Навіны на тэму: затрыманьні

26.07.2012 Журналіст Еўрарадыё Віталь Ругайн правёў ноч на Акрэсціна

Віталя затрымалі 25 ліпеня ў дзень народзінаў, яму споўнілася 25 гадоў. Яго абвінавачваюць у брыдкаслоўі ў грамадскім месцы. Суд — сёння.

25.07.2012 Польскага гісторыка затрымалі ў Беларусі за фатаграфаванне Леніна

У Мінску супрацоўнікі спецслужбаў і міліцыі шмат гадзінаў дапытвалі гісторыка мастацтва Крыштофа Ціхана з Любліна.

20.07.2012 За фота мядзьведзікаў затрымалі 16-гадовую з Івянца?

У сеціве зьявілася інфармацыя пра затрыманьне 16-гадовай Каці Скурат з Івянца, якая нібыта зрабіла і даслала Антону Сурапіну фатаздымкі швэдзкага «мядзьведжага дэсанту».

20.07.2012 Для Антона Сурапіна прынялі перадачу

Тыдзень таму на сваёй кватэры быў затрыманы фатограф-пачатковец Антон Сурапін, які зьмясьціў у сябе на сайце фота швэдзкіх плюшавых мядзьведзікаў з заклікамі да свабоды слова. Антона Сурапіна дагэтуль трымаюць у СІЗА КДБ і не тлумачаць, калі ён можа выйсьці на волю.

Касацыйная скарга сябра слонімскай суполкі БХД не задаволеная

20.07.2012 Касацыйная скарга сябра слонімскай суполкі БХД не задаволеная

Пасля таго, як суд Слонімскага раёна 12 чэрвеня аштрафаваў сябра слонімскай суполкі БХД Вольгу Пансевіч на 2 мільёны 500 тысяч рублёў за тое, што яна нібыта не падпарадкавалася міліцыі і нецэнзурна лаялася, актывістка падала касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд.

Слуцк: Грамадскага актывіста будуць судзіць “за налепкі”

20.07.2012 Слуцк: Грамадскага актывіста будуць судзіць “за налепкі”

Грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча выклікалі ў суд на паседжанне, якое адбудзецца 27 ліпеня. Пратакол адносна грамадскага актывіста складзены па артыкуле 21.14 ч.1 КаАП -- «парушэнне правілаў упарадкавання населеных пунктаў».

У Менску затрымалі і асудзілі актывістаў антыядзернай кампаніі  (дадаецца)

18.07.2012 У Менску затрымалі і асудзілі актывістаў антыядзернай кампаніі (дадаецца)

17-20. Суддзя Якунчыхін пакараў Ірыну Сухій штрафам у памеры 15 базавых велічынь, абвінаваціўшы ў брыдкаслоўі. Міхаіла Мацкевіча прысудзілі да арышту на 3 сутак. Суддзя - Есьман. Сведкамі па справе выступалі супрацоўнікі міліцыі Антон Літвінка і Багдан Жокун.

Васільеву - 12 сутак, Яроменку - 15 сутак, на чарзе - Галіцкая

17.07.2012 Васільеву - 12 сутак, Яроменку - 15 сутак, на чарзе - Галіцкая

Справа Касі Галіцкай будзе разглядацца ў судзе Маскоўскага раёна заўтра, 18 ліпеня.

Івана Амельчанку затрымалі каля ўласнага дому і далі 12 сутак арышту (дадаецца)

17.07.2012 Івана Амельчанку затрымалі каля ўласнага дому і далі 12 сутак арышту (дадаецца)

15-25. Іван Амельчанка пакараны арыштам на 12 сутак нібыты за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі

17.07.2012 Едзе Мядзьведзеў: у Менску хапун

Гэта Раман Пратасевіч, Уладзімер Яроменак і Раман Васільеў.

Слуцк: Затрыманне грамадскага актывіста

16.07.2012 Слуцк: Затрыманне грамадскага актывіста

Апоўначы 14 ліпеня ля ўласнага дома міліцыянт затрымаў грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча. Як расказаў Віталь, яму прапанавалі сесці ў машыну і праехаць у пастарунак. Супрацоўнік Слуцкага РАУС, які не прадставіўся, паведаміў, што бачыў, як Віталь расклейваў налепкі ля крамы.

14.07.2012 Фатограф Антон Сурапін затрыманы на трое сутак

Яго будуць правяраць на датычнасць да інцыдэнта са шведскімі мядзведзікамі.

Віцебскую актывістку затрымалі за дзіцячыя размалёўкі

12.07.2012 Віцебскую актывістку затрымалі за дзіцячыя размалёўкі

Актывістка Грамадзянскай Кампаніі «Наш Дом» Яніна Ляснеўская сёння каля 11 гадзін была затрыманая ў Віцебску. Затрымлівалі аршанскія міліцыянты.

Барыса Хамайду затрымалі і папярэдзілі наконт "Славянскага базару"

11.07.2012 Барыса Хамайду затрымалі і папярэдзілі наконт "Славянскага базару"

Кіраўніцтва Чыгуначнага райаддзелу міліцыі праводзіла з віцебскім апазіцыянерам, распаўсюднікам незалежнай прэсы, прафілактычную гутарку. Барыса Хамайду затрымалі, завезлі ў пастарунак, дзе "параілі" ў час "Славянскага базару" не з’яўляцца ў цэнтры Віцебску.

Андрэю Молчану прысудзілі штраф за несанкцыянаваны пікет

04.07.2012 Андрэю Молчану прысудзілі штраф за несанкцыянаваны пікет

У судзе Першамайскага раёна адбылося слуханне па справе актывіста "Еўрапейскай Беларусі”. 19 траўня ў знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у Мінску, за што быў жорстка збіты міліцыянтамі. Яму было вынесена абвінавачваюць па артыкуле 23.34 КаАП - несанкцыянаванае пікетаванне. Суддзя - Сяргей Анатольевіч Люштык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства