Навіны на тэму: затрыманьні

Сімбірову далі 15 сутак арышту, Бартосіка адпусцілі

08.05.2012 Сімбірову далі 15 сутак арышту, Бартосіка адпусцілі

Ігара Сімбірова пакаралі арыштам у 15 сутак. Сведкамі на працэсе выступалі міліцыянты Леонаў, Бурак, Казлоў і Лапцэвіч. У сваіх паказаннях яны супярэчылі адзін адному і рапартам аб затрыманні. Ігар Сімбіроў мае намер абскарджваць прысуд. Змітра Бартосіка выпусцілі з пастарунку.

08.05.2012 У Мінску затрымалі людзей з Канстытуцыяй

8 мая прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх рэгіёнаў краіны былі затрыманыя каля сталічнай плошчы Незалежнасці.

Баранавіцкі актывіст абскарджвае першамайскае затрыманне

07.05.2012 Баранавіцкі актывіст абскарджвае першамайскае затрыманне

"Мяне абшукалі і склалі пратакол дагляду і вобшуку,– паведаміў Рыгор Грык. -- Капітан міліцыі Анатоль Чыкун не патлумачыў мае правы і не выдаў пратакол дагляду. У сваёй скарзе я напісаў, што хацеў бы знаць чаму мяне пратрымалі ў міліцыі амаль тры гадзіны".

Каля Ждановічаў затрымалі 13 удзельнікаў пікніка

06.05.2012 Каля Ждановічаў затрымалі 13 удзельнікаў пікніка

13 удзельнікаў нефармальнага пікніка затрымаў нарад міліцыі каля пасёлка Ждановічы Менскага раёну. Сярод затрыманых – бард Зміцер Бартосік, якога запрасілі выступіць са сваімі песнямі. Прычына затрымання невядомая.

04.05.2012 У дачыненні да 11 затрыманых у Брэсце анархістаў складзены пратаколы

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, гэтых грамадзян затрымалі за парушэнне грамадскага парадку 28 красавіка падчас спынення супрацоўнікамі міліцыі сходу прадстаўнікоў руху анархістаў, арганізаванага ў раёне "Чырвонага двара".

Ператрус на менскім офісе Радыё Рацыя

02.05.2012 Ператрус на менскім офісе Радыё Рацыя

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі на мінскі офіс радыёстанцыі «Рацыя» прыкладна ў 20:30. Яны абыходзілі кватэры, што знаходзяцца побач з плошчай Перамогі, дзе павінна адбывацца рэпетыцыя парада да 9 мая.

02.05.2012 Міліцыя затрымала праціўніка будаўніцтва дому для спецназа ва Уруччы

Дзяніс Кобрусеў фатаграфаваў спецназаўцаў, якія выкарчоўвалі дрэвы на месцы будучай будаўнічай пляцоўкі.

02.05.2012 Спецназаўцы затрымалі гледачоў фільму пра Лукашэнку і зламалі відэакамеру

Арыштаваных на праглядзе фільму “Апошні дыктатар Еўропы” трымалі ў міліцэйскім пастарунку да поўначы. Міліцыянты сфатаграфавалі кожнага з нумарною таблічкаю і ўзялі адбіткі пальцаў.

Затрыманне брэсцкіх прыхільнікаў змены выбарчага заканадаўства

01.05.2012 Затрыманне брэсцкіх прыхільнікаў змены выбарчага заканадаўства

Трое актывістаў з Брэста - Уладзімір Катрыч, Стас Фядзько і Ілля Лабушняк, якія накіроўваліся на сход, ініцыяваны Дзмітрыем Усам па змене выбарчага заканадаўства, былі затрыманы на шашы пад Кобрынам супрацоўнікамі Кобрынскага ДАІ.

У баранавіцкіх актывістаў шукалі выбухоўкі

01.05.2012 У баранавіцкіх актывістаў шукалі выбухоўкі

Сёння, 1 мая, у 8.30 супрацоўнікі Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце затрымалі на Цэнтральным вакзале групу грамадскіх актывістаў. Яны збіраліся раніцай выехаць у Мінск цягніком, каб прыняць удзел у пасяджэнні ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса.

Хапун у памяшканьні «Свабоднага тэатру» (дадаецца)

30.04.2012 Хапун у памяшканьні «Свабоднага тэатру» (дадаецца)

Прыкладна ў 22-10 усіх 19 затрыманых адпусцілі з РУУСа. Стала вядома, што непаўнагадовых Тацяну Карневіч і Юлю Калодкіну пры допыце зняважліва абражала супрацоўніца міліцыі Цырко.

Суды за “Чарнобыльскі шлях”

27.04.2012 Суды за “Чарнобыльскі шлях”

Уладзімір Яроменак атрымаў 7 сутак арышту. Зміцер Крэмянецкі запатрабаваў адваката. Суд перанесены на 28 красавіка. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў яго арыштам таксама на 7 сутак. Рамана Васільева вярнулі са шпіталю і асудзілі на 15 сутак. Мікола Дземідзенка асуджаны на 15 сутак арышту. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка. Міхаіл Мускі - суддзя Аксана Рэлява, 15 сутак арышту.

Затрыманні ў Менску (дапаўняецца)

26.04.2012 Затрыманні ў Менску (дапаўняецца)

Па інфармацыі праваабаронцаў, у Савецкім РУУСе Менска - каля 30-ці затрыманых, сярод іх маладафронтаўцы Міхась Мускі і Раман Васільеў. З Цэнтральнага РУУСа выпусцілі затрыманых каля «Макдональдса» паблізу пл. Бангалор - 8 хлопцаў-расейцаў і 2 дзяўчат-беларусак. Мікола Дземідзенка пасля затрымання таксама дастаўлены ў Савецкі РУУС.

Затрыманага ў Менску Ігара Сімбірова асудзілі на 10 сутак арышту

26.04.2012 Затрыманага ў Менску Ігара Сімбірова асудзілі на 10 сутак арышту

Суддзя Наталля Пратасавіцкая асудзіла Ігара Сімбірова да 10 сутак арышту. Інтарэсы абвінавачанага прадстаўляў дзяжурны адвакат. Разгляд адміністратыўнай справы доўжыўся каля 10 хвілін.

У Брэсце Марата Несцярэнку і Аляксандра Ахмача затрымалі амаль на тры гадзіны (абноўлена)

26.04.2012 У Брэсце Марата Несцярэнку і Аляксандра Ахмача затрымалі амаль на тры гадзіны (абноўлена)

Мясцовыя грамадскія актывісты праводзілі ў горадзе інфармацыйную акцыю, падчас якой распаўсюджвалі ўлёткі з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС і плануемага будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Улёткі накіруюць на экспертызу, пасля чаго будзе вырашана, ці ёсць у дзеяннях Ахмача і Несцярэнкі адміністратыўнае прававапарушэнне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства