Навіны на тэму: відэа
01.07.2015 Праваабаронцы: “Устаноўку ўлады на спакойныя выбары хочацца ўспрымаць як адсутнасць парушэнняў правоў чалавека” (відэа)
1 ліпеня ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
30.06.2015 “Кухня TV”: Сэксуальная арыентацыя як прыкмета дыскрымінацыі
Наколькі вострая і актуальная праблема гамафобіі ў нашым асяроддзі? Пра гэта разважаюць намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч і лідэркі праваабарончага цэнтра "Ідэнтычнасць" Наталля Манькоўская і Кацярына Барсук у новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”.
29.06.2015 Не - катаванням (відэа)
Апраўдання катаванням няма. У міжнародны дзень падтрымання ахвяраў катаванняў праваабаронцы канстатуюць, што ў сучасным свеце ажно ў 141-й краіне са 157-мі, якія падпісалі Канвенцыю ААН супраць катаванняў, зафіксаванае жорсткае абыходжанне з людзьмі.
26.06.2015 Павел Сапелка: Катаванні ў Беларусі - часта прыхаваная праблема (відэа)
У 1997 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. Беларусь таксама можна аднесці да пераліку краінаў, дзе дагэтуль ужываюцца катаванні. Эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка распавёў аб актуальнасці праблемы катаванняў у Беларусі.
24.06.2015 Міклаш Харасці: “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не мела прыкметаў паляпшэння на працягу справаздачнага перыяду” (відэа)
23 чэрвеня ў межах 29 сэсіі Cавета па правах чалавека ААН адбылося паседжанне, падчас якога значная ўвага была нададзена дакладу спецыяльнага дакладчыка па Беларусі Міклаша Харасці і працягненню яго мандату.
16.06.2015 БДІПЧ АБСЕ заявіла пра гатоўнасць да цеснай супрацы з “Праваабаронцамі за свабодныя выбары” (відэа)
16 чэрвеня каардынатары кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак сустрэліся з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЕ, якія знаходзяцца з двухдзённым афіцыйным візітам у Мінску.
15.06.2015 "Гарант Канстытуцыі абараняе інтарэсы толькі асобнай купкі чыноўнікаў" (відэа)
Грамадзяне папрасілі Аляксандра Лукашэнку паўплываць на сваіх апрычнікаў - генпракурора і старшыню Вярхоўнага суда, адказу з прэзідэнцкай адміністрацыі ахвяры беззаконня не дачакаліся.
12.06.2015 Што робяць беларускія валанцёры ў Харкаве? (відэа)
Каардынатар Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне Зміцер Салаўёў днямі вярнуйся з Харкава, дзе распачынаў працу беларускіх валанцёраў.
12.06.2015 Зміцер Салаўёў: "Праблема палітвязняў у краіне - сістэмная. Гэта канвеер" (відэа)
11 чэрвеня адбылася прэзентацыя друкаванага выдання "Хронікі беларускіх палітвязняў", распрацаванага у межах дзейнасці сайта palitviazni.info і Праваабарончага цэнтру "Вясна".
10.06.2015 Віктар Траццякоў пра "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" (відэа)
У інтэрвью для ПЦ "Вясна" Віктар Траццякоў распавядае пра мэты і працэс стварэння відэаролікаў у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".
09.06.2015 Наста Лойка: "Супрацоўніцтва заўжды спрыяе вырашэнню агульных праблем" (відэа)
У інтэрв'ю Наста Лойка распавядае пра неабходнасць міжнароднай дапамогі і Праваабарончую Гуманітарную Місію ва Украіне.
29.05.2015 Алесь Бяляцкі: Па сабе ведаю, як салідарнасць дапамагае ў цяжкія дні (відэа)
Кіраўнік ПЦ “Вясна”, былы палітвязень у “Гарачым каментары” на тэлеканале “Белсат” – пра сітуацыю з сённяшнімі палітвязнямі Беларусі.
29.05.2015 Валянцін Стэфановіч: Прысуд Юрыю Рубцову - пераслед за палітычныя перакананні (відэа)
Спецыяльна для сайта palitviazni.info намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч пракаментаваў паўторнае асуджэнне Юрыя Рубцова судом Пружанскага раёна.
27.05.2015 Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай
У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” эксперты Эніра Браніцкая, Сяргей Драздоўскі і Валянцін Стэфановіч абмяркоўваюць праблему дыскрымінацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх права жыць паўнавартасным жыццём і важнасць падпісання Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.
26.05.2015 Нікалайчык – 13 сутак арышту, Садоўскай – штраф 60 базавых (відэа)
29 красавіка да расійскай амбасады ў Менску Вольга Нікалайчык аднесла пакунак з жаночымі рэчамі, які назвала «касмэтычкай начных ваўкоў», а Кацярына Садоўская назірала за падзеяй.










