Навіны на тэму: відэа
23.09.2015 Валянцін Стэфановіч: “Мы ўсе ведаем, чым завяршаюцца выбары ў Беларусі” (відэа)
У Камітэце па замежных справах Еўрапарламента 22 верасня прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі з удзелам спецдакладчыка ААН Міклаша Харасці. Падчас абмену думкамі выступіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч .
22.09.2015 Андрэй Хадановіч: Давайце гучна казаць – крадзёж, гучна казаць – няпраўда, гучна казаць – злодзей! (відэа)
Вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах.
14.09.2015 Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у “Форуме 2000” у Празе (відэа)
У сваім выступе падчас адкрыцця 19-й штогадовай канферэнцыі, якая традыцыйна праходзіць з акцэнтам на правы чалавека, кіраўнік ПЦ “Вясна” раскрытыкаваў цяперашнюю тактычную прытворную дэмакратыю ў Беларусі.
11.09.2015 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Улады скарыстоўваюць выбарачны падыход у выбарчай кампаніі
11 верасня ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з нагоды завяршэння трох важных этапаў арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.
31.08.2015 Ігар Аліневіч: Сваімі дзеяннямі праваабаронцы стваралі адчуванне, што ёсць на каго абаперціся (відэа)
Былы палітычны зняволены Ігар Аліневіч пасля вызвалення сустрэўся з праваабаронцамі з ПЦ "Вясна".
27.08.2015 Юры Рубцоў: “Змяніць уладу можна толькі мірным шляхам” (відэа)
27 жніўня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску былы палітвязень заклікаў грамадства да мірных спосабаў выказвання сваіх меркаванняў, прапанаваў дамагацца зменаў у выбарчым заканадаўстве і скасавання кантрактнай сістэмы працы.
21.08.2015 “Праспект нацыянальнага сцягу” ператварыўся ў кароткую “вуліцу” (відэа)
Удзельнікам мінскай акцыі з нагоды апошняга дня збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты не ўдалося расцягнуцца ад гарадской ратушы да Палацу спорта, як планавалася: менавіта ў гэты час камунальшчыкам стала неабходна прыбіраць мост, і на яго нікога не пусцілі.
04.08.2015 Алесь Бяляцкі пра беларускі вопыт міжнароднай салідарнасці (відэа)
У інтэрв'ю да Дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі Алесь Бяляцкі раскрывае беларускі вопыт міжнароднай салідарнасці і значнасць падтрымкі на міжнародным узроўні.
30.07.2015 Праваабаронцы заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра выпадкі незаконных дзеянняў пад час выбарчай кампаніі (відэа)
“Калі вы сталі сведкай ці ахвярай такіх незаконных дзеянняў, паведамляйце нам”, - заклікае грамадзянаў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
21.07.2015 Праваабаронцы падтрымліваюць жаданне ЦВК запрасіць міжнародных назіральнікаў (відэа)
20 ліпеня на канферэнцыі ў Вене Лідзія Ярмошына выказалась аб тым, што Беларусь гатовая да міжнароднага маніторынгу.
21.07.2015 Марына Адамовіч: “Мы будзем працягваць збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча” (відэа)
Марына Адамовіч заявіла, што будзе працягвацца збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча і праводзіць інфармацыйную кампанію на нацыянальным і міжнародным узроўні.
15.07.2015 Ці мае права грамадзянін на байкот выбараў? (відэа)
Cёння на сустрэчы кіраўніцтва ЦВК і прадстаўнікоў ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ абмяркоўваўся шэраг пытанняў, у тым ліку і пра забарону агітацыі за байкот выбараў.
15.07.2015 Эрлінг Борген: “Сёння кожны можа нешта змяніць у свеце” (відэа)
13 чэрвеня фільм з шасці частак нарвежскіх рэжысёраў Эрлінга Боргена і Тома Хейнэмана “Сэрца, якое ніколі не памрэ” атрымаў прэмію Італьянскага фестывалю “Кіно за мір”.
06.07.2015 Валянцін Стэфановіч: “Працягненне мандата спецдакладчыка асабліва важна ў перыяд правядзення выбараў прэзідэнта” (відэа)
Савет па правах чалавека ААН пастанавіў працягнуць мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі яшчэ на адзін год.
02.07.2015 Наста Лойка пра разгон акцыі ў Ерэване: “Гэта было падобна на запужванне людзей” (відэа)
Праваабаронца Наста Лойка паўдзельнічала ў міжнародным візіце ў Арменію, які быў ініцыяваны мясцовымі грамадскімі арганізацыямі пасля разгону акцый пратэсту ў Ерэване.










