Навіны на тэму: затрыманьні

Асудзілі да штрафу  за бел-чырвона-белы сьцяг

26.03.2012 Асудзілі да штрафу за бел-чырвона-белы сьцяг

Затрыманых 25 сакавіка ў Менску актывістаў Міхаіла Нарушэвіча і Зміцера Пшэніка асудзілі ў судзе Першамайскага раёна. Па непадцверджанай інфармацыі юнакі спрабавалі вывесіць бел-чырвона-белы сцяг. Суддзя Юрый Гарбатоўскі памічыўіх вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і пакараў іх штрафам у 70 тысяч беларускіх рублёў кожнага.

Дзень Волі-2012

25.03.2012 Дзень Волі-2012

25 сакавіка ў Мінску і рэгіёнах прайшлі акцыі з нагоды ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

25.03.2012 У Гародні затрымалі траіх маладафронтаўцаў

У Гародні 24 красавіка затрымалі траіх маладафронтаўцаў. Пра гэта паведаміла Натальля Турэйка. «Забралі пры расклейцы ўлётак, склалі пратакол на траіх чалавек — "хуліганка",» — распавяла дзяўчына

Двое актывістаў-анархістаў асуджаныя на суткі

24.03.2012 Двое актывістаў-анархістаў асуджаныя на суткі

Як стала вядома, яшчэ 23 сакавіка суд пакараў двух прадстаўнікоў моладзевага анархічнага руху Бугаёва Аляксандра і Осімава Віталя адміністрацыйным арыштам на 5 сутак і 3 сутак адпаведна.

У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)

24.03.2012 У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)

24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ быў запланаваны канцэрт у падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" (Food not bombs), аднак каля 19 гадзінаў 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны РУУсы (хлопцы) сталіцы. Асноўную частку пасля дачы тлумачэнняў вызвалілі, але ў дачыненні да 13 чалавек усё ж былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Да суду ўсе яны змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, сярод затрыманых дзяўчына Алена Дубовік. Ігар Трухановіч быў збіты, яму выклікалі "хуткую".

Затрыманьні “маладафронтаўцаў” пад Акрэсціна

23.03.2012 Затрыманьні “маладафронтаўцаў” пад Акрэсціна

Непадалёку ад ізалятара часовага ўтрыманьня па вуліцы Акрэсціна вечарам 22 сакавіка супрацоўнікі АМАПУ затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Рамана Пратасевіча і Міколу Дземідзенку. Яны, разам з сябрамі, сустракалі адбыўшых арышт паплечнікаў -Міхася Мускага, Рамана Васільева, Уладзіміра Яроменку, Зміцера Крамянецкага.

Актывісты “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” затрыманыя пасьля акцыі

23.03.2012 Актывісты “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” затрыманыя пасьля акцыі

Супрацоўнікі міліцыі пасьля 17 гадзін вечара затрымалі Насту Шулейка, Міхася Костку і фотааператара, прозвішча якога пакуль невядомае па падазрэньні ў здзяйсьненьні акцыі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” ў Менску.

Пад час акцыі супраць смяротнага пакарання ў Мінску затрымалі 8 чалавек

19.03.2012 Пад час акцыі супраць смяротнага пакарання ў Мінску затрымалі 8 чалавек

Пад час ускладаньня кветак да мемарыяльнай шыльды ў памяць аб загінулых ад тэракта 11 красавіка 2011года каля станцыі метро «Кастрычніцкая» супрацоўнкіі міліцыі затрымалі 8 чалавек.

Пад час акцыі каля кітайскай амбасады ў Менску затрыманы Яўген Контуш

17.03.2012 Пад час акцыі каля кітайскай амбасады ў Менску затрыманы Яўген Контуш

У другой палове дня 16 сакавіка каля амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Менску пад час правядзеньня акцыі быў затрыманы адзін з лідэраў беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш. Выходныя ён правядзе ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

«Споведзь былога актывіста»

14.03.2012 «Споведзь былога актывіста»

Былы актывіст РЧСС адмаўляецца, што ён быў актывістам. Чарговы «разгромны» матэрыял - «споведзь былога актывіста» з традыцыйным пасыпаннем галавы попелам, шальмаваннем апазіцыі і ўсхваленнем дзеючай улады з'явіўся на старонках газеты «Вячэрні Гомель».

Віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду больш за 2 гадзіны пратрымалі ў пастарунку

14.03.2012 Віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду больш за 2 гадзіны пратрымалі ў пастарунку

Спадар Хамайда кажа, што змарнаваны час – на сумленні віцебскіх міліцыянтаў. Аднак скардзіцца на дзеянні тых, хто яго затрымаў без аніякай прычыны, актывіст лічыць немэтазгодным. Паводле Барыса Хамайды, у краіне дзейнічае нелегітымная Канстытуцыя, адпаведна, нелегітымнымі з’яўляюцца таксама суд і міліцыя.

14.03.2012 У Віцебску затрымалі Алену Каваленку разам з сямімесячнай дачкой

Разам з Аленай Каваленка у міліцыю Першамайскага раёна Віцебска забралі грамадскага актывіста Сяргея Парсюкевіча і яшчэ некалькіх ягоных паплечнікаў.

12.03.2012 Здымачную групу Шведскага тэлебачання пратрымалі ў пастарунку 3 гадзіны

Разам з тэлевізійшчыкамі былі карэспандэнт радыёстанцыі “Русcкая служба новостей” у Беларусі Уладзімір Чудзянцоў і сябра ГА “БАЖ” Ілля Кузняцоў, якія суправаджалі групу

12.03.2012 Затрымалі сына Анатоля Аскеркі

11 сакавіка ў Барысаве затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Ігар Аскерка. Ён паспеў паведаміць па тэлефоне, што супрацоўнікі міліцыі схапілі яго падчас правядзення пікету ля будынка суда ў знак салідарнасці са сваім бацькам.

У Барысаве затрымалі актывістаў Анатоля Аскерку і Івана Шутко

09.03.2012 У Барысаве затрымалі актывістаў Анатоля Аскерку і Івана Шутко

Каля 11-й гадзіны да актывіста Партыі БНФ з Барысава Анатоля Аскеркі дадому прыехалі міліцыянты і забралі яго ў раённы аддзел міліцыі. Прыкладна ў той самы час быў затрыманы моладзевы актывіст Іван Шутко.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства