Навіны на тэму: відэа

ЛТП і зона - у чым падабенства? (відэа)

23.04.2012 ЛТП і зона - у чым падабенства? (відэа)

Былы спартовец, майстра спорту па боксу Анатоль распавядае пра ўмовы знаходжання ў ЛТП (Лячэбна працоўным прафілакторыі), у якім залежныя ад алкаголя людзі жывуць і працуюць фактычна ў турэмных ўмовах. Прымусовае накіраванне на "лячэнне" ў ЛТП з'яўляецца абмежаваннем права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, таму знаходзіцца ў фокусе ўвагі беларускіх праваабаронцаў.

Зьміцер Бандарэнка: “Фантастычнае адчуваньне волі” (відэа)

16.04.2012 Зьміцер Бандарэнка: “Фантастычнае адчуваньне волі” (відэа)

Новы фільм з цыклу “Хроніка суднага часу”, які з’явіўся ў інтэрнэце, прысьвечаны палітвязьню Зьміцеру Бандарэнку.

Шматграннасць асобы Алеся Бяляцкага (відэа)

13.04.2012 Шматграннасць асобы Алеся Бяляцкага (відэа)

Наталля Пінчук, жонка зняволенага праваабаронцы, распавядае пра захапленне Алеся Бяляцкага гісторыяй і археалогіяй, а таксама пра археалагічныя знаходкі, зробленыя ім на панадворку ў Ракаве.

Справа Сяргея Каваленкі. Віцебскі аблсуд. 10 красавіка (відэа)

11.04.2012 Справа Сяргея Каваленкі. Віцебскі аблсуд. 10 красавіка (відэа)

Дзясяткі неабыякавых людзей прыйшлі 10 красавіка да будынку Віцебскага абласнога суду, дзе распачаўся працэс па касацыйнай скарзе Сяргея Каваленкі. Судовае паседжанне адбывалася фактычна ў закрытым рэжыме. На яго змаглі патрапіць толькі жонка палітвязьня і трое актывістаў. Астатнім супрацоўнікі міліцыі абвесцілі, што больш вольных месцаў у залі судовых паседжаньняў няма...

Сяргей Каваленка: “Гімн бел-чырвона-беламу сьцягу” (відэа)

06.04.2012 Сяргей Каваленка: “Гімн бел-чырвона-беламу сьцягу” (відэа)

Дакументальны фільм з цыклу “Хроніка суднага часу”, прысьвечаны Сяргею Каваленку, з’явіўся ў сеціве.

Віцебскія актывісты выказваюць сваю стаўленне да смяротнага пакарання (відэа)

04.04.2012 Віцебскія актывісты выказваюць сваю стаўленне да смяротнага пакарання (відэа)

Рэспубліка Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль людзей караюць смерцю.

Таццяна Равяка ў «Гарачым каментары»

03.04.2012 Таццяна Равяка ў «Гарачым каментары»

Спецаперацыя, замоўца якой – Аляксандр Лукашэнка, арганізатар – Камітэт дзяржбяспекі, а выканаўцы – аршанскія міліцыянты і суддзі. Гэтак называюць зняцце з цягніка на Маскву, затрыманне, суд і пакаранне штрафам апазіцыянеры Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Атрошчанкаў.

Алесь Кіркевіч пра сітуацыю з палітвязнямі і палітычную зіму (відэа)

27.03.2012 Алесь Кіркевіч пра сітуацыю з палітвязнямі і палітычную зіму (відэа)

Былы палітвязень з Гародні Алесь Кіркевіч лічыць, што палітвязняў у сённяшніх умовах не выпусцяць з астрогаў.

Чаму людзі становяцца бяздомнымі? (відэа)

27.03.2012 Чаму людзі становяцца бяздомнымі? (відэа)

Чалавек мае кватэру і прапіску ў Мінску, а жыве ў лесе насупраць свайго дому. Начуе ў сваім пад'ездзе, хаця з'яўляецца адказным здымшчыкам кватэры. Чаму людзі становяцца бяздомнымі? У чым прычына: шкодныя звычкі, слабы характар, няздольнасць выбудоўваць адносіны ў сям'і ці прававая бездапаможнасць?

ЛТП: метады лекавання (відэа)

27.03.2012 ЛТП: метады лекавання (відэа)

Лекава-працоўны прафілакторый альбо ЛТП з'яўвіўся ў Савецкім саюзе ў 60-х гадах. У гэтую ўстанову па пастанове суда накіроўваліся людзі на прымусовае лекаванне ад алкагалізма і наркаманіі. ЛТП знаходзіўся і працягвае знаходзіцца ў сістэме МУС і мала чым адрозніваецца ад звычайнай зоны. З усіх постсавецкіх краінаў гэтая інстытуцыя захавалася толькі ў Беларусі і Туркменіі. З часоў Савецкага саюза сістэма фунцыянавання ЛТП мала памянялася.

Сяргей Нягацін: "Я іду правільным шляхам" (відэа)

27.03.2012 Сяргей Нягацін: "Я іду правільным шляхам" (відэа)

Актывіст Партыі БНФ Сяргей Нягацін распавядае аб тым, як супрацоўнікі ЖЭУ і міліцыі дапамаглі яму выканаць рашэнне суду.

Грамадзянін і Канстытуцыя (відэа)

27.03.2012 Грамадзянін і Канстытуцыя (відэа)

Эксперты Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка і Васіль Палякоў канстатуюць, што Канстытуцыйны суд краіны не зацікаўлены ў абароне правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі.

"Мы пакінем след" (відэа)

25.03.2012 "Мы пакінем след" (відэа)

Валярына Кустава чытае свой верш САЦ'ЯГРАХА*(канцэпцыя негвалтоўнага супраціву). Сац'яграха - санскрыт.: упартасць у ісціне; у Індыі -- канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы.

25 сакавіка - святая дата для беларусаў (відэа)

25.03.2012 25 сакавіка - святая дата для беларусаў (відэа)

У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка - вольная і незалежная дзяржава. Афіцыйна беларускія ўлады не прызнаюць гэтую дату, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі.

У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)

24.03.2012 У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)

24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ быў запланаваны канцэрт у падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" (Food not bombs), аднак каля 19 гадзінаў 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны РУУсы (хлопцы) сталіцы. Асноўную частку пасля дачы тлумачэнняў вызвалілі, але ў дачыненні да 13 чалавек усё ж былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Да суду ўсе яны змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, сярод затрыманых дзяўчына Алена Дубовік. Ігар Трухановіч быў збіты, яму выклікалі "хуткую".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства