі - "Вясна прыйдзе і ў Беларусь" і "Не - паліцэйскай дзяржаве" ды іншымі. І ўсё - пад жалезным наглядам паліцэйскага.
24.05.2012 Сёння ў Санкт-Пецярбургу пікет у абарону Алеся Бяляцкага
24 траўня АДЦ «Мемарыял» арганізуе ў Санкт-Пецярбургу пікет у абарону беларускага палітычнага зняволенага, праваабаронцы і намінанта на Нобелеўскую прэмію міру, Алеся Бяляцкага. Праваабарончая арганізацыя звяртаецца да ўсіх людзей добрай волі, запрашаючы іх выйсці на пікет, які адбудзецца з 15 да 17 гадзін.
23.05.2012 У Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы
22 траўня ў праваабаронцы Алеся Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы. Пра гэта паведаміла жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
20.05.2012 Улёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага на бабруйскай калоніі (фота)
“Усяго мы развесілі раніцай 20-га траўня ў шматлюдных месцах некалькі дзясяткаў улётак, - распавяла бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду”. – Улёткі вывешвалі на дошках аб’яў, слупах, прыпынках грамадскага транспарту і г. д. Некалькі ўлётак нават здолелі размясціць на сценах ПК № 2, дзе і адбывае пакаранне Алесь Бяляцкі".
18.05.2012 Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Алеся Бяляцкага за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека
Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў і няўрадавыя арганізацыі, якія дэманструюць надзвычайную мужнасць і лідарскія якасці ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі ва ўмовах рэпрэсій з боку ўрада.










