Навіны на тэму: затрыманьні

Актывістку "Нашага дома" Таццяну Якаўлеву адпусцілі

05.06.2012 Актывістку "Нашага дома" Таццяну Якаўлеву адпусцілі

Супрацоўнікі міліцыі былі відавочна расчараваныя. У грамадскай актывісткі не аказалася ніякай выбухоўкі. Больш за тое, яна не мела з сабой нават ні аднаго рыбалоўнага кручка.

05.06.2012 Віцебскую актывістку кампаніі «Наш дом» Тацяну Якаўлеву затрымалі «за тэрарызм»

Спадарыня Якаўлева ехала ў пасёлак Коханава на імпрэзу кампаніі «Наш дом», і везла пакунак зь фірмовымі саколкамі і флікерамі — падарункамі ўдзельнікам.

03.06.2012 Змітра Бандарэнку знялі з цягніка Вільня — Мінск

Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскенікаў, дзе Зміцер праходзіў курс рэабілітацыі, Бандарэнкі ехалі вячэрнім цягніком Вільня -- Мінск.

Суд над Міхаілам Пашкевічам (фота суддзі)

02.06.2012 Суд над Міхаілам Пашкевічам (фота суддзі)

1 чэрвеня суддзя суда Ірына Алісейка прысудзіла Міхаілу Пашкевічу 7 сутак арышту. Па дадзеных мясцовых праваабаронцаў, І. Алісейка не ўпершыню выносіць прысуд па справе, звязанай з грамадскай дзейнасцю: яшчэ ў 2001 – 2008 гг. яна прызнала вінаватымі 15 грамадзкіх, партыйных і прафсаюзных актывістаў.

У Слоніме будуць судзіць сябра БХД Вольгу Пансевіч

02.06.2012 У Слоніме будуць судзіць сябра БХД Вольгу Пансевіч

"Супрацоўнікі міліцыі сілай мяне скруцілі і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі і завезлі ў аддзел. Там змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У ізалятары трымалі трое сутак, збівалі, ставілі ў позу “ластаўка”.

У Гародні пачаліся суды над удзельнікамі пікету

01.06.2012 У Гародні пачаліся суды над удзельнікамі пікету

У Гародні сёння, у дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні. На некаторых складзена нават па два.

Суд над Аляксеем Пікулікам (аднаўляецца)

01.06.2012 Суд над Аляксеем Пікулікам (аднаўляецца)

Аляксея Пікуліка асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

У Менску затрыманыя тэлежурналісткі

01.06.2012 У Менску затрыманыя тэлежурналісткі

Літаральна паўгадзіну таму ў Менскім дзіцячым парку імя Горкага супрацоўнікі міліцыі затрымалі тэлежурналістак Таццяну Белашову і Вольгу Чайчыц. Яны рабілі рэпартаж з нагоды Дня абароны дзяцей.

У Гародні міліцэйская аблава на журналістаў

01.06.2012 У Гародні міліцэйская аблава на журналістаў

Першы дзень лета адзначаны ў Гародні сапраўдным “паляваннем” на журналістаў. Незалежны журналіст Андрэй Пачобут затрыманы і знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку па вуліцы Курчатава. Іншы журналіст Ян Роман таксама затрыманы, яго тэлефон не адказвае, па некаторай інфармацыі яго завезлі ў Ленінскі РАУС горада.

01.06.2012 Горадня: затрыманыя журналісты

Сёньня ў Гародні затрыманыя Андрэй Пачобут, Ян Роман, Андрэй Фралоў. Міліцыянты прыйшлі дадому да Алеся Дзянісава — незалежнага музыкі і журналіста.

Міхася Пашкевіча будуць судзіць

01.06.2012 Міхася Пашкевіча будуць судзіць

Затрыманага 31 траўня актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Міхася Пашкевіча пакінулі ў Светлагорскім РАУСе. На яго складзены адміністратыўны пратакол па арт. 23.4 КаАП РБ («умяшальніцтва ў дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі»). Сёння мусіць адбыцца суд.

01.06.2012 Затрыманы Аляксей Пікулік

Прыкладна а 18-й гадзіне 31 траўня акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) Аляксей Пікулік перастаў адказваць на тэлефанаваньні – паведаміў аналітык БІСД Дзяніс Мельянцоў.

Пад Светлагорскам затрыманы грамадскія актывісты і мясцовыя жыхары, якія не згодныя з будаўніцтвам завода

31.05.2012 Пад Светлагорскам затрыманы грамадскія актывісты і мясцовыя жыхары, якія не згодныя з будаўніцтвам завода

Сярод затрыманых – журналісты Аліна Радачынская, Аляксандр Баразенка, Сяргей Балай, Іна Студзінская, а таксама актывісты кампаніі “Гавары праўду!” Сяргей Вазняк, Аляксандр Уліцёнак і Міхаіл Пашкевіч.

31.05.2012 У Мінску затрыманы яшчэ адзін нацыянал-бальшавік

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі, Дзяніса Сахара затрымалі ў Цэнтры часовай ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, куды ён прыйшоў, каб перадаць перадачу сваім арыштаваным таварышам — Яўгену Контушу, Дзмітрыю Сіняку і Дзмітрыю Паліенку.

31.05.2012 Затрымалі за тое, што патрабавалі правесьці «Дажынкі»

Рагачоўская міліцыя затрымала мясцовых актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Дзяніса Дашкевіча, Уладзімера Тамковіча і Віталя Александровіча, якія перадалі ў райвыканкам пэтыцыю, каб у горадзе правялі «Дажынкі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства