Навіны на тэму: відэа
23.03.2012 Магілёўскі маляр Аляксей Паўлоўскі судзіцца з “Прамжылбудам” (відэа)
Ад свайго былога працадаўцы ён хоча дамагчыся змянення фармулёўкі яго звальнення. Паўлоўскі адзначае, што гэта дасць яму магчымасць атрымаць выхадную дапамогу. Агулам сума, з улікам трох сярэднямесячных заробкаў і двухтыднёвай выхадной дапамогі, складае каля 11 мільёнаў рублёў.
20.03.2012 Барысаўчанка хоча звярнуцца да прэзідэнта - каб абараніць сваё права на нармальнае жыццё (відэа)
Шматдзетнай маці Станіславе Рагоўскай ў Барысаўскім райвыканкаме не раз абяцалі, што дадуць сацыяльнае жыллё ў сувязі з цяжкім становішчам. Абяцанні так і засталіся абяцаннямі.
19.03.2012 Айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне (відэа)
Пад час казаньня на нядзельнай літургіі 18 сакавіка ў царкве Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане рэктар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне, прысуд Канавалаву і Кавалёву, а таксама галадоўку Сяргея Каваленкі.
17.03.2012 Віктар Сазонаў: Грамадства павінна раздзяляць адказнасць кожнага грамадзяніна (відэа)
"Смяротную кару на сённяшні момант прымяняюць выключна для таго, каб замесці сляды злачынства іншых людзей", - лічыць праваабаронца Віктар Сазонаў.
17.03.2012 Алег Гулак: Грамадства змывае з сябе іх кроўю віну за тое, што адбываецца ў самім грамадстве (відэа)
На думку старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алега Гулака, "смяротнае пакаранне -- гэта прынясення ахвяры". Грамадства такім чынам здымае з сябе адказнасць за тое, што выхавала злачынцу. Фрагмент дыскусіі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.
17.03.2012 Святлана Жук: Чаму я не магу прыйсці на магілу свайго сына? (відэа)
Маці расстралянага Андрэя Жука, Святлана Жук, гаворыць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.
14.03.2012 Трэба ратаваць жыццё Сяргея Каваленкі (відэа)
Актывісты грамадзянскай супольнасьці Віцебску абмеркавалі сітуацыю, што склалася вакол сітуацыі з Сяргеем Каваленкам, асуджаным да 2-х гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На дадзены момант палітвязень знаходзіцца ў мінскім турэмным шпіталі і па-ранейшаму адмаўляецца прымаць ежу. Што рабіць, каб дамагчыся спынення галадоўкі?...
10.03.2012 Цэнтр стратэгічнай цяжбы - ў дзеянні (відэа)
Супрацоўнікі цэнтру, праваабаронцы з Гомеля Васіль Палякоў і Леанід Судаленка заклікаюць больш актыўна бараніць свае правы.
10.03.2012 Віктар Парфёненка: Адбываецца сярэднявечнае інквізітарскае цкаванне ўсіх людзей з альтэрнатыўнай думкай (відэа)
Гарадзенскі журналіст Беларускага Радыё Рацыя Віктар Парфёненка апавядае пра пераслед з боку пракуратуры за ягоную прафесійную дзейнасць. 21 лютага ён быў выкліканы ў Гарадзенскую абласную пракуратуру, дзе атрымаў афіцыйнае папярэджанне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі, а менавіта за супрацоўніцтва з Радыё Рацыяй. Між тым тры гады запар журналіст падаваў паперы на атрыманне такой рэгістрацыі, аднак кожны раз яму адмаўлялі ў гэтым праве.
08.03.2012 Алесь Бяляцкі - як літаратуразнаўца (відэа)
К 50-годдзю старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага сябры і калегі палітвязня рыхтуюць да выдання кнігу, у якую ўвойдуць ягоныя літаратуразнаўчыя тэксты розных гадоў - пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса.
07.03.2012 Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)
Мікалай Стакевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
05.03.2012 Пратэсты дачнікаў у Смалявіцкім раёне даюць плён - улады абяцаюць грамадскія слуханні (відэа)
Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура абяцае грамадскія слуханні па генплану тэхнапарку і гатовы запрасіць супраціўцаў у Кітай. Па інфармацыі БЕЛТА, беларуска-кітайскі індустрыяльны парк будзе стварацца толькі на свабодных тэрыторыях. Па словах прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка, пры будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці размешчаныя тут дачныя кааператывы і вёскі чапаць не будуць.
05.03.2012 Вінцук Вячорка: Часам толькі праз крызіс і адбываецца пэўны пералом (відэа)
2 cакавіка Рабочая група Асамблеі НДА прыняла адмысловую заяву па сітуацыі вакол канфлікту з высылкай паслоў і ўскладненнем дапламатычных адносін з Еўрасаюзам. Сваю пазіцыю па гэтай праблеме выказаў сябра Рабочай групы, прадстаўнік аргкамітэту "Беларускага руху" Вінцук Вячорка.
03.03.2012 Атрымаць льготную пенсію настаўніку практычна немагчыма (відэа)
"Згубім настаўнікаў - будзем хадзіць дурныя і п'яныя," - прыводзіць словы прэзідэнта адна з настаўніц у расповедзе пра тое, якімі заканадаўчымі нормамі абмежаванае права настаўнікаў на атрыманне льготнай пенсіі.
03.03.2012 Дзіна Шаўцова: нас проста блакуюць на эпапе ўзгаднення назваў арганізацыі (відэа)
Напачатку 2012 году юрыстка Дзіна Шаўцова разам з аднадумцамі на пачатковым этапе рэгістрацыі плануемай да ўтварэння арганізацыі звярнулася для ўзгаднення назвы мяркуемай НДА ва ўпраўленне юстыцыі Менгарвыканкаму. Але аніводная назва арганізацыі, прапанаваная у заяве, не была ўзгодненая.










