Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
21.01.2013 Зацемкі з няволі. Cловы падтрымкі ад сваякоў палітвязняў
З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Найбольш уважліва я стаўлюся да лістоў сваякоў былых і цяперашніх палітзьняволеных. Хоць і пішуць яны часам вельмі лаканічна, але я з асаблівай увагаю прачытваю гэтыя радкі, напісаныя жонкамі, матулямі, бабулямі. Пішуць жанчыны..."
21.01.2013 Пад сваім небам…
У Гародні прайшла яшчэ адна прэзентацыя кнігі. Увогуле, для горада над Нёманам гэта з’ява не рэдкая. Прэзентацыі тут адбываюцца з стабільнай перыядычнасцю. Толькі вось беларускамоўныя кнігі ў нашай краіне з большага прэзентуюць без удзелу дзяржавы. На гэты раз у старадаўняй Гародні гаварылі пра кнігу “Справа Бяляцкага”.
21.01.2013 "Справу Бяляцкага" прэзентавалі ў Гародні
Кніжка “Справа Бяляцкага” была прэзэнтавана ў Гародні. Стварыўшы праваабарончы цэнтар “Вясна” Алесь Бяляцкі не аднойчы аказываў дапамогу людзям, якія апынуліся сам насам з непраўнымі паводзінамі тых, хто мае уладу.
19.01.2013 Зацемкі з няволі. Пра паэтычныя экспромты – студэнцкія і сёньняшнія
З лістоў Аляся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі. "Сапраўдным калядным падарункам для мяне зьявіўся пакет са зборнікам майго сябра, выдатнага беларускага паэта Эдуарда Акуліна “Малітва воч”... Едрусь падпісаў мне гэты зборнік паэтычным экспромтам... Памятаю, як у студэнцкія гады мы жартавалі, гарэзьнічалі і выдурняліся, складаючы паэтычныя экспромты на любы выпадак..."
19.01.2013 Маладэчанцы напісалі ліст Алесю Бяляцкаму
У Маладэчне прайшла прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага». Аўтар кнігі «Справа Бяляцкага» Валер Каліноўскі й актывіст «Вясны» Зьміцер Салаўёў апавялі пра справу Алеся Бяляцкага і кнігу пра яго, якая нядаўна выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
18.01.2013 Зацемкі з няволі. Мовазнаўчыя
З лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі. "Мой стары-стары сябра Вінцук Вячорка да калядаў напісаў мне цэлы ліст. Апроч усяго ён, выдатнейшы “жывы” беларускі мовазнаўца, піша: “слова “Каляды” нічым не пярэчыць хрысьціянскаму канону, і я не ўхваляю яго татальную замену словам “Раство” (або “Ражджаство”)… Яшчэ моўны асьпект Калядаў: ялінка, а ня “ёлка”. Далей Вінцук Вячорка піша, што яго турбуе сітуацыя з выкарыстаньнем беларускага лацінскага алфавіту..."
18.01.2013 Зацемкі з няволі. Пра дзіцячую дабрачыннасьць
З лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі. "Я, калі бачу лісты ці малюнкі, дасланыя школьнікамі, заўсёды згадваю акцыі салідарнасьці, якія праводзілі савецкія дзеці. Яны мелі ідэалагічны падтэкст, але тады я не здагадваўся пра гэта ды і ня так гэта было важна..."
18.01.2013 У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі "Справа Бяляцкага"
На ёй прысутнічалі сваякі і калегі Алеся з "Вясны", а таксама вядомыя праваабаронцы, палітычныя і культурныя дзеячы.
17.01.2013 Зацемкі з няволі. Пра крыніцы аптымізму
“Зацемкі з няволі” - з лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Журналіст Валер Каліноўскі, які напісаў кнігу “Справа Бяляцкага”, піша: “Твае лісты з турмы сапраўды нейкія аптымістычныя, часам мне падаецца, што мы тут на волі столькі аптымізму ня маем”...
17.01.2013 Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”
Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі. "Раней, за саветамі, такіх, як я, ды іншых прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў называлі “нефармаламі”. Але вось такая дзіўная ў Беларусі склалася сітуацыя..."
17.01.2013 Алесь Бяляцкі пажадаў слонімцам жыццёвай актыўнасці
Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў паштоўку ад Алеся Бяляцкага. Паштоўка была адпраўлена 27 снежня, а прыйшла з Бабруйска ў Слонім толькі 15 студзеня.
17.01.2013 Свабода прэзэнтуе кнігу «Справа Бяляцкага» (+відэа)
«Справа Бяляцкага» — так называецца кніга, якая нядаўна выйшла ў сэрыі Бібліятэка Свабоды. Гэта раман-рэпартаж нашага калегі Валера Каліноўскага пра чалавека, якога адныя параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.
16.01.2013 Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны
Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленьні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі. "Мой даўні сябра Г. апісаў працэс ягонага ўсьведамленьня, прыходу да беларушчыны, у якім, як аказалася, я адыграў ролю, як ён піша, “галоўнага абуджальніка”. Але ж ён ніколі за гэтыя 30 гадоў не казаў мне пра гэта!"
16.01.2013 Алесь Бяляцкі адказаў на віншаванне баранавіцкім праваабаронцам і актывістам
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі віншавальныя лісты і каляровыя паштоўкі беларускім палітычным вязням. Нягледзячы на вялікую асабістую карэспандэнцыю, першым на святочнае віншаванне адгукнуўся Алесь Бяляцкі.
14.01.2013 Салідарнасць з Алесем Бяляцкім у Салігорску (фота)
На мінулых выходных грамадскія актывісты Салігорску выказалі сваю салідарнасць са зняволенным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Ініцыятарамі акцыі сталі мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту ды рэдакцыя сайта Салігорск.org.










