Навіны на тэму: відэа

Псіхіятрычная экспертыза  як сродак уздзеяння (відэа)

29.02.2012 Псіхіятрычная экспертыза як сродак уздзеяння (відэа)

За спробу абараніць свае правы на прадпрыемстве адміністрацыя звярнулася ў "псіхдыспансар" з просьбай правесці рабочаму псіхалагічную экспертызу...

Агульнанацыянальная дыктоўка працягваецца (відэа)

29.02.2012 Агульнанацыянальная дыктоўка працягваецца (відэа)

Першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі быў прымеркаваны да 21 лютага - Міжнароднага дня роднай мовы. Наступныя этапы напісання адбудуцца 15 сакавіка ў 17.30 (2-і этап) і 23 сакавіка ў 19.30 (3-і этап, прысвечаны ўгодкам БНР) ў сядзібе Таварыства Беларускай Мовы ў Менску па адрасе вул. Румянцава. Кожны можа напісаць яе сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі нават дыстанцыйна праз інтэрнэт.

Бабруйчане салідарныя з палітвязнямі (відэа)

28.02.2012 Бабруйчане салідарныя з палітвязнямі (відэа)

27 лютага ў Бабруйску зладзілі дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і прымеркавалі яго да дня народзінаў Яўгена Васьковіча.

“Андрэй Саннікаў. Хроніка суднага часу”  на YouTube (відэа)

27.02.2012 “Андрэй Саннікаў. Хроніка суднага часу” на YouTube (відэа)

Міні-фільм “Хроніка суднага часу” прысвечаны былому кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, які асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па крымінальнаму артыкулу "масавыя беспарадкі". 8 Сакавіка палітвязень адзначыць за кратамі свой 58-ы дзень народзінаў. Дашлі паштоўку зняволенаму палітыку і падтрымай яго на складаным жыццёвым этапе!

Тацяна Равяка: “Палітвязьні – асаблівы прадмет нашай занепакоенасьці” (відэа)

23.02.2012 Тацяна Равяка: “Палітвязьні – асаблівы прадмет нашай занепакоенасьці” (відэа)

Сітуацыя з беларускімі палітвязьнямі цягам апошняга часу значна пагаршаецца. Улады выкарыстоўваюць любую магчымасьць, каб паставіць на калені тых, хто не папрасіў літасьці ў служкаў рэжыму. Так, Мікалай Статкевіч,які быў асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках, у сярэдзіне студзеня быў пераведзены са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму, дзе рэжым утрыманьня нашмат больш жорсткі.

16.02.2012 У Гомелі звальняюць актывіста БХД (відэа)

У Гомелі адміністрацыя кандытарскай фабрыкі вырашыла не працягнуць кантракт з актывістам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Андрэем Падзеруном. Кантракт з ім скончваецца 27 сакавіка 2012 года.

02.02.2012 Фрагмент апошняга слова Алеся Бяляцкага на судзе (відэа)

Відэазапіс апошняга слова праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў судзе - на YouTube.

Затрымалі за ўлёткі, аштрафавалі – за лаянку (відэа)

29.01.2012 Затрымалі за ўлёткі, аштрафавалі – за лаянку (відэа)

Жыхара Віцебску Пятра Іванова аштрафавалі на 140 тысяч рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку. Але затрымлівалі яго за ўлёткі з заклікам да салідарнасці з Сяргеем Каваленкам, і менавіта гэта спадар Іваноў лічыць прычынай судовага і міліцэйскага пераследу.

Сяргей Каваленка аштрафаваны на 140 тысяч рублёў (відэа)

12.01.2012 Сяргей Каваленка аштрафаваны на 140 тысяч рублёў (відэа)

У Першамайскім райсудзе Віцебску завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы апазіцыйнага актывіста, якога прызналі вінаватым у хуліганстве. Суддзя Вольга Іванова аштрафавала Сяргея Каваленку за нібыта нецэнзурную лаянку на адрас супрацоўнікаў інспекцыі па выкананні пакаранняў.

Крэсла з выявай Алеся Бяляцкага на прэзентацыі ў Баку (ФОТА, ВІДЭА)

28.12.2011 Крэсла з выявай Алеся Бяляцкага на прэзентацыі ў Баку (ФОТА, ВІДЭА)

27 сьнежня падчас прэзентацыі штогадовай справаздачы за 2011 год Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў у Баку прадстаўнікі Праваабарончага Цэнтра Азербайджана выставілі сімвалічнае крэсла з выявай арыштаванага віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыні Праваабарончага Цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Відэа з маніфестацыі за вызваленне Алеся Бяляцкага ля амбасады Беларусі ў Парыжы

30.11.2011 Відэа з маніфестацыі за вызваленне Алеся Бяляцкага ля амбасады Беларусі ў Парыжы

Сябры FIDH сабраліся ля Амбасады Рэспублікі Беларусь, каб асудзіць прысуд беларускаму праваабаронцу, які з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі, Алесю Бяляцкаму. Амбасадар Беларусі ў Францыі адмовіўся прыняць дэлегацыю FIDH.

Відэапасланне на знак салідарнасці ад Хадзіжы Шэрыф Алесю Бяляцкаму

25.11.2011 Відэапасланне на знак салідарнасці ад Хадзіжы Шэрыф Алесю Бяляцкаму

Відэапасланне Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Хадзіжы Шэрыф апублікавана на сайце, створаным у падтрымку віцэ-прэзідэнта арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Відэа "Нашай Нівы" з суда над Алесем Бяляцкім

25.11.2011 Відэа "Нашай Нівы" з суда над Алесем Бяляцкім

Відэасюжэт, падрыхтаваны журналістамі "Нашай Нівы", пра дзень вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму.

Выйшаў новы фільм у падтрымку Алеся Бяляцкага (ВІДЭА)

09.11.2011 Выйшаў новы фільм у падтрымку Алеся Бяляцкага (ВІДЭА)

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, прэзентуючы дакументальны фільм, канстатуе ўзмацненне рэпрэсій супраць праваабаронцаў ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. На фоне дэманстрацый у падтрымку Алеся Бяляцкага яго калегі з розных краінаў распавядаюць пра найбольш распаўсюджаныя тыпы пераследу ў рэгіёне.

Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, зрабіла заяву па справе Алеся Бяляцкага (відэа)

07.10.2011 Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, зрабіла заяву па справе Алеся Бяляцкага (відэа)

"Сітуацыя праваабаронцаў па ўсім свеце застаецца крытычнай. Прыкладам таму служыць сітуацыя майго сябра і калегі, беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH, арыштаванага 4 жніўні гэтага года, які ўсё яшчэ неабгрунтавана знаходзіцца пад вартай. Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены і атрымаць магчымасць працягваць сваю мужную і легітымную працу, так патрэбную людзям яго краіны і ўсяго рэгіёну".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства