Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
07.12.2012 Міжнародны марафон падтрымкі Алеся Бяляцкага (фота, відэа)
Глабальную акцыю ў падтрымку палітвязня распачала праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Міжнародны марафон па напісанні лістоў пройдзе з 7 па 16 снежня пад лозунгам “Пішам за правы! Даможамся пераменаў!”.
07.12.2012 «Ляпіс Трубяцкой» выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага
Падчас канцэрту «Ляпісаў» у Маскве 30 снежня будзе праходзіць акцыя Amnesty International у абарону беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і яшчэ 4 чалавек з Судана, Ірана, Тайваня і ЗША. Гэтая акцыя адбудзецца ў межах Міжнароднага марафону па напісанні лістоў Amnesty International, у якім удзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей ва ўсім свеце.
07.12.2012 Наталля Пінчук перадала Алесю Бяляцкаму прадуктовую перадачу
Наталля Пінчук, жонка палітзняволеннага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, перадала мужу чарговую перадачу. Для гэтага яна наведала калонію №2 у Бабруйску.
29.11.2012 Прадстаўнікі 33 праваабарончых арганізацый заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Бяляцкага і даць магчымасць прадоўжыць працу "Вясне"
Аб гэтым гаворыцца ў заяве, якую падпісалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый каля 20 краін, якія ўваходзяць у Міжнародную платформу "Грамадзянская салідарнасць" .
29.11.2012 Францыя не пакідае без увагі Алеся Бяляцкага (дадаліся фота)
Франсуа Аланд, прэзідэнт Французскай рэспублікі, узвёў Суэр Белхасен, прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), у ранг кавалера ордэна Ганаровага легіёна. Ён прысвяціў гэтую ўзнагароду усім актывістам FIDH, і асабліва – тым, што знаходзяцца ў зняволенні, сярод іх і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі.
29.11.2012 Алесю Бяляцкаму дазволілі патэлефанаваць дадому
Палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі патэлефанаваў з Бабруйскай калоніі дадому. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, лістоў ад мужа не было ўжо некалькі тыдняў. Таму кароткае тэлефанаванне для яе стала падзеяй.
29.11.2012 Сёння ў Мінску прэзентацыя сайта palitviazni.info
Інфармацыйны рэсурс распавядае пра лёс людзей, якія пацярпелі за свае палітычныя перакананні і грамадскую дзейнасць. Пасля прэзентацыі адбудзецца прагляд дакументальнага фільму "Свечка праўды Алеся Бяляцкага".
26.11.2012 Канфіскаваны офіс і маёмасць "Вясны" (+відэа)
Сёння па рашэнні суда быў канфіскаваны офіс, дзе 12 год працаваў праваабарончы цэнтр. Развітацца з офісам прыйшлі не толькі вясноўцы, але і калегі, сябры арганізацыі.
23.11.2012 Міжнародныя праваабаронцы: «Вызваліце Бяляцкага!»
24 лістапада спаўняецца год як асудзілі Алеся Бяляцкага. З гэтай нагоды Абсэрваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Фэдэрацыі за правы Чалавека (FIDH) і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў, выказала занепакоенасьць лёсам Бяляцкага і перасьледам супрацоўнікаў праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама іншых праваабаронцаў Беларусі.
22.11.2012 У калоніі, дзе ўтрымліваецца Алесь Бяляцкі, каля 20 ВІЧ-інфікаваных
У электроннай версіі бабруйскай газеты “Коммерческий курьер” размешчаны рэпартаж з калоніі №2, дзе зараз адбывае пакаранне палітвязень, кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Матэрыял “Контингент особого назначения” даволі вялікі, з фотаздымкамі, у ім распавядаецца пра побыт зняволеных.
19.11.2012 Алесь Бяляцкі: Чытаю, любуюся восеньскім небам, атрымліваю лісты падтрымкі…
У лісьце да сяброў палітвязень распавядае, што надае фарбаў гэтым панурым восеньскім дням у сьценах бабруйскай калоніі.
19.11.2012 Валянцін Стэфановіч: “Вясна” ў любым разе будзе працягваць сваю працу
У мінулую суботу стала вядома, што канфіскацыя офісу Праваабарончага цэнтра “Вясна” прызначана на 26 лістапада. Праваабаронцы адзначаюць, што для супрацоўнікаў арганізацыі гэта не стала нечаканасцю і сваю працу яны будуць працягваць у любых абставінах.
15.11.2012 Алесь Бяляцкі: “У незалежнай беларускай дзяржаве парадаксальным чынам адрадзілася трагічная традыцыя турэмнага твораскладаньня…”
Сёньня, калі адзначаецца Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні, хочацца яшчэ раз узгадаць лісты Алеся Бяляцкага, якія праваабаронца і літаратар даслаў гэтым летам з-за кратаў бабруйскай калоніі. Апынуўшыся ў зняволеньні, ён, як і шматлікія яго папярэднікі – беларускія літаратары-вязьні розных часоў, напісаў нататкі пра беларускую “турэмную літаратуру".
08.11.2012 Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту
У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак палітвязняў Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча — Наталлі Пінчук і Марыны Адамовіч — са старшынём Еўрапарламенту Марцінам Шульцам.
26.10.2012 Брэст: праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Падставай для звароту ў Камітэт па правах чалавека ААН стала адмова ў правядзенні ў Брэсце мерапрыемства ў падтрымку кіраўніка Правабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Падчас гэтай акцыі планавалася выказаць салідарнасць з Бяляцкім, які зараз знаходзіцца за кратамі.










