Навіны на тэму: затрыманьні

Слонімскую актывістку БХД зноў аштрафавалі

04.07.2012 Слонімскую актывістку БХД зноў аштрафавалі

У Слоніме позна ўвечары 3 ліпеня каля мясцовага райвыканкаму была ў чарговы раз затрымана сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольга Пансевіч. Дзяўчыну абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыянтаў. А раніцай 4 ліпеня над ёй адбыўся суд, дзе яе аштрафавалі на 2,4 мільёны рублёў.

Баранавічы: грамадскага актывіста затрымалі як злачынцу

04.07.2012 Баранавічы: грамадскага актывіста затрымалі як злачынцу

Моладзевы актывіст Арцём Бабей 3 ліпеня быў затрыманы ў Баранавічах у Дзень незалежнасці. Маладзён лічыць, што міліцыянеры затрымалі яго прэвентыўна, каб «часам не вывесіў якой-небудзь расцяжкі ў дзяржаўнае свята».

Барысаў: у затрыманні сябраў прафсаюза РЭП падазраюцца “сэксоты”

01.07.2012 Барысаў: у затрыманні сябраў прафсаюза РЭП падазраюцца “сэксоты”

Восем удзельнікаў турзлёту прафсаюза РЭП, які праходзіў у вёсцы Брылі Барысаўскага раёна, былі затрыманыя супрацоўнікамі Барысаўскага РУУС. Сямёра былі адпушчаныя праз тры гадзіны, а кіраўнік Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення РЭП Аляксей Яўгенаў так і застаўся ў міліцыі.

Прэвентыўныя затрыманьні моладзевых актывістаў у Менску. Нацболы ў аблозе (аднаўляецца, дадаліся фоты)

30.06.2012 Прэвентыўныя затрыманьні моладзевых актывістаў у Менску. Нацболы ў аблозе (аднаўляецца, дадаліся фоты)

У Менску 30 чэрвеня ад самага ранку супрацоўнікі міліцыі праводзяць затрыманні найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзевых рухаў.

30.06.2012 Віцебск: Міліцыя затрымала Сяргея і Алену Семянчуковых

29 чэрвеня ў Віцебску пра раздачы мінакам ўлётак за байкот выбараў затрыманая мясцовыя актывісты Сяргей і Алена Семянчуковы.

Праваахоўнікі зацягваюць праверку аб незаконных затрыманнях падчас канцэрту “Ежа замест бомбаў”

28.06.2012 Праваахоўнікі зацягваюць праверку аб незаконных затрыманнях падчас канцэрту “Ежа замест бомбаў”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend звярнуліся ў Следчы камітэт і Мінскую пракуратуру, звяртаючы ўвагу дзяржаўных органаў на зацягванне праверкі па факце адвольных масавых затрыманняў у кавярні “Йо-ма-йо”.

Журналіста Паўла Свярдлова асудзілі на 15 сутак

22.06.2012 Журналіста Паўла Свярдлова асудзілі на 15 сутак

Суддзя суда Маскоўскага раёна Менска Таццяна Матыль прысудзіла Паўлу Свярдлову, абвінавачанаму ў лаянцы матам, 15 сутак адміністратыўнага арышту. Адбываць пакаранне журналіст “Еўрарадыё” будзе на Акрэсціна.

22.06.2012 Журналіста Еўрарадыё судзяць за "дробнае хуліганства"

Раніцай яго затрымалі 5 невядомых і зараз судзяць у судзе Маскоўскага раёна сталіцы.

Актывістам  кампаніі "Гавары праўду” - па 15 сутак арышту

22.06.2012 Актывістам кампаніі "Гавары праўду” - па 15 сутак арышту

У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Аляксандра Арцыбашава. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП РБ). Суддзя Вераніка Ткачова.

Год у пошуках праўды

22.06.2012 Год у пошуках праўды

Віктар Малочка, былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі, у чэрвені 2011 года двойчы затрымліваўся без тлумачэння прычынаў. Пагадзіцца з незаконнымі затрыманнямі падпалкоўнік у адстаўцы не мог і пачаў барацьбу за свае правы.

22.06.2012 Паўла Вінаградава забралі з дому ў міліцыю

Пра гэта ў Фэйсбуку напісала ягоная жонка Святлана. Міліцыянеры з Цэнтральнага РУУС прыйшлі ў кватэру дзесьці ў 22:00. Падрабязнасці пакуль высвятляюцца.

22.06.2012 Арыштаваны Андрэй Пачобут

Журналіст Андрэй Пачобут быў арыштаваны сёння ў сваёй кватэры Гродна. Супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы на сайтах «Хартыя’97» і «Беларускі партызан».

Перад пачаткам акцыі затрыманы Аляксандр Арцыбашаў

21.06.2012 Перад пачаткам акцыі затрыманы Аляксандр Арцыбашаў

Каля 13-00 ў раёне вуліцы Няміга быў затрыманы актывіст моладзевага крыла «Гавары праўду» - «Zмена» Аляксандр Арцыбашаў.

Ігар Сімбіроў: "Гітару не вернуць" (відэа)

11.06.2012 Ігар Сімбіроў: "Гітару не вернуць" (відэа)

Міліцыянты забралі гітару разам з іншымі рэчамі музыкі на наступны дзень пасля Плошчы. Гэта адбылося падчас ператрусу, хоць, па словах Ігара Сімбірова, ні гітара, ні нетбук, ні ключы ад кватэры, ні мікрафон, ні чарнавікі песень не могуць мець ніякага дачынення да падзеяў 19 снежня 2010 году.

У Гародні зноў запрацаваў судовы канвеер

06.06.2012 У Гародні зноў запрацаваў судовы канвеер

Першай была асуджана журналістка Гражына Шалкевіч – сумнавядомая суддзя Наталля Козел аштрафавала яе на 50 базавых велічынь (на сёння гэта 5 мільёнаў рублеў) за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Сёння разглядаюцца справы яшчэ 7 чалавек, у тым ліку грамадскага актывіста Эдварда Дмухоўскага і журналісткі-аператаркі Юліі Каляды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства