Навіны на тэму: закон
05.11.2008 М. Пастухоў: Далей трэба адмяняць "Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму"
Кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Міхаіл Пастухоў выказаў здзіўленне адменай судовых рашэнняў па прызнанні экстрэмісцкай газеты "Свабода". Нагадаем, што не прызнаная экстрэмісцкай таксама кніга "Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе" - гэтую справу пакінулі без разгляду.
04.11.2008 Берасцейскія праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта
Праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта з прапановай вярнуць асобныя палажэнні закона, якія ўстанаўліваюць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. Яны лічаць, што прынцып гэтага закона не ўлічвае сітуацыю з умовамі, якая склалася ў ізалятарах часовага ўтрымання.
24.06.2008 За праект "Аб СМІ" прагаласавалі 96 дэпутатаў, супраць былі толькі 2
Праект закона "Аб СМІ" ў другім чытанні прыняты ў Палаце прадстаўнікоў 24 чэрвеня. Як паведамляе "Інтэрфакс", яго падтрымалі 96 парламентароў, супраць выказаліся толькі 2. Нагадаем, па выніках першага чытання на мінулым тыдні супраць праекту прагаласаваў адзін дэпутат.
20.09.2007 Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы ніхто не адмяняў
"Адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў", — заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда (КС) Беларусі Рыгор Васілевіч 18 верасня ў Мінску падчас семінара "Садзеянне больш шырокаму прымяненню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе выканання правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь".
14.08.2007 Рэпарцёры без межаў» асудзілі сітуацыю з свабодай слова ў Беларусі
Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" асудзіла адмову камісіі па правах чалавека і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзець запыт грамадскай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) аб адпаведнасці Канстытуцыі артыкула 10 дзейнага закона аб друку, паведамляе БелаПАН.
20.06.2007 Праект закона «Аб абароне інфармацыі» накіраваны на дапрацоўку
19 чэрвеня адбылося першае абмеркаванне праекта закона "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі". Ад Беларускай асацыяцыі журналістаў прыняць удзел у дапрацоўцы рэдакцыі закона “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” запрошаны доктар юрыдычных навук, кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ Міхаіл Пастухоў. Пасяджэнне працоўнай групы ладзілася на базе парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтва.








