Навіны на тэму: відэа

Храбрае сэрца  (відэа)

16.10.2012 Храбрае сэрца (відэа)

Чарговы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысвечаны вядомай журналістцы Ірыне Халіп. 19 сьнежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў яна падверглася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасьці і была зьмешчана ў СІЗА КДБ.

Як індусаў прымусілі агаварыць беларускага апазіцыянера (відэа)

15.10.2012 Як індусаў прымусілі агаварыць беларускага апазіцыянера (відэа)

4 верасня грамадскаму акывісту з Брэста Віталю Каўшу было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па арт. 371-1 частка 2 Крымінальнага кодэкса РБ – арганізацыя нелегальнай міграцыі. Пакаранне па гэтаму артыкулу – зняволенне да сямі гадоў. Сведчанні былі пабудаваныя на паказаннях затрыманых на Берасцейшчыне індусаў-мігрантаў.

«Убыл по приговору»: глядзі, думай, вызначайся! (відэа)

11.10.2012 «Убыл по приговору»: глядзі, думай, вызначайся! (відэа)

Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Убыл по приговору» адбыўся ў Менску 10 кастрычніка, калі адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Фільм створаны рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненка ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Марына Адамовіч: “Статкевічу перашкаджаюць атрымліваць і чытаць“Нашу Ніву” і “Новы Час” (відэа)

03.10.2012 Марына Адамовіч: “Статкевічу перашкаджаюць атрымліваць і чытаць“Нашу Ніву” і “Новы Час” (відэа)

Пра ўмовы ў якіх утрымліваецца палітвязень Мікола Статкевіч, распавядае яго жонка Марына Адамовіч. Гэта толькі фрагмент інтэрв’ю спадарыні Марыны для сайта palitviazni.info, поўны відэаматэрыял з’явіцца неўзабаве.

Алесь Бяляцкі: "Мы ратуем гонар Беларусі" (відэа)

26.09.2012 Алесь Бяляцкі: "Мы ратуем гонар Беларусі" (відэа)

Фільм распавядае пра мужную дзейнасць зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага і ягоны перасьлед з боку беларускіх уладаў. 25 верасьня праваабаронца сустрэў за кратамі свой 50-гадовы юбілей.

Народ пра выбары: “Не дурыце мне галаву!” (відэа)

21.09.2012 Народ пра выбары: “Не дурыце мне галаву!” (відэа)

У роліку засведчаны хібы і парушэнні падчас выбарчай кампаніі – несумленная агітацыя праўладных кандыдатаў, пластылінавыя пячаткі на скрынях для галасавання.

Наста Палажанка: "Жыве Беларусь!" (відэа)

18.09.2012 Наста Палажанка: "Жыве Беларусь!" (відэа)

У сеціве з’явіўся чарговы фільм з серыі "Хроніка суднага часу", які прысвечаны намесніцы старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады Фронт" Насце Палажанцы.

Лідэры апазіцыі пра дэбаты

17.09.2012 Лідэры апазіцыі пра дэбаты

Кандыдаты ў дэпутаты ад апазіцыйных партыяў і іх давераныя асобы дзеляцца ўражаннямі ад удзелу ў тэледэбатах. Запіс зроблены каля будынку тэлерадыёкампаніі "Віцебск".

17.09.2012 Ці ёсць у Беларусі палітвязні? (відэа)

Карэспандэнты “Белсату” пацікавіліся ў жыхароў Менску: што яны ведаюць пра палітвязняў?

Прасачы за сваім голасам (відэа)

16.09.2012 Прасачы за сваім голасам (відэа)

Ролік - назіраем разам, паведамляем аб парушэньнях.

Лідары апазіцыі пра дэбаты (відэа)

16.09.2012 Лідары апазіцыі пра дэбаты (відэа)

Кандыдаты ў дэпутаты ад апазіцыйных партыяў і іх давераныя асобы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў тэледэбатах. Запіс зроблены каля будынку тэлерадыёкампаніі "Віцебск".

Партыя БНФ здымае сваіх кандыдатаў (відэа)

16.09.2012 Партыя БНФ здымае сваіх кандыдатаў (відэа)

15 верасня 2012 году 2-я сэсія пазачарговага XV-га З'езду Партыі БНФ большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой ..."скасоўвае сваё рашэньне аб вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў" і "заклікае выбаршчыкаў устрымацца ад удзелу ў галасаваньні на падставе адсутнасьці гарантыяў справядлівага падліку галасоў."

Што павінен ведаць кожны назіральнік за выбарамі (відэа)

13.09.2012 Што павінен ведаць кожны назіральнік за выбарамі (відэа)

Новы відэакліп у межах праекту "Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка" (EOTP) створаны дзякуючы сумеснай дзейнасці Belarus Watch, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Беларускага дома правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні". У лёгкай і нязмушанай форме ўдзельнікі праекту распавядаюць аб тым, на што павінен зьвяртаць асаблівую ўвагу назіральнік пад час выбарчай кампаніі.

Што думаюць гарадзенцы пра сёлетнюю выбарчую кампанію (відэа)

11.09.2012 Што думаюць гарадзенцы пра сёлетнюю выбарчую кампанію (відэа)

Гарадзенскія назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі апытанне мясцовых кандыдатаў ад апазіцыйных партый на тэму сёлетняй выбарчай кампаніі, ці адрозніваецца яна ад папярэдніх, наколькі важным яны лічаць удзел у ёй і ці спадзяюцца на перамогу.

Затрыманне кандыдата Падбярэцкага ў Магілёве (відэа)

08.09.2012 Затрыманне кандыдата Падбярэцкага ў Магілёве (відэа)

Кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі быў затрыманы 4 верасня ў Магілёве пры спробе зладзіць агітацыйны пікет.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства