Навіны на тэму: відэа
19.03.2015 Белсат: Вітаем у краіне катаў (відэа)
Першы ў гэтым годзе, але далёка не першы ў Беларусі, вынесены смяротны прысуд. Ён жыў 21 год - цяпер прысуджаны да расстрэлу.
18.03.2015 Вынікі суда над Магілёўскім праваабарончым цэнтрам (відэа)
Кіраўнік МПЦ Уладзімір Краўчанка і старшыня Праўлення МПЦ Барыс Бухель пракаментавалі вынікі судовага паседжання па ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр"
13.03.2015 Ігар Барысаў: Ператрусы пад выглядам аглядаў – не толькі справа за паклёп (відэа)
Рэдактар сайта “Наш Магілёў”, журналіст Ігар Барысаў сустрэўся з праваабаронцамі і паведаміў падрабязнасці ўчорашняга дня, а таксама падзяліўся меркаваннямі наконт узмацнення ціску на грамадзянскую супольнасць ў Магілёве
13.03.2015 Кухня TV: Хто парушае беларускае заканадаўства – фатографы ці міліцыянты?
У абмеркаванні таемнага дакумента намесніка міністра МУС, які забараняе ажыццяўляць фота і відэаздымкі дзяржаўных органаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў”, удзельнічаюць намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец , юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
12.03.2015 Кастусь Жукоўскі: "Мяне вырашылі правучыць за жаданне пісаць скаргі" (відэа)
Чаму ў Беларусі за спробу адстойвання сваіх правоў можна атрымаць суткі? Глядзіце ў відэа.
12.03.2015 Смяротнае пакаранне ў Беларусі: сем'і хочуць ведаць, дзе магілы пакараных сваякоў (відэа)
Deutsche Welle распавядае аб тым, як сям'і расстраляных па прыгаворы суда беларусаў хочуць ведаць, дзе знаходзяцца магілы пакараных сваякоў. Новы відэасюжэт, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, з'явіўся на канале DW ў YouTube.
11.03.2015 За адно і тое ж правапарушэнне розныя пакаранні? (відэа)
Прадпрымальнік Алесь Макаеў апошнім часам быў два разы затрыманы і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак віды спагнання былі розныя.
10.03.2015 Наста Лойка: "Як весці сябе пры затрыманні?" (відэа)
Карысныя парады ад юрыста Праваабарончага цэнтру "Вясна" Насты Лойка у праграме Белсата "Маю права".
05.03.2015 Алесь Бяляцкі выступіў на паседжанні Рады па правах чалавека ААН у Жэневе (відэа)
5 сакавіка віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на 28-й сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэнэве.
03.03.2015 Кухня TV: Еўрапейскі дыялог і беларускія палітвязні
Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны інтэнсіфікацыі стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, а таксама магчымым уплывам знешнепалітычнага дыялогу на ўнутрыпалітычную сітуацыю і становішча з правамі чалавека.
24.02.2015 Алесь Бяляцкі: Голас правабаронцаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачуты (відэа)
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў падчас прэзентацыі гадавога Дакладу Amnesty International у Рыме.
23.02.2015 "Справы Бяляцкага": разважанні пра антысавецкасць, беларускасць ды пошукі сябе (відэа)
Алесь Бяляцкі ў размове з Паўлам Мажэйкам на тэлеканале Белсат.
19.02.2015 Леанід Свецік пра адмену адміністратыўнага арышту для некаторых катэгорый хворых (відэа)
Праваабаронца распавядае аб тым, што існуе шэраг псіхічных засмучэнняў, дэпрэсій, а таксама іншых захворванняў, якія абвастраюцца ў замкнёнай прасторы, якою ўяўляе сябой камера ІЧУ. Таму было б слушна і гуманна пры здзяйсненні грамадзянінам правапарушэнняў і вынясенні пакарання, улічваць стан псіхічнага здароўя.
18.02.2015 Віктар Сазонаў: Актывісты – як у “Мюллера пад калпаком” (відэа)
Праваабаронца Віктар Сазонаў – адзін з рэкардсменаў па затрыманнях і даглядах пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Такіх выпадкаў, пра які ён падрабязна распавядае сёння, праваабаронца можа прыгадаць дзесяткі.
10.02.2015 Кухня TV: Беларускія выбары – рэальны падлік галасоў ці “праца з лічбамі”?
У звязку з правядзеннем у 2015 годзе чарговых выбараў прэзідэнта Беларусі ўдзельнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Ірына Смяян-Семянюк разважаюць над пытаннямі празрыстасці і даверу да вынікаў беларускіх выбараў.










