Навіны на тэму: відэа
28.12.2012 Мара Антона Сурапіна
Новы фільм з сэрыі “Хроніка суднага часу” зьявіўся ў інтэрнэце. Фільм прысьвечаны рэпрэсаванаму журналісту-фатографу Антону Сурапіну.
26.12.2012 Тры вершы палітыка Някляева (відэа)
У інтэрнэце выкладзены новы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысьвечаны палітрэпрэсаванаму лідару кампаніі "Гавары праўду" паэту Уладзіміру Някляеву. Фільм мае назву "Тры вершы палітыка Някляева" і ахоплівае пэрыяд ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і да сёньняшняга дня.
23.12.2012 Васіль Парфянкоў: "У пошуках волі" (відэа)
Новы фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу" зьявіўся ў інтэрнэце. Стужка "У пошуках волі" прысьвечаная палітзьняволенаму Васілю Парфянкову, які адбывае пакараньне ў г. Баранавічы.
18.12.2012 Анджэй Пачобут: журналістыка ў стылі Hard (відэа)
Міні-фільм прысьвечаны палітрэпрэсаванаму карэспандэнту "Газэты Выборчай" Анджэю Пачобуту з’явіўся ў інтэрнэце. Гісторыя Анджэя Пачобута, пададзеная ў “Хроніцы суднага дня” - фрагмент агульнае карціны і атмасферы перасьледу, у якой працуюць незалежныя журналісты ў Беларусі.
14.12.2012 Наталля Радзіна: "Трэба пісаць пра палітвязняў кожны дзень..."
Новая стужка з сэрыі "Хроніка суднага часу" была выкладзена ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны рэдактару сайта "Хартыя 97", палітрэпрасаванай журналістцы Наталлі Радзінай
14.12.2012 "Лепшае магчыма" - новы праваабарончы фільм (відэа)
Шаснаццаціхвілінная стужка апавядае пра чатыры паспяховыя гісторыі абароны сваіх правоў жыхарамі Салігорску. Асноўнымі героямі фільму сталі мясцовыя грамадскія дзеячы Аляксей Валабуеў, Леанід Мархотка, Іван Шыла і Мікалай Зімін. Стваральнікі фільму разлічваюць на практычны вынік сваёй працы.
11.12.2012 Свабода творчасці – у Дзень правоў чалавека (фота, відэа)
Такім чынам можна коратка ахарактарызаваць імпрэзу праваабарончага цэнтра “Вясна”, якая ладзілася ўвечары 10 снежня на сядзібе БНФ. 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і паштоўкі для палітвязняў – у мастацкім увасабленні прафесійнага майстра ды аматараў hand-made.
10.12.2012 Асуджаны быць свабодным (відэа)
Чарговы міні-фільм з серыі “Хроніка суднага часу” з’явіўся ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны палітвязьню анархісту Ігару Аліневічу.
30.11.2012 Багданава, Красоўская і Кавалёва заклікалі вярнуць цела Уладзіслава Кавалёва (ВІДЭА)
Сёння, у гадавіну вынясення смяротнага прысуду Уладзіслав Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, Ірына Багданава, Лера Красоўская і Любоў Кавалёва заклікалі сусветную грамадскасць аб'яднацца і патрабаваць вярнуць цела Уладзіслава Кавалёва яго сям'і.
28.11.2012 Як высялялі “Вясну” (відэа)
26 лістапада судовыя выканаўцы сканфіскавалі маёмасць і апячаталі памяшканне Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе цягам апошніх 12 год аказвалася дапамога рэпрэсаваным грамадзянам, ладзіліся прэсавыя канфэрэнцыі аб парушэннях правоў чалавека ды іншыя праваабарончыя мерапрыемствы.
28.11.2012 Беларускі дэсантнік Эдуард Лобаў (відэа)
У інтэрнэце зьявіўся новы міні-фільм, прысвечаны палітвязьню Эдуарду Лобаву. Сябра моладзевай арганізацыі "Малады фронт" Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з лідарам гэтай арганізацыі Змітром Дашкевічам амаль два гады таму, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
26.11.2012 Канфіскаваны офіс і маёмасць "Вясны" (+відэа)
Сёння па рашэнні суда быў канфіскаваны офіс, дзе 12 год працаваў праваабарончы цэнтр. Развітацца з офісам прыйшлі не толькі вясноўцы, але і калегі, сябры арганізацыі.
17.11.2012 Мікалай Дзядок "Свабода, роўнасць, братэрства" (відэа)
У Інтэрнеце з'явіўся новы міні-фільм, прысвечаны зняволенаму анархісту Мікалаю Дзядку.
Мікалай Дзядок вызнае анархісцкія палітычныя погляды. Адной з падставаў прыцягнення Дзядка да крымінальнай адказнасці стаў ягоны ўдзел у антымілітарысцкай мірнай дэманстрацыі каля Міністэрства абароны Беларусі.
24.10.2012 Мікалай Аўтуховіч: Справа №... (відэа)
Былы "афганец" Мікалай Аўтуховіч стаў героем новага відэафільма, які з'явіўся ў інтэрнэт-прасторы. Днямі была распаўсюджаная інфармацыя аб тым, што палітвязень утрымліваецца ў вельмі кепскіх, бесчалавечных, умовах.
19.10.2012 Уладзімір Някляеў: "Ды нішто і ніхто ў гэтым свеце не пахне турмою — Толькі мы" (відэа)
Паэт Уладзімір Някляеў у межах кампаніі Марафон Салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, які стартаваў напачатку верасня, чытае верш, прысвечаны зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.










