Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Amnesty International: Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)

02.03.2013 Amnesty International: Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)

Агулам людзьмі з 36 краінаў было прынята 104,731 мераў у падтрымку вязня сумлення Алеся Бяляцкага. Такія вынікі Марафону па напісанні лістоў Amnesty International, які прайшоў па ўсім свеце.

Алесь Бяляцкі на паўгады пазбаўлены спатканняў

14.02.2013 Алесь Бяляцкі на паўгады пазбаўлены спатканняў

Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.

Алесь Бяляцкі: “Ніколі не забуду лязгат цяжкіх жалезных турэмных дзьвярэй”

08.02.2013 Алесь Бяляцкі: “Ніколі не забуду лязгат цяжкіх жалезных турэмных дзьвярэй”

“Імі былі адрэзаныя і будучыня і мінулае. А ты заставаўся ў цяперашнім часе, без мінулага і будучага. Толькі з ахоўнікам, у руках якога быў ключ”, - напісаў палітвязень у дзень, калі мінула паўтары гады з дня ягонага арышту.

Выйшла кніга Алеся Бяляцкага, падрыхтаваная за кратамі

08.02.2013 Выйшла кніга Алеся Бяляцкага, падрыхтаваная за кратамі

Выйшла кніга палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», у якую ўвайшлі яго літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ. Укладаньне кнігі Алесь Бяляцкі пачаў у 2011 годзе на волі, а пасьля арышту працягнуў працу за кратамі — у турмах у Менску, Жодзіне і Бабруйску.

02.02.2013 Беларус Алесь Бяляцкі зноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру

Упершыню наш суайчыннік трапляе ў спіс кандыдатаў на прэстыжную прэмію за заслугі перад чалавецтвам некалькі гадоў запар.

Зацемкі з няволі. Пра мову эмоцыяў і пачуцьцяў

01.02.2013 Зацемкі з няволі. Пра мову эмоцыяў і пачуцьцяў

З літоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Сярод паштовак адна, канадская, кінулася ў вочы надпісам. Самаробная, просьценькая, яна падпісаная па-руску, але на вельмі правільнай, сапраўднай рускай мове: “Храните надежду!” Хаця большасьць беларусаў размаўляюць на рускай мове, мала хто мог бы так выказацца: “Храните надежду!”..."

Зацемкі з няволі. Пра ластавак у зоне

01.02.2013 Зацемкі з няволі. Пра ластавак у зоне

З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Гэтых летніх птахаў багата тут, у зоне. Яны селяцца пад падваконьнікамі розных паверхаў нашай казармы, лепяць гнёзды пад сутарэньнямі бетоннай столі ў вялікім цаху на “промцы”. І зараз, зімою, бяз іх сумна і няўтульна".

Алесь Бяляцкі: “Гэтыя словы - не толькі для мяне аднаго”

01.02.2013 Алесь Бяляцкі: “Гэтыя словы - не толькі для мяне аднаго”

Хоць спаў святочны ажыятаж, у некаторыя дні палітвязень атрымлівае каля ста карэспандэнцыяў. Геаграфія людской салідарнасьці па-ранейшаму шырокая – Польшча, Галандыя, Нямеччына, Швецыя, Швейцарыя, Бельгія, Люксембург, Аўстрыя, Чэхія, Ісландыя, ЗША, Ірландыя, Канада, Японія, Кенія…

29.01.2013 Наталля Пінчук: Атрымала паштоўку ад Алеся дакладна ў дзень народзінаў

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі на дзень народзінаў сваёй жонкі даслаў ёй самаробную віншавальную паштоўку. Паштоўка прыйшла дакладна ў дзень народзінаў - 28 студзеня, -- распавяла Наталля Пінчук.

Алесь Бяляцкі. “Зацемкі з няволі”

23.01.2013 Алесь Бяляцкі. “Зацемкі з няволі”

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі ў сьнежні 2012 – студзені 2013.

Зацемкі з няволі. Пра “жывога класіка” Максіма Танка

23.01.2013 Зацемкі з няволі. Пра “жывога класіка” Максіма Танка

З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Некалькі разоў я сустракаўся з ім у другой палове 80-х гадоў... І тады я паглядаў на яго як на жывога класіка, які вываліўся з Хрэстаматыі беларускай савецкай літаратуры і немаведама што робіць у імкліва зьмяняючымся часе. Зараз вось, чытаючы некаторыя вершаваныя радкі, напісаныя ім у маладосьці, калі яму было крыху за дваццаць, я злавіў сябе на думцы, што калі б мы былі з Максімам Танкам равесьнікамі, дык я, хутчэй за ўсё, пабіўся б з ім..."

Зацемкі з няволі. Тапанімічныя

23.01.2013 Зацемкі з няволі. Тапанімічныя

З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Чытаючы беларускія лісты і паштоўкі, я зьвярнуў увагу на тое, што назвы менскіх вуліцаў набываюць усё больш і больш людзкае гучаньне... А вось ад назваў вуліцаў з розных іншых беларускіх гарадоў крывіць мяне, як ад аскоміны".

Алесь Бяляцкі ўвайшоў у шорт-ліст прэміі арганізацыі “Індэкс цэнзуры”

22.01.2013 Алесь Бяляцкі ўвайшоў у шорт-ліст прэміі арганізацыі “Індэкс цэнзуры”

Вядомы беларускі праваабаронца з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на штогадовую ўзнагароду брытанскай арганізацыі Index on Censorship (“Індэкс цэнзуры”) у намінацыі “Адстойванне пазіцыі”.

Зацемкі з няволі. Пра інтэлектуальны супраціў

22.01.2013 Зацемкі з няволі. Пра інтэлектуальны супраціў

З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Някляеў напісаў "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" пра пра інтэлектуальны дысідэнцкі супраціў, Сяргей Дубавец – “Майстроўню” пра пачаткі нацыянальна-дэмакратычнага руху. Гэтыя дзьве кніжкі дапаўняюць адна другую... Пасля іх прачытаньня наўрад ці хто зараз скажа, што тыя імклівыя зьмены, якія адбыліся ў Беларусі ў канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў, нечакана зваліліся нам на галаву".

Зацемкі з няволі. Пра паэзію веры і надзеі

22.01.2013 Зацемкі з няволі. Пра паэзію веры і надзеі

З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Знаёмая з Наваполацку Ірына Ж. напісала мне: “Я падумала, наколькі інакш перажываюць людзі, якія вераць Богу, усе непаразуменьні, няшчасьці, усю брыдоту, што абрушваецца на іх”. Яна чалавек назіральны, пісьменьніца, і з ёй цяжка не пагадзіцца. Яна даслала мне кнігу вершаў польскага паэта-сьвятара Яна Твардоўскага..."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства