Навіны на тэму: свабода перамяшчэньня
23.03.2012 Чатырнаццаты. І Марголіна не выпускаюць у Эўразьвяз
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін атрымаў даведку ў Барысаўскім РУУС, што яму часова абмежавана права на выезд за мяжу.
23.03.2012 Былога прэм'ера Латвіі не ўпусцілі ў Беларусь
Былога прэм'ер-міністра Латвіі, дэпутата Еўрапарламента Івара Годманіса не пусцілі Беларусь.
22.03.2012 Права на выезд за межы Беларусі Валянцін Стэфановіч будзе бараніць у судзе
Намесьнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, будзе абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.
22.03.2012 Вінцук Вячорка таксама трапіў у спіс невыязных
Грамадскі дзеяч, былы кіраўнік Партыі БНФ, не змог выехаць у Чэхію. Як паведаміў у сацыяльных сетках Франак Вячорка, учора ўвечары Вінцук Вячорка разам з 14-гадовай дачкой Ружанай быў спынены на мяжы ў Брэсце.
22.03.2012 Украінскага медыяэксперта не пусцілі ў Беларусь
20 сакавіка ўкраінскаму медыяэксперту Алегу Хаменка не дазволілі ўехаць у Беларусь. Украінскі парламенцкі камітэт па пытаннях свабоды слова і інфармацыі афіцыйна патрабуе ад Міністэрства замежных спраў Украіны выказаць пратэст супраць дзеянняў Беларусі.
21.03.2012 Лукашэнка: Cпіс невыязных запрацуе на поўную моц
І чарговы раз звінаваціў апазіцыю ў падбухторванні Захаду да ўвядзення санкцый.
21.03.2012 Алег Гулак і Гары Паганяйла абскарджваюць у судзе ўнясенне ў спісы "невыязных"
Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла падалі ў суд скаргі на дзеянні Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.
21.03.2012 Валянціна Стэфановіча дадалі ў сьпіс невыяздных з-за “ўхіленьня ад прызыву” (дакумент)
Намесьнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч наведаў падраздзяленьне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства, каб даведацца, па якой прычыне яму абмежаваны выезд за межы Беларусі.
21.03.2012 Дванаццаты: За мяжу не пусцілі Ухналёва
Сёння раніцай за мяжу Беларусі не пусцілі намесніка старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерыя Ухналёва, паведамляе«Товарищ.online».
19.03.2012 Астрыд Зам не пусьцілі ў Беларусь
Нямецкую дырэктарку менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў не пусьцілі ў Беларусь.
19.03.2012 Спіс невыязных: падставы цалкам надуманыя
З кожным днём павялічваецца спіс невыязных з Беларусі палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў. Апошні выпадак здарыўся 18 сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы на станцыі Гудагай. З цягніка «Менск-Вільня» быў ссаджаны Станіслаў Шушкевіч, старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
19.03.2012 Беларусь: Праваабаронцам забаронены выезд за мяжу!
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла заяву з нагоды серыі абмежаванняў на паездкі, накладзеных беларускімі ўладамі ў дачыненні да праваабаронцаў на фоне пагаршэння дыпламатычных стасункаў паміж ЕС і Беларуссю.
19.03.2012 Станіслава Шушкевіча не выпусьцілі зь Беларусі
18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы ссадзілі з Цягніка «Менск-Вільня» Станіслава Шушкевіча, старшыню Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
15.03.2012 Гары Паганяйлу зрабілі невыязным па суду, якого не было
Менавіта такую прычыну забароны назвалі юрысту БХК у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.
15.03.2012 Заява ГА “БАЖ” з нагоды абмежавання права на выезд з краіны журналістаў і сябраў арганізацыі
Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адзначае няўхільнае пагаршэнне сітуацыі са свабодай слова і іншымі грамадска-палітычнымі правамі ў краіне.










