Навіны на тэму: затрыманьні
15.02.2012 Івана Шылу пакідаюць на тры тыдні ў ізалятары
Адзін з лідэраў «Маладога фронту» Іван Шыла, затрыманы спецназаўцамі міліцыі напярэдадні ўручэньня «маладафронтаўскай» прэміі «Люблю Беларусь», знаходзіцца ў Цэнтра ўтрыманьня правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна. Як паведамілі бацькам апазыцыянэра, тут Іван застанецца на бліжэйшыя тры тыдні.
14.02.2012 Маладафронтавец Іван Шыла затрыманы
Як паведаміла ў Фэйсбуку намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка, маладафронтаўца Івана Шылу забралі пад офісам ПЭН-цэнтру..
11.02.2012 Тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" затрыманыя ў Дзяржынску (абноўлена)
Сёньня каля 13.30 у Дзяржынску былі затрыманыя тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Тарнагурскі, Анатоль Жулетнікаў і Ўладзімер Дзенісевіч. Маладыя людзі спрабавалі вывесіць расьцяжку з тэкстам "Свабоду Бяляцкаму!".
08.02.2012 Юля Гарачанкова: “Я рашылася прайсьці ўсе інстанцыі, каб потым не наракаць, што не змагла абараніцца ад беззаконьня”
Магіляўчанка Юлія Гарачанкова адзіная з тых нямногіх “шчасліўчыкаў”, якія змаглі, прайшоўшы праз некалькі судовых працэсаў, дамагчыся адмены несправядлівага прысуду.
08.02.2012 У Баранавічах затрымалі двух "маладафронтаўцаў"
Яраслава Грышчэню і Вадзіма Вашкевіча затрымалі з улёткамі эканамічнай тэматыкі.
07.02.2012 Журналістку газеты "Витебский курьер" міліцыянеры прасілі "проста так" паказаць багажнік машыны
Юлія Канаплёва, якую затрымалі 6 лютага ўвечары, "проста так" нічога паказваць не стала – запатрабавала, каб супрацоўнікі міліцыі прывезлі пастанову на агляд і складалі пратакол у прысутнасці незалежных панятых. На ўсё гэта сышло больш за тры гадзіны.
07.02.2012 ДАІ затрымала журналістку "Віцебскага Кур'ера"
6 лютага прыкладна ў 17.30 ДАІ ў чарговы раз затрымала для праверкі машыну рэдактара "Віцебскага Кур'ера".
29.01.2012 Затрымалі за ўлёткі, аштрафавалі – за лаянку (відэа)
Жыхара Віцебску Пятра Іванова аштрафавалі на 140 тысяч рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку. Але затрымлівалі яго за ўлёткі з заклікам да салідарнасці з Сяргеем Каваленкам, і менавіта гэта спадар Іваноў лічыць прычынай судовага і міліцэйскага пераследу.
28.01.2012 Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў заклікае вызваліць Алега Волчака
Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі па Правах Чалавека (FIDH) і Міжнароднай Арганізацыі супроць Катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды затрымання ў Менску старшыні праваабарончай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву” Алега Волчака.
27.01.2012 Затрыманы праваабаронца Алег Волчак
Проста на вуліцы ў Менску, непадалёк ад бульвару Шаўчэнкі міліцыянты затрымалі праваабаронцу Алега Волчака. Яго даставілі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну. Прычыны затрыманьня пакуль невядомыя.
26.01.2012 Міліцыянт жонцы Сяргея Каваленкі: «Ён будзе сядзець!»
Алену Каваленку затрымалі ўвечары 26 студзеня за ўлёткі, якія зьявіліся ў горадзе на знак падтрымкі яе мужа. Алену Каваленку і яе нявестку Крысьціну, якую таксама затрымалі, у Першамайскім РАУС абшукалі і дапыталі.
18.01.2012 Затрыманьні каля Купалаўскага тэатра (дапоўнена)
17 студзеня ў Менску ў раёне Купалаўскага тэатра былі затрыманыя актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Даніл Ганчароў і ягоная знаёмая Ірына Арэхоўская. Прычына затрыманьня невядомая.
16.01.2012 Канфіскаваны наклад незалежнага выдання з артыкулам пра Алеся Бяляцкага
Уначы з 13 на 14 студзеня на дорозе пад Віцебскам супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з накладам незалежнага выдання "Витебский курьер" . 10 тысяч асобнікаў забралі на праверку. У нумары быў надрукаваны артыкул "Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага, пра якія не распавядае БТ і не пішуць у “Советской Белоруссии”.
16.01.2012 Міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі па раздачы ежы (абноўлена)
У Менску непадалёку ад станцыі метро “Усход” міліцыя затрымала 6 удзельнікаў акцыі па раздачы ежы. Дакладнай прычыны затрыманьня міліцыянты не назвалі: казалі штосьці пра антысанітарыю і забарону на правядзеньне такіх акцый у грамадскіх месцах. Праз 2 гадзіны затрыманых выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня.
16.01.2012 Міліцыя вярнула аўтамабіль дырэктару «Віцебскага кур’ера»
Аднак канфіскавала 10-тысячны наклад выдання, які быў у ім.










