Навіны на тэму: затрыманьні
31.05.2012 У Слоніме затрымалі і збілі нагамі актывістку БХД
У Слоніме мясцовыя міліцыянты затрымалі і збілі актывістку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгу Панасевіч.
30.05.2012 Чарговыя адміністратыўныя арышты ў Менску (абноўлена)
Адміністратыўнымі арыштамі тэрмінам 5 сутак пакараныя актывісты арганізацыі нацыянал-бальшавікоў Контуш і Сіняк, а таксама прадстаўнік "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі. Івана Амельчанку, які сёння мусіў быць вызвалены пасля адбыцця 15-суткавага арышту, не выпусцілі з ЦІП на Акрэсціна.
30.05.2012 Чаму спецназ грузіў дзяцей у аўтазакі на вуліцы Варанянскага
Спецназ 29 траўня затрымаў фанатаў перад матчам «Тарпеда» — «Партызан». Фанаты «Тарпеда» на стадыёне не з’явіліся, усе сектары занялі «партызаны». Ім далі каманду разыходзіцца, і проста на арэну заехаў аўтазак. Найбольш актыўным «ультрас» мякка прапанавалі заняць месца ў самым папулярным беларускім сродку перасоўвання.
28.05.2012 Марыну Коктыш знялі з цягніка Вільня-Мінск
Пра затрыманне Марыны на беларускай мяжы (станцыя Гудагай) паведамілі БАЖ калегі, якія тым жа цягніком вярталіся ў Мінск з канферэнцыі.
28.05.2012 Падпалкоўнік Пракуда: баранавіцкіх актывістаў затрымлівалі “законна”
Рыгор Грык атрымаў пісьмовы адказ з Баранавіцкага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце за подпісам падпалкоўніка Пракуды В.І. Нагадаем, 1 мая актывіст збіраўся ехаць у Мінск па асабістай справе, але быў затрыманы па падазрэнні наяўнасці выбуховых рэчываў.
27.05.2012 Моладзь затрымалі пад час сустрэчы з прафесарам
Каля стадыёна «Трактар» у Менску 27 траўня ў нядзелю супрацоўнікі міліцыі затрымалі групу моладзі, якая сустракалася з доктарам тэхнічных навук, спецыялістам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным. Мусіла адбыцца прэзентацыя яго кнігі.
24.05.2012 Затрыманы праваабаронца Алег Воўчак
Гэта адбылося ў 14:30 у Мінску ля парку Дружбы народаў.
23.05.2012 Абодвух затрыманых у Мінску журналістаў адпусцілі, але "паабяцалі" працяг
Раніцай 23 мая незалежныя тэлежурналісты Алесь Любянчук і Любоў Лебедзева бралі інтэрв'ю ў прадстаўніка грамадскага аб'яднання «Платформа» Андрэя Бандарэнкі каля Палаца Чыгуначнікаў.
23.05.2012 Затрыманая здымачная група «Белсату»
У Менску каля ДК «Чыгуначнікаў» затрыманая здымачная група тэлеканалу «Белсат» Любоў Лебедзева і Алесь Любянчук.
21.05.2012 Віцебскі актывіст аспрэчвае штраф "за парушэнне правілаў дарожнага руху"
Аляксандр Кузняцоў, кіраўнік віцебскай філіі "Моладзі БНФ", не змог трапіць на сход ініцыятывы Дзмітрыя Уса, які адбыўся 1 траўня ў Менску. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ, абвінаваціўшы ў парушэнні правілаў дарожнага руху – пераходзе дарогі ў неналежным месцы. Актывіст падаў у Першамайскі суд Віцебска скаргу на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў ДАІ, якія запатрабавалі, каб Кузняцоў заплаціў 150 тысяч штрафу.
21.05.2012 Міліцыянты жорстка збілі актывіста Андрэя Моўчана
19 траўня каля ўніверсаму “Першамайскі” на вуліцы Русіянава ў Менску быў затрыманы і жорстка збіты актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Моўчан. Маладзён мае намер падаваць скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
18.05.2012 Затрыманыя Алена Каваленка, стрыечны брат Сяргея Каваленкі і Алена Семенчукова
Раніцай 18 траўня каля будынка абласнога суду былі затрыманыя Алена Каваленка, жонка палітвязня, а таксама яго стрыечны брат і актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Алена Семенчукова. Супрацоўнікі міліцыі вінавацяць іх у тым, што менавіта яны ўтрох зрабілі на асфальце перад судовым будынкам надпіс "Свабоду Сяргею Каваленку!"
17.05.2012 Зноў затрымалі маладафронтаўцаў
У Менску затрыманыя маладафронтаўцы Ўладзімер Яроменак і Павал Сяргей. Рамана Пратасевіча зьбілі спэцназаўцы міліцыі.
15.05.2012 “Маладафронтаўцы” знайшліся ў судзе (адноўлена)
Актывістаў “Маладога Фронту” Рамана Васільева, Зміцера Крэмянецкага і Мікалая Дземідзенку судзяць у судзе Цэнтральнага раёна Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве. На працэс нікога не пускаюць. Раману Васільеву суддзя Алена Ткачова прысудзіла 12 сутак арышту, Міколу Дземідзенку і Змітру Крэмянецкаму - па 10 сутак арышту.
14.05.2012 Міхаіла Мускага пасьля 15 сутак пакінулі на Акрэсьціна
Актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Міхаіл Мускі, якога павінны былі вызваліць 11 траўня пасьля 15 сутак арышту, застаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.










