Навіны на тэму: відэа
10.05.2012 Берасьце. Рэтраспектыва. Праваабарончы погляд (відэа)
Жыхар Берасьця Віталь Казак быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за адмову праходзіць дактыласкапію, нягледзячы на тое, што ён здаваў адбіткі ў 2003 і 2006 годах.
08.05.2012 Некаторыя людзі выжываюць дзякуючы сметніку (відэа)
Кантраст паміж прыгожым чыстым Мінскам і гарадскім сметнікам надта вялікі. Мы з пагардай глядзім на смярдзючых бамжоў на вуліцах, адсоўваемся ад іх у грамадскім транспарце, калі такі туды зойдзе, бо побач з імі сапраўды немагчыма дыхаць. Можна назіраць, як яны ходзяць па горадзе з валізамі, збіраючы пустыя пляшкі, але мала хто на ўласныя вочы бачыў, як людзі рыюцца на гарадскім сметніку. Сацыяльна неўладкаваныя і нікому не патрэбныя, яны таксама частка нашага грамадства...
07.05.2012 У Барысаве запланаваны 4 акцыі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» (відэа)
У Барысаве, дзе на працягу апошніх некалькіх гадоў не было дазволена ні аднаго пікету, сябры АГП падалі адразу чатыры заяўкі на правядзенне акцый «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». У заяўках месцамі правядзення значацца людныя пляцоўкі каля буйных крамаў і гарадскога Палаца культуры.
07.05.2012 Барысаў: на дазволенай пляцоўцы для масавых мерапрыемстваў каля 10 гадоў нічога не праводзілася (відэа)
Барысаўскі райвыканкам сваім рашэннем вылучыў для правядзення масавых мерапрыемстваў пляцоўку за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна. Месца адно з самых бязлюдных ў горадзе, абнесена высокім бетонным плотам, але нават там на працягу апошніх амаль дзесяці гадоў не дазволілі правесці ні адной акцыі.
04.05.2012 Дзмітрый Ус намагаецца зарэгістраваць ініцыятыўную групу па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства (відэа)
1 траўня ў Мінску з ініцыятывы былога кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Дзьмітрыя Уса адбыўся сход пад адкрытым небам з мэтай стварэння ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы законапраекту аб унясеньні зменаў ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Да 20 траўня ў Цэнтравыбаркам будуць перададзеныя дакументы аб яе рэгістрацыі.
04.05.2012 Барысаў: чатырохгадовая барацьба пакуль не ўвянчалася перамогай (відэа)
На працягу чатырох гадоў жыхары барысаўскага мікрараёна Дымкі абівалі парогі ўсіх магчымых інстанцый, каб была вырашана праблема затаплення іх дамоў. У выніку чыноўнікі зрабілі справаздачу «за праведзеную працу», а жыць лепш не стала.
04.05.2012 Шаснаццатая вясна (відэа)
16 гадоў праваабарончаму цэнтру "Вясна". Аднак гадавіна дзейнасці арганізацыі -- нагода не святкаваць, а прааналізаваць падзеі ды жыццё краіны за гэты перыяд. Вынікам жа працы сталася прэзентацыя выдадзеных "Вясною" кніг. Гісторыя аб'яднання непарыўна пераплялася з гісторыяй нашай краіны. Пра гэта - ў "Аб'ектыве" Белсату.
03.05.2012 “Вясна” піша гісторыю найноўшага часу (відэа)
Прэзэнтацыяй адразу двух выданьняў: фотаальбома “За права на выбар: партрэты асуджаных. Плошча-2010” і кнігі інтэрвію “Наша Вясна. Гісторыя ў асобах” праваабаронцы адзначылі 16-годдзе стварэньня праваабарончага цэнтру “Вясна”.
02.05.2012 Сход супраць будаўніцтва хімзавода ў Бараўлянах (відэа)
Жыхары вёсак Дроздава і Малінаўка Бараўлянскага сельсавета б'юць трывогу. На ўчастку паміж іх населенымі пунктамі, за пару кіламетраў ад Мінска, кампанія СААТ«М-Стандарт» мае пабудаваць завод па вытворчасці хімічных сродкаў. Жыхары элітных катэджавых пасёлкаў, вядома ж, супраць.
30.04.2012 Генадзь Фядыніч: “Калі ты класны спецыяліст, але пры гэтым і нефармальны лідэр, ты - першы на звальненьне” (відэа)
Сёньня, калі кошты на асноўныя прадукты харчаваньня пастаянна падвышаюцца, а заробкі людзей працы кіруюць долу, роля незалежных прафесійных саюзаў, як абаронцы правоў працоўных робіцца надзвычай важнай.
28.04.2012 Ушанаванне ахвяраў Чарнобыля ў Магілёве (відэа)
26 красавіка грамадскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ў Магілёве. Нажаль, сёлета падобныя акцыі па ўсёй краіне не вылучаліся значнай колькасцю удзельнікаў.
27.04.2012 Віленская прабежка Уладзіміра Малея – за свабоду Бяляцкаму (відэа)
Уладзімір Малей, праваабаронца і нястрымны марафонец з Берасця, ужо не адну дыстанцыю прабег з заклікам “Свабоду Бяляцкаму!”
27.04.2012 Беларускія ліквідатары: права на бяспраўе (відэа)
Беларусь з'яўляецца адзінай дзяржавай на постсавецкай прасторы, дзе гарантыі для ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС былі адменены раптоўна. Пра гэта распавядаюць жодзінскія ліквідатары Аляксандр Валчанін і Аляксандр Равінскі.
26.04.2012 Алег Алкаеў: Я супраць смяротнага пакарання (відэа)
У Менску, недзе ў сутарэньнях сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, у былым Пішчалаўскім замку, ёсьць камэра, у якой ужо больш за сто гадоў выконваюць сьмяротныя прысуды. Калісьці такія прысуды абвяшчалі імем расейскага імпэратара, потым — імем савецкай улады. Якія апошнія словы чуе ў сваім жыцьці прысуджаны да сьмерці ў сучаснай Беларусі? Што адчувае беларускі сьмяротнік у апошнія хвіліны свайго жыцьця?
26.04.2012 Чарнобыльскі Шлях-2012 (+відэа)
26 красавіка ў Менску прайшло штогадовае шэсце і мітынг, прымеркаваныя да 26-ай гадавіны аварыі на ЧАЭС. Паводле ранейшых заяваў арганізатараў, асноўныя патрабаванні мітынгоўцаў будуць датычыць адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызвалення палітвязняў.










