Навіны на тэму: затрыманьні

Перад “Чарнобыльскім шляхам” кватэры актывістаў наведвае міліцыя

26.04.2012 Перад “Чарнобыльскім шляхам” кватэры актывістаў наведвае міліцыя

Зраніцы 26 красавіка міліцыянты прыйшлі на кватэру да актывіста “Маладога фронту” Міколы Дземідзенкі. Увечары 25 красавіка міліцыянты ламіліся ў кватэру, дзе прапісаны актывіст-эколаг Уладзімір Валодзін.

25.04.2012 Затрыманы Павел Вінаградаў

Як расказала жонка актывіста кампаніі «Гавары праўду» Святлана, Павел сёння паехаў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёна, каб стаць на ўлік.

24.04.2012 Павал Сяргей знайшоўся ў ЦІП на Акрэсціна

Актывіста «Маладога Фронту» Павала Сяргея паплечнікі адшукалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Аб гэтым паведаміў дзяжурны па цэнтру ізаляцыі Вакульчык Яўген, хаця раней ён і яшчэ адзін сумнавядомы дзяжурны Есмантовіч паведамлялі што актывіста да іх не дастаўлялі.

Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў

23.04.2012 Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў

Урэшце быў складзены пратакол “затрымання” кніжак “Наша Вясна” і фотаальбомаў, прысвечаных палітвязням і падзеям плошчы 19 снежня 2010 году. Былі забраныя таксама два дыскі з дакументальным фільмам “Прычына смерці – прочырк”. Цягам месяцу павінна адбыцца экспертыза гэтых матэрыялаў.

22.04.2012 Затрымалі Насту Шулейку

Увечары 20 красавіка ў Менску была затрыманая і асуджаная актывістка грамадзянскай кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Наста Шулейка.

Міліцыя затрымала распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа»

20.04.2012 Міліцыя затрымала распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа»

Віцебская міліцыя зноў затрымала распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа». Актывіста кампаніі Сяргея Совпеля затрымалі пры выхадзе з пад'езду дома № 37 па вуліцы Чкалава.

Сяброўку Вячаслава Дыянава аштрафавалі

19.04.2012 Сяброўку Вячаслава Дыянава аштрафавалі

Суд Маскоўскага раёну Менска асудзіў затрыманых ўчора ва ўласнай кватэры Маргарыту Лавышык і Крысьціну Кулейка на 15 базавых велічыняў (1,5 мільёны рублёў) кожную па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”).

У Смалявічах затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" і мясцовы абронца інтарэсаў дачнікаў (абнаўляецца)

12.04.2012 У Смалявічах затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" і мясцовы абронца інтарэсаў дачнікаў (абнаўляецца)

У Смалявічах затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, Міхаіл Пашкевіч, Юрый Ганчар і мясцовы абаронцы інтарэсаў дачнікаў -- Васіль Казлоўскі. Усе яны дастаўляюцца ў мясцовы РУУС. Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязана з правядзеннем сходу дачнікаў 10 сакавіка.

12.04.2012 У акадэмічнага дырэктара BISS Пікуліка забралі пашпарт «па падазрэнні ў падробцы дакументаў»

Акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільня, BISS) Аляксея Пікуліка 6 красавіка пратрымалі ў міліцыі 8 гадзін. У яго канфіскавалі пашпарт і IPad.

Затрыманьні ў гадавіну трагедыі ў метро на станцыі “Кастрычніцкая”

11.04.2012 Затрыманьні ў гадавіну трагедыі ў метро на станцыі “Кастрычніцкая”

Супрацоўнікі міліцыі пад час урачыстага адкрыцця мемарыяльнага знаку “Рака памяці” на ўваходзе на станцыю метро «Кастрычніцкая» ў Менску затрымалі некалькі актывістаў. Дакладна вядомыя прозвішчы дваіх: Наста Шулейка і Юрый Ходус.

Затрымалі, зьбілі і адвезьлі на Акрэсьціна

08.04.2012 Затрымалі, зьбілі і адвезьлі на Акрэсьціна

“Маладафронтаўцаў” Зьміцера Крэмянецкага і Міхася Мускага затрымалі 7 красавіка каля 20 гадзін вечара на станцыі метро “Купалаўская”. Іх даставілі ў апорны пункт, а затым адвезлі на Акрэсьціна.

03.04.2012 Акывіста АГП Сяргея Ліса запалохвалі “невядомыя”

У Гродне інфармацыяй пра палітуцекача Кірыла Семянчука, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, цікавіўся “чалавек ў цывільным” у сябры Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Сяргея Ліса.

 Валерыя Шчукіна аштрафавалі на 34 базавыя велічыні

30.03.2012 Валерыя Шчукіна аштрафавалі на 34 базавыя велічыні

Па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”) Валерый Шчукін аштрафаваны на 4 базавыя велічыні (140 тысячаў рублёў), а па вртыкуле 23.4 (“Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў”) – на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысячаў рублёў).

30.03.2012 Хлопца босым адвезлі ў міліцыю, каб зняць адбіткі пальцаў

Пратакола затрымання на хлопца чамусьці не складалі. Адразу ж адпусцілі, як ён напісаў тлумачэнні. Пасля Мазанік звярнуўся з заявай і паехаў здымаць пабоі. Тое ж пасля бальнічнага зробіць і супрацоўнік міліцыі. Так што справа, хутчэй за ўсё, будзе мець працяг.

28.03.2012 Лідараў апазіцыі затрымалі на мяжы з Расіяй

Аляксандр Атрошчанкаў, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька былі знятыя з цягніка па дарозе ў Расею. Гэта першы раз, калі невыязных апазыцыянэраў не выпускаюць праз беларуска-расейскую мяжу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства