Навіны на тэму: відэа
08.09.2012 Як здымаўся тэлевыступ кандыдата Аўтухова (відэа)
Кадры са студыі Тэлерадыёкампаніі "Віцебск", зробленыя падчас падрыхтоўкі да запісу тэлевізійнага выступу кандыдата ў дэпутаты Леаніда Аўтухова (Партыя БНФ), уперамежку з фрагмэнтамі трансляцыі тэлевыступу.
08.09.2012 У труне мы бачылі вашыя выбары! (відэа)
Менавіта так выказаў стаўленне да Выбараў у Палату прадстаўнікоў.. адзін з жыхароў старасвецкага мястэчка Індура, што на Гарадзеншчыне, пракаментаваўшы такое арыгінальнае размяшчэнне плаката "Выбары 23 сентября 2012..." у адным з вокнаў установы "Ритуальные принадлежности"....
07.09.2012 Іван Шэга: Рэальных выбараў, мы ведаем, няма (відэа)
Слонімскі грамадска-палітычны актывіст і кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ Іван Шэга пра сваю пазіцыю адносна выбараў 2012-га году і пра пазіцыю партыі да гэтай выбарчай кампаніі.
31.08.2012 Зміцер Дашкевіч: "Люблю Беларусь!" (відэа)
Відэафільм, які нядаўна з’явіўся ў інтэрнэце, прысвечаны лідэру “Маладога Фронту” Зміцеру Дашкевічу, які з 24 сакавіка 2011 года адбывае пакаранне па надуманым абвінавачванні ў злосным хуліганстве. Насамрэч яго пакаралі за ягоную грамадска-палітычную дзейнасць, за адстойванне ідэалаў вольнага грамадства і незалежнай Беларусі.
18.08.2012 Светлагорск: журналістку ўсадзілі на асфальт (+відэа)
17 жніўня ў Сьветлагорску мясцовая міліцыя забараніла незалежнай журналістцы, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларысе Шчыраковай здымаць на відэакамэру меркаваньні жыхароў гораду наконт грамадзкіх слуханьняў плянаванага будаўніцтва заводу беленай цэлюлёзы.
17.08.2012 Леанід Гаравы: "Палітычным партыям няма праходу" (відэа)
13 жніўня суд Гарадоцкага раёну не задаволіў скаргу Віцебскага абласнога камітэту БСДП (Грамада) на рашэнне Гарадоцкага гарвыканкаму, які, фармуючы ўчастковыя выбарчыя камісіі, не ўключыў у іх склад ніводнага прадстаўніка ад апазыцыйных партыяў.
14.08.2012 Страшэнная безгаспадарчасць на Слонімскай птушкафабрыцы (відэа)
Рабочы Слонімскай птушкафабрыкі Віктар Марчык даслаў матэрыял, у якім распавядае, якім чынам кіраўніцтва фабрыкі распраўляецца з працоўнымі, а таксама відэа страшэннай безгаспадарчасці, якая пануе на прадпрыемстве.
07.08.2012 Рэп супраць смяротнага пакарання
Так, пра смяротнае пакаранне таксама можна спяваць, і сёння мы прэзентуем музычны відэакліп на гэтую тэму. Стварылі яго маладыя дзяўчаты з магілёўскага рэп-гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік пры ўдзеле Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса, Любові Кавалёвай і праваабаронцаў.
07.08.2012 XV з'езд БНФ - Свабоду Алесю Бяляцкаму! (відэа)
На пазачарговым XV Зьезде Партыі БНФ, што адбыўся ў суботу 4 жніўня ў гадавіну зняволення старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, была прынята рэзалюцыя з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітычных вязьняў.
07.08.2012 Петыцыя з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных перададзена амбасадару Беларусі ў Літве (відэа)
6 жніўня літоўскія і беларускія грамадскія актывісты сабраліся ў Вільні каля беларускай амбасады. Такім чынам яны выказалі салідарнасць з вядомым праваабаронцам Алесем Бяляцкім, які быў арыштаваны роўна год таму і асуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.
06.08.2012 Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за ўлёткі пра байкот выбараў(+ відэа)
Актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву не ўдалося аспрэчыць рашэнне суддзі Кастрычніцкага райсуду Іны Грабоўскай, якая прысудзіла хлопцу штраф памерам у 24 базавыя велічыні. Яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што распаўсюджваў у Віцебску ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў.
06.08.2012 Барысаў: суд над Марголіным і Васільевым перанесены (дадалося відэа)
Сёння адбылося паседжанне суду над прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты ПП НС пятага склікання па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 Львом Марголіным і сябрам яго ініцыятыўнай групы Міхаілам Васільевым.
06.08.2012 Брэст: Уладзімір Малей салідарны з Алесем Бяляцкім (відэа)
4 жніўня 2012 году брэсцкія праваабаронцы зладзілі адмысловую акцыю на вуліцах Брэста, каб нагадаць берасцейцам аб ахвярах палітычнага перасьледу на Беларусі. 4 жніўня 2011 старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі быў змешчаны за краты.
01.08.2012 Збор подпісаў пад бел-чырвона-белым сцягам (відэа)
27 ліпеня сябра Партыі БНФ Леанід Аўтухоў арганізаваў збор подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Над намётам, які ён паставіў у цэнтры Гарадка (Віцебская вобл.), цягам трох гадзінаў лунаў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг....
01.08.2012 Ян Дзяржаўцаў пра суды над віцебскімі актывістамі (відэа)
Апошнім часам суды Віцебску сталі выносіць надзвычай жорсткія пакаранні актывістам грамадзянскай супольнасці. Па меркаванні палітыка Яна Дзяржаўцава, гэта непасрэдна звязана з выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў.










