Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

“Пакуль Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні голасу ЕС не чуюць”

23.07.2012 “Пакуль Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні голасу ЕС не чуюць”

Такі асноўны пасыл публікацыі ў аўтарытэтным незалежным палітычным выданні EUobserver.com, аўтар якой, Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасэн, звяртаецца да Еўрасаюза ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.

“Собеседник”: Спявачку Ларын забароняць у Беларусі?

20.07.2012 “Собеседник”: Спявачку Ларын забароняць у Беларусі?

“Акрамя свайго выступу на цырымоніі адкрыцця фестывалю, зорка запомнілася сваім смелым і нечаканым выпадам супраць існуючага ў краіне палітычнага ладу, які называюць "апошняй дыктатурай Еўропы”, - піша расійскае выданне Собеседник.ru. “Я прыехала, каб выказаць сваё меркаванне, таму што я свабодны чалавек”, - каментуе свой учынак Ларын.

Спявачка Ларын – Алесю Бяляцкаму: “Трымайцеся свайго сэрца і розуму!” (фота)

13.07.2012 Спявачка Ларын – Алесю Бяляцкаму: “Трымайцеся свайго сэрца і розуму!” (фота)

Пераможца “Еўрабачання-2012” шведская спявачка Ларын 13 ліпеня ў Менску сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага, праваабаронцам з “Вясны” Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі журналістамі - каб больш даведацца пра лёс беларускіх палітвязняў і сітуацыю ў Беларусі.

Менгарсуд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага на рашэнне суду аб спагнанні з яго пені

12.07.2012 Менгарсуд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага на рашэнне суду аб спагнанні з яго пені

Скарга зняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага датычылася рашэння суду Першамайскага раёна Менска аб спагнанні з яго больш за 140 мільёнаў пені за несвоечасовую ўплату сумы запазычанасці.

Кіргізскія праваабаронцы нагадалі беларускім дыпламатам пра справу Алеся Бяляцкага

09.07.2012 Кіргізскія праваабаронцы нагадалі беларускім дыпламатам пра справу Алеся Бяляцкага

Талекан Ісмаілава, кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Грамадзяне супраць карупцыі», распавяла пра ўражанні кіргізскіх праваабаронцаў, якія спрабавалі наведаць у Бішкеку афіцыйны прыём з нагоды дня незалежнасці Беларусі - з патрабаваннем вызвалення кіраўніка "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.

09.07.2012 Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Петры Келі

Палітычны зняволены кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Петры Келі, якую прысудзіў беларускаму праваабаронцу нямецкі фонд імя Генрыха Бёля.

07.07.2012 Суд вырашыў канфіскаваць офіс «Вясны»

Пра гэта Натальля Пінчук, жонка кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, паведаміла Радыё «Свабода».

“Барыс Звозскаў быў надзейным паплечнікам, неверагодна сьціплым і сумленным чалавекам”

04.07.2012 “Барыс Звозскаў быў надзейным паплечнікам, неверагодна сьціплым і сумленным чалавекам”

Пра сьмерць праваабаронцы і свайго сябра Барыса Звозскава Алесь Бяляцкі даведаўся ў дзень развітаньня з ім, 19 чэрвеня. “Якраз у гэты час я, прыйшоўшы з працы, прачытаў у “Народнай Волі” гэтую трагічную навіну”, - піша палітвязень у нядаўнім лісьце з бабруйскай калоніі.

03.07.2012 За кантакты зь Бяляцкім іншых вязьняў саджаюць у ШЫЗА

Пра гэта інфармацыйна-асьветніцкай установе «Плятформа» паведаміў адзін з былых вязьняў калёніі у Бабруйску.

У Магілёве сёння нагадалі пра палітвязняў

27.06.2012 У Магілёве сёння нагадалі пра палітвязняў

Чарговая акцыя з заклікам “Свабоду палітвязням!” адбылася ў абласным цэнтры 27 чэрвеня. Гэтым разам актывісты “Нашага Магілёва” зладзілі распаўсюд лістовак у цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Ва ўлётках распавядаецца, што ў месцах пазбаўлення волі, якія знаходзяцца на Магілёўшчыне, утрымліваецца 7 з 13-ці палітвязняў. Сярод іх - палітык Мікола Статкевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга, пададзеная ад імя Алеся Бяляцкага

27.06.2012 У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга, пададзеная ад імя Алеся Бяляцкага

Са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ-Прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які адбывае зняволенне ў папраўчай калоніі г. Бабруйска, звярнуліся яго жонка Наталля Пінчук і Антуан Бернар, Генеральны дырэктар Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

26.06.2012 Аляксандар Казулін: «Перакананы, што Бяляцкага не зламаюць»

Праваабаронцу Алеся Бяляцкага ў калёніі абмяжоўваюць у кантактах зь вязьнямі. Падобная практыка ціску была адпрацаваная яшчэ на пачатку мінулага дзесяцігоддзя, кажуць былыя беларускія палітвязьні.

Civil Rights Defenders пратэстуюць супраць ціску на Алеся Бяляцкага

25.06.2012 Civil Rights Defenders пратэстуюць супраць ціску на Алеся Бяляцкага

“Міжнародная праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders глыбока занепакоеная з прычыны цяпершняга стану Алеся Бяляцкага”, — гаворыцца ў адкрытым лісце выканаўчага дырэктара арганізацыі Роберта Хорда, дасланым на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з фактамі ціску на старшыню ПЦ “Вясна”.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў занепакоена новымі абмежаваннямі ў  дачыненні да Алеся Бяляцкага

21.06.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў занепакоена новымі абмежаваннямі ў дачыненні да Алеся Бяляцкага

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), 19 чэрвеня распаўсюдзіла тэрміновую заяву, у якой выказвае занепакоенасць новымі абмежавальнымі мерамі ў дачыненні да Алеся Бяляцкага з боку адміністрацыі калоніі №2 г.Бабруйска.

20.06.2012 Новыя праверкі ў Літве ў сувязі са скандалам па справе Бяляцкага

Галоўная камісія па службовай этыцы падазрае, што расследаваннем інцыдэнта ў Мінюсце “займаліся” тыя ж чыноўнікі, якія і “злілі” дакументы на праваабаронцу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства