Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
12.01.2013 Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”
Лявону Баршчэўскаму, свайму даўняму паплечніку і сябру, палітвязень Алесь Бяляцкі прысвяціў адзін з першых у распачаўшымся годзе лістоў.
12.01.2013 “Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія мне пішуць!”
З гэтымі словамі палітвязень Алесь Бяляцкі звяртаецца да адрасантаў тых пасланьняў, чые словы сагравалі яго калядна-навагоднімі днямі ў зусім несьвяточных умовах. "На ўзроўні ўсіх сваіх пачуцьцяў я адчуваў тыя хвалі падтрымкі і спагады, тыя флюіды душэўнай энэргіі... Гэта быў неперадавальны новы год…"
10.01.2013 Салідарнасць з гарадзенскімі праваабаронцамі перасягнула межы Беларусі (фота)
Украінскія праваабаронцы абвесцілі ў Інтэрнэце акцыю падтрымкі сябраў ПЦ “Вясна” Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта Рамана Юргеля, пакараных у адміністратыўным парадку за размешчаны ў інтэрнэце здымак з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага.
10.01.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заступілася за Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды накладання штрафаў на гарадзенскіх праваабаронцаў за акцыю салідарнасці са зняволеным кіраўніком ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.
08.01.2013 Зацемкі з няволі. З нагоды Калядаў і Новага году
Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.
08.01.2013 На "Белсаце" выйшаў фільм пра Алеся Бяляцкага і дзейнасць "Вясны"
Цэнтральнымі фігурамі дакументальнай стужкі сталі старшыня ПЦ "Вясна", а таксама ягоная жонка Наталля Пічук і настаўніца Наталля Ільініч, якую па палітычных прычынах звольнілі з працы і якой праваабаронцы дапамагалі абараняць свае правы.
04.01.2013 На "Белсаце" - прэм'ера фільма пра Алеся Бяляцкага
Дакументальны фільм "Вясна" можна будзе ўбачыць у нядзелю, 6 студзеня, у 18.10.
28.12.2012 Алесь Бяляцкі: “Такая міжнародная падтрымка – пасыл усім беларусам”
Той факт, што палітвязень застаецца ў бабруйскай калоніі, пацвярджаюць лісты, які працягваюць ісці ад яго – ад 18-га, 20-га, 24-га снежня. Алесь распавядае, што амаль увесь свой вольны час займаецца карэспандэнцыяй. Часам за дзень ён атрымлівае больш за сто лістоў і паштовак з падтрымкай.
27.12.2012 Геаграфія эмоцыяў і ўражаньняў Алеся Бяляцкага (шмат фота)
Да Алеся Бяляцкага ў бабруйскую калонію працягваюць ісці паштоўкі і лісты з розных канцоў сьвету. З Польшчы, Нямеччыны, Галандыі, Люксембургу, Бельгіі, Аўстрыі, Швецыі, Англіі, Ірландыі, Канады, Японіі, Тайваню. Ад дарослых і дзяцей.
27.12.2012 Бяляцкі застаецца ў Бабруйскай калёніі
У адміністрацыі Бабруйскай калёніі жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе муж застаецца «ва ўстанове».
24.12.2012 Меркаванні Працоўнай групы па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН адносна справы Алеся Бяляцкага (тэкст дакумента)
Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН паведамляе, што рашэнне адносна справы Алеся Бяляцкага было прынятае 31 жніўня 2012 г., пасля таго як быў атрыманы адказ ад урада Беларусі на зварот Працоўнай групы.
24.12.2012 Калядная паштоўка Алесю Бяляцкаму
Журналіст, аўтар кнігі “Справа Бяляцкага” Валер Каліноўскі апублікаваў у сваім блогу на сайце Радыё “Свабода” віншаванне з Калядамі, якія ўжо другі год палітвязень сустракае за кратамі.
21.12.2012 Знакавае рашэнне ААН: зняволенне Алеся Бяляцкага прызнана адвольным, ААН патрабуе яго вызвалення і выплаты кампенсацыі
У ходзе 64 сесіі Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях (WGAD) вынесла рашэнне, апублікаванае 23 лістапада, у якім сцвярджаецца, што заключэнне Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), адвольнае і «супярэчыць артыкулу 20, параграфу 1, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека [UDHR] і артыкулу 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (ICCPR)».
14.12.2012 Еўрапарламент крытыкуе Польшчу і Літву за Алеся Бяляцкага
Еўрапарламент прыняў “Гадавую справаздачу, якая датычыць правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце за 2011 год і палітыкі Еўразвязу ў гэтай галіне”. У дакуменце сярод краін, у якіх парушаюцца правы чалавека былі згаданыя Польшча і Літва.
13.12.2012 “Алесь Бяляцкі, Набіл Раджаб, Насрын Сатудзех - я прысвячаю нашае свята ім!”
Суэр Белхасен прысвячае юбілей Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), якой у снежні 2012 года споўнілася 90 гадоў, дваццаці шасці актывістам Федэрацыі, якія знаходзяцца ў турмах у розных краінах свету.










