Навіны на тэму: свабода перамяшчэньня
20.07.2012 КДБ паставіў на прафіляктычны ўлік Андрэя Бандарэнку
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа», быў дастаўлены 19 ліпеня ў КДБ. Там яму паведамілі, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік.
20.07.2012 20 ліпеня – працяг разгляду скаргаў невыязных праваабаронцаў
Суд Цэнтральнага раёна 20 ліпеня працягвае разгляд скаргаў старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака (пачатак у 10 гадзін) і намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча (пачатак у 12-00) на дзеянні Мінюста і МУС на ўнясеньне іх прозвішчаў па надуманых падставах у банк дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.
18.07.2012 Карняенку і Ўхналёва выключылі са сьпісу невыязных
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка і намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў выключаныя з базы дадзеных асоб, выезд якім зь Беларусі часова абмежаваны.
18.07.2012 Вярхоўны Суд стаў на абарону суддзі, якая парушыла тэрміны разгляду скаргі Валянціна Стэфановіча
Вярхоўны Суд Беларусі, куды звярнуўся праваабаронца Валянцін Стэфановіч са скаргай на дзеяньні суддзі Цэнтральнага раёна Менска Алены Сямак, не зайшоў падстаў для ўзбуджэньня дысцыплінарнай вытворчасьці ў дачыненьні да суддзі.
16.07.2012 Ці расставіць суддзя Сямак “кропкі” ў справах невыязных Стэфановіча, Гулака, Бандарэнкі? (дадаецца)
13-00. Разгляд скаргі Алега Гулака пачаўся са спазненьнем амаль на гадзіну: у судзе чакалі факсу з Міністэрства ўнутраных спраў. Нарэшчэ суддзя паведаміла, што прадстаўнікі адказчыка (МУС) не могуць прысутнічаць на судзе, паколькі знаходзяцца ў камандыроўцы і прыняла рашэньне аб пераносе судовага паседжаньня на 10 раніцы 20 ліпеня.
12.07.2012 Дзейны старшыня АБСЭ шкадуе з нагоды забароны на выезд Карняенкі
Дзейны старшыня АБСЭ, ірляндзкі віцэ-прэм’ер Эйман Гілмар заклікаў беларускія ўлады як мага хутчэй адмяніць забарону на выезд на канфэрэнцыю АБСЭ ў Вену Віктару Карняенку.
12.07.2012 Віктара Карняенку не выпусцілі з краіны на канферэнцыю АБСЕ
У мінскім аэрапорце яму паведамілі, што ён у спісе невыязных.
09.07.2012 Справу палітневыязнога Лябедзькі разгледзяць 17 ліпеня
Лідэр АГП звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Мінска больш за тры месяцы таму. Справу не маглі так доўга разгледзець у сувязі з «вялікай загрузкай суддзяў».
07.07.2012 Грамадзян Беларусі, якія стаяць на прафілактычным уліку ў органах дзяржбяспекі, абмяжоўваюць у выездзе за мяжу
Грамадзянам Беларусі, якія стаяць на прафілактычным уліку ў органах дзяржбяспекі, будзе абмежаваны выезд за мяжу. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 295 ад 4 ліпеня 2012 года, які з`явіўся ў адкрытым доступе на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
06.07.2012 Прызначаны суд па справе «невыязнога» Алега Гулака
16 ліпеня адбудзецца суд па скарзе старшыні БХК* Алега Гулака на дзеянні Мінюста і МУС. Гэта будзе другая судовая справа па абскарджанню ўнясення ў нашумелыя «спісы невыязных», якія дзейнічаюць у дачыненні да шэрагу грамадскіх дзеячаў, журналістаў, палітыкаў і праваабаронцаў.
04.07.2012 Скаргу Валянціна Стэфановіча ўсё ж такі разгледзяць у судзе
Праваабаронца атрымаў позву на 16 ліпеня. Разглядаць скаргу будзе суддзя Цэнтральнага раёна Алена Сямак. Амаль чатыры месяцы спатрэбілася ёй, каб прызначыць дату разгляда.
26.06.2012 Суддзя Алена Сямак не знайшла часу разгледзець скаргу “невыязнога” праваабаронцы Стэфановіча і сыйшла ў адпачынак
Больш за тры месяцы намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч чакае прызначэння даты разгляду скаргі ў судзе Цэнтральнага раёна Менска на дзеянні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, па рашэнні якога праваабаронцу быў абмежаваны выезд за межы Беларусі.
25.06.2012 Беларусы могуць атрымаць шэнгенскую візу на два і болей гадоў у консульстве Літвы
Дырэктар консульскага дэпартаменту МЗС Літоўскай Рэспублікі пацвердзіў прадстаўнікам кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” права беларусаў на атрыманне шэнгенскіх візаў на два і болей гадоў.
22.06.2012 Гары Паганяйла праз суд здабыў права выязджаць за мяжу
Даведку аб тым, што яго няма ў спісе невыязных, Паганяйлу далі проста на паседжанні.
20.06.2012 Мінюст не ўключаў Гары Паганяйлу ў базу невыязных
Учора ў судзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд скаргі кіраўніка юрыдычнай службы праваабарончага ГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Гары Паганяйлы на дзеянні МУС і Мінюста. Скарга датычыцца незаконнага ўключэння спадара Паганяйлы ў спісы невыязных. Працэс вядзе суддзя Вольга Глушакова.










