Навіны на тэму: відэа
28.07.2012 Зборшчыцу подпісаў не пусцілі ў інтэрнат (відэа)
Валянціну Шчэтнікаву, якая ўваходзіць у ініцыятыўныя групы меркаваных кандыдатаў у дэпутаты Рыгора Антановіча і Уладзіміра Пунчанкі (па Магілёўскай - Цэнтральнай выбарчай акрузе №85) не пусцілі ў інтэрнат для збору подпісаў.
26.07.2012 Вынікі акцыі “Хопіць піць – трэба жыць” (відэа)
Алкагалізацыя насельніцтва – вельмі вострая праблема сучаснага грамадства. Статыстыка, звязаная з алкаголем, у Беларусі жахлівая. Гомельскія актывісты падвялі вынікі кампаніі па збору подпісаў у парламент і прэзідэнту з прапановай ўвесці ў заканадаўства шэраг антыалкагольных мер. Цягам месяца актывісты здолелі сабраць звыш 3 тыс. подпісаў.
23.07.2012 Ігар Случак: "Сваю ініцыятыўную групу я на 60 % склаў з карыстальнікаў інтэрнэту" (відэа)
Эксперымент па стварэнні сваёй ініцыятыўнай групы гомельскі актывіст лічыць удалым. Вытрыманы нават гендэрны баланс.
20.07.2012 Ігар Казмерчак : "Тлумачэнне ў мяне толькі адно - выбары прыйшлі" (відэа)
17 ліпеня каля 12-ці гадзін на кватэру да бацькоў рэдактара сайту рэгіянальнага аршанскага сайту orsha.eu прыйшлі супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў, парнаграфіі і гандлем людзьмі. Па пастанове пракурора яны праводзілі агляд кватэры, дзе знаходзіўся ў гэты час Ігар Казмерчак
17.07.2012 Партыя БНФ у магілёўскім абласным судзе (відэа)
Партыя БНФ паспрабавала абскардзіць у магілёўскім абласным судзе неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Суд адмовіў распачынаць грамадзянскую справу з-за няправільна аформленых дакументаў.
30.06.2012 У Лунінцы група моладзі ініцыюе незалежнае назіранне за выбарамі (відэа)
Прадстаўнікі ініцыятывы плануюць вылучыць сваіх сябраў на усе выбарчыя ўчасткі Лунінецкага раёну. Маладыя людзі сцвярджаюць, што не выступаюць супраць кагосці, а бароняць сваё права і свой голас.
30.06.2012 Аб праявах дыскрымінацыі з боку супрацоўнікаў міліцыі (відэа)
Гамяльчук Сяргей, нягледзячы на тое, што не мае абедзьвюх ног, не атрымлівае пенсію па інваліднасці. Каб за нешта жыць, даводзіцца жабраваць, прасіць міласціню. Часцяком яго можна бачыць на цэнтральным гарадскім рынку. Хоць інвалід заўжды цвярозы, ахайна апрануты і не чапляецца да мінакоў, міліцыянты ўвесь час спрабуюць яго выпхнуць з рынку, абражаюць і зневажаюць. Чаму Беларусь не хоча далучыцца да Канвенцыі аб правах інвалідаў? Пытанне рытарычнае...
29.06.2012 Барыс Звозскаў: “Наша задача даць уяўленне пра тое, што такое правы чалавека” (відэа)
Першага прэзідэнта Беларускага дома правоў чалавека ў выгнанні Барыса Ігаравіча Звозскава, які пайшоў з жыцця 17 чэрвеня, заўжды вылучаў грунтоўны падыход да выкладання міжнароднай сістэмы правоў чалавека.
26.06.2012 Ці дазваляе заканадаўства прасіць міласціну? (відэа)
Гомельская праваабаронца Марыя Багдановіч змагаецца за правы жабракоў, якіх зневажае міліцыя.
23.06.2012 Як гамельчукі змагаліся за правы ў ІЧУ (відэа)
Умовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі (не толькі па крымінальных, але і па адміністрацыйных справах) часта выклікаюць не столькі нараканні, колькі абурэнні і, як следства, скаргі. Так, знаходжанне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску арыштаваныя параўноўваюць з катаваннямі. Пра свой досвед адбыцця адміністратыўнага арышту распавядаюць грамадска-палітычныя актывісты з Гомеля.
20.06.2012 Барысаў: каля чатырох тысяч пакупнікоў падпісаліся супраць пераносу аўтарынка (відэа)
Па рашэнні мясцовай улады барысаўскі аўтарынак у кастрычніку бягучага года будзе перанесены з цэнтра горада на ўскраіну. Індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынку, у барацьбе за права працаваць на старым месцы падтрымліваюць пакупнікі.
18.06.2012 Жыхары змагаюцца за права на здаровае навакольнае асяроддзе (відэа)
"Мы людзі, а не насякомыя, якіх можна бясконца труціць усялякімі хімікатамі", - скардзіцца жанчына з вёскі Якімава Слабада Светлагорскага р-ну. 7 гадоў жыхары вёскі спрабуюць адстаяць сваё канстытуцыйнае права на здаровае навакольнае асяроддзе, звяртаюцца да чыноўнікаў усіх магчымых інстанцый. У адказ - пустыя абяцанні і адпіскі.
13.06.2012 Складанасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Маладэчне (відэа)
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе роўнасць правоў для ўсіх сацыяльных груп насельніцтва краіны. Нягледзячы на некаторыя захады і дзяржпраграмы, актуальнай праблемай для інвалідаў-калясачнікаў з'яўляецца недаступнасць гарадской інфраструктуры і адсутнасць у шматкватэрных жылых дамах безбар'ернага асяроддзя — наяўнасць высокіх бардзюраў, парогаў і адсутнасць пандусаў. Пры гэтым, паводле розных падлікаў, у Беларусі ад 20 да 22 тысяч чалавек перамяшчаюцца на інвалідных калясках.
12.06.2012 Відэафільм берасцейскага праваабаронцы адзначаны прэміяй
Дакументальны фільм “Пальчыкі або Урок гісторыі. Берасце” Уладзіміра Вялічкіна ўвайшоў у тройку прызёраў сярод 130 фільмаў, дасланых на конкурс асацыяцыі Belfilm. Праваабаронца раскрывае праблему прымусовай дактыласкапіі праз факты гвалту над асобай, якія мелі месца ў гісторыі, пачынаючы з часоў фашысцкай Германіі.
11.06.2012 Ігар Сімбіроў: "Гітару не вернуць" (відэа)
Міліцыянты забралі гітару разам з іншымі рэчамі музыкі на наступны дзень пасля Плошчы. Гэта адбылося падчас ператрусу, хоць, па словах Ігара Сімбірова, ні гітара, ні нетбук, ні ключы ад кватэры, ні мікрафон, ні чарнавікі песень не могуць мець ніякага дачынення да падзеяў 19 снежня 2010 году.










