Навіны на тэму: затрыманьні
08.03.2012 Супраць “маладафронтаўцаў” здзейсьнены “хапун”
7 сакавіка каля 20 гадзін вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Уладзімера Яроменку і Рамана Васільева. Гэта адбылося каля плошчы Незалежнасьці ў Менску. На дадзены момант сувязь з імі адсутнічае.
28.02.2012 Паход у выканкам ледзь не скончыўся адміністрацыйным пратаколам
Рыгора Грыка спыніў супрацоўнік міліцыі і стаў правяраць сумку, у якой былі падпісныя лісты і пакунак недзяржаўнай газеты “Новы час”. Другі супрацоўнік міліцыі кансультаваўся са сваім начальствам па тэлефоне па пытанні складання адміністрацыйнага пратаколу – актывіст так і не зразумеў: за што.
28.02.2012 Міліцыя затрымала распаўсюдніцу газэты «Наш Дом инфо»
26 лютага каля 19 гадзін вечара ў Віцебску па адрасе вул. Церашковай, дом 14 кор. 1 супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая добраахвотная памочніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Ганна Гадлеўская. Валантэрка распаўсюджвала бясплатную газэту «Наш Дом инфо».
27.02.2012 Актывіста кампаніі “Гавары праўду” затрымалі ў Слоніме (фота)
У Слоніме 25 лютага грамадскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” распаўсюджвалі ўлёткі каля ўваходу на гарадскі рынак. Падчас акцыі да іх падыйшлі двое міліцыянераў і спыталі дакументы. А потым актывіста кампаніі “Гавары праўду” з Мінска Міхася Пашкевіча прывезлі ў Слонімскі РАУС, дзе ён напісаў тлумачальную.
24.02.2012 Затрыманы за антыалкагольную акцыю актывіст звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Кастусь Жукоўскі патрабуе спыніць пераслед людзей, якія папулярызуюць цвярозы здаровы лад жыцця, пакараць вінаватых – ад таго, хто аддаваў загад, і да тых, хто затрымліваў актывістаў, кампенсаваць кошт канфіскаваных буклетаў і абавязаць вінаватых прынесці афіцыйныя выбачэнні.
23.02.2012 Затрыманых у Гомелі актывістаў адпусцілі з міліцыі
Пратрымаўшы ў аддзеле каля двух з паловай гадзін, актывістаў кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастуся Жукоўскага, Андрэя Папова і Зміцера Карашкова адпусцілі з Цэнтральнага РАУС Гомеля. Між тым, у іх забралі антыалкагольныя ўлёткі, каля 430 асобнікаў, каб праверыць на адпаведнасць закону.
23.02.2012 Учора ДАІ не прапусціла аршанскіх актывістаў БХД на суд над Сяргеем Каваленкам
Аўтамабіль, у якім знаходзіліся чацвёра актывістаў аршанскай арганізацыі аргкамітэта БХД, быў затрыманы ў сярэдзіне дня 22 лютага супрацоўнікамі ДАІ на выездзе з Оршы каля вёскі Андрэеўшчына. Праверка зацягнулася на доўгіх 3 гадзіны. Судовае паседжанне па справе Каваленка да таго часу ўжо скончылася.
23.02.2012 У Гомелі спецназ затрымаў дэмакратычных актывістаў, якія віншавалі мінакоў з Днём абаронцы Айчыны
23 лютага ў абедзенны час тры дэмакратычныя актывісты Гомеля выйшлі да цэнтральнага ўнівермагу горада, каб павіншаваць мінакоў з Днём абаронцы Айчыны. Кастусь Жукоўскі, Андрэй Папоў і Зміцер Карашкоў раздавалі паштоўкі з пажаданнямі: «Хопіць піць - час сям'ю карміць і краіну бараніць».
22.02.2012 Паўла Вінаградава жонка адшукала на Акрэсьціна
Актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Павел Вінаградаў, месцазнаходжаньне якога ад ад 17-й гадзіны было невядомае, адшукаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта даведалася жонка актывіста Святлана, якая амаль паўночы расшуквала мужа па міліцэйскіх пастарунках.
22.02.2012 Фядыніча знялі з цягніка «Вільня — Мінск» і трымаюць на мяжы
Кіраўніка незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча беларускія памежнікі вечарам 21 лютага знялі з цягніка «Вільня — Мінск». Прычыны затрымання прафсаюзнага лідара пакуль невядомыя.
21.02.2012 Затрыманні перад працэсам Сяргея Каваленкі
На пад’ездзе да віцебску супрацоўнікі ДАІ спыняюць машыны з актывістамі, якія едуць на працэс актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі. ДПС затрымала Хрыстафора Жаляпава, правяраюць ягоную машыну і дакументы.
16.02.2012 Рэдактара "ННВ" Сяргея Серабро выклікаюць у транспартную міліцыю
Прычына выкліку – інфармацыя пра вывешаны 8 лютага бел-чырвона-белы сцяг, а таксама фотаздымкі, змешчаныя на незалежным сайце "Народныя Навіны Віцебска".
16.02.2012 Затрыманьні актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”
На кватэры, дзе месьціцца офіс грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь", пасьля ператрусу ўвечары 16 лютага былі затрыманыя актывісты гэтай кампаніі: Алег Рагоўскі, Аляксандр Салдаценка, Сяргей Лыскоў, Вольга Бандарэнка, Аляксандр Вялітчанка. Усіх іх адвезлі ў Савецкі РУУС Менска.
16.02.2012 У Мінску разграмілі кватэру актывістаў "Еўрапейскай Беларусі"
Актывістаў кампаніі Яраслава Грышчэню і Дзмітрыя Калача затрымалі каля 20-й гадзіны 15 лютага і збілі ў раёне Плошчы Перамогі, дзе яны арандуюць кватэру.
15.02.2012 Журналіста Радыё Рацыя 2,5 гадзіны пратрымалі ў міліцыі
Журналіста Радыё Рацыя Аляксандра Ярашэвіча затрыманага барысаўскай міліцыяй, адпусцілі з міліцэйскага пастарунка.










